Язык:

Адчуць у сэрцы цуд і вялікую радасць. У Іўі прайшоў XX фестываль калядных песень "Gloria in excelsis Deo" (+відэа)

Главное

Дваццаты юбілейны фестываль «Gloria in excelsis Deo» адбыўся ў Іўі 29 студзеня. Гэты традыцыйны дзень заўсёды асаблівы для каталіцкіх вернікаў раёна, ён, як маленькае жыццё, ў якім тысячы незвычайных хвілін. Фестываль быццам бы спецыяльна створаны для таго, каб халодную пару года зрабіць больш цёплай і ўтульнай.

Струмень жыцця, яго цякучасць і пераменлівасць, і водгук на тое, што жыццё прапануе ў сапраўдным моманце, гледачы маглі адчуць падчас спеваў і тэатральных пастановак.
Маці Божая — гэта чалавечая любоў — самая чыстая з усяго створанага, што ўздымаецца да Бога.Менавіта з верша «Марыя – Маці Божая” пачалося мерапрыемства.
Мы і самі адчуваем сябе маленькімі перад тварам Бога. Нагадалі яшчэ раз пра раство Хрыстова апавяданне аб нараджэнні Езуса Хрыста , песні “Каляда, калядка, калядніца” , “Бог прыходзіць”, “Калыханка для Езуса”.
Свае віншаванні ўдзельнікам свята адрасавалі ксёндз Павел Калеснік, пробашч парафіі Іўе, ксёндз-біскуп Алег Буткевіч; ардынарый Віцебскай дыяцэзіі і старшыня Епіскапату Беларусі; Ігар Генец, старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта; ксёндз- канонік Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
Былі прамовы і абмен падарункамі.

Старшыня Іўеўскага
раённага выканаўчага камі-тэта Ігар Генец:
- Дваццаты раз адзначаем падзею. Наша іўеўская зямля асаблівая. У міры і згодзе жывуць на ёй людзі розных канфесій. Зусім нядаўна ў гэтай зале збіраліся з нагоды 625-годдзя пасялення татар на Іўеўшчыне. А зараз святкуем дваццаты каталіцкі фестываль, які далучае да святога і духоўнага.
Паказаць нам навакольны свет пад новым незвычайным вуглом змаглі ўдзельнікі фестывалю, якія ўкладалі свой артыстызм і душу ў выкананне кожнага музычнага твора.

 Біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі і старшыня Епіскапату Беларусі:
- Дазвольце выказаць удзячнасць за запрашэнне быць сярод вас. Віншую з вялікай датай, прыгожай і перспектыўнай. Жадаю, каб такіх юбілееў было яшчэ шмат. Вялікая радасць, што ў розных кутках краіны ёсць такія прыгожыя моманты, каб праслаўляць таямніцу нараджэння Сына Бога. А нам застаецца толькі, як тым пастушкам, шукаць у сэрцы Пана Бога, каб наша няпростае жыццё мела надзею і прыгажосць.

 Ксёндз канонік Уладзімір Гуляй зачытаў віншаванне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Таксама сардэчна павіншаваў іўяўчан і гасцей горада з цудоўнай падзеяй.

Ксёндз Павел Калеснік,
пробашч Іўеўскай парафіі:
- Ужо дваццаты раз збіраемся і праслаўляем разам Бога, каб аддаць Яму хвалу за тое, што Ён, наш збаўца, нарадзіўся. Фестываль дасць нам магчымасць акунуцца ў цуд Раства яшчэ раз.

Госці фестывалю распавядалі пасля, что ім здавалася, быццам іх унутраны свет станавіўся сілай сувязі з іншымі людзьмі на планеце, прымушаў адчуваць сябе часткай цэлага. Сапраўды гэта цуд. “Цуда Раства”, альбо «Ціхая ноч» - менавіта так называлася песня, якую сваім незвычайна прыгожым акадэмічным голасам выканала Анастасія Гуранкова з Іўеўскай парафіі.
Спевы давалі правільныя вібрацыі, а наш жыццёвы тонус падымалі танцы. Напрыклад, танец “Каляда” (танцавальны калектыў “Харошанькія” Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў).
Трэба жыць такой праўдай, каб ганарыцца ёю. Кожнаму слухачу хацелася быць хоць крышачку лепшым, калі гучалі песні выканаўцаў, самай малодшай з якіх было толькі сем гадоў.

Моцнае ўзвышанае пачуццё спагады падымалася ў душы, павольна паказваючы шлях да духоўных ведаў, з’яўлялася ўнутранае ўсведамленне правільнага маральнага шляху і неабходнасці прытрымлівацца яго.
Хацелася слухаць бясконца гэтыя песні дабрыні. Апошняй светлай нотай гучаў хор з парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі .

А фінальная песня абяцала вяртанне фестывалю ў наступным годзе.
Фестываль - падзея вялікай каштоўнасці, вялікая рэлігійная і культурная падзея і падзея вялікіх перамог. Ксёндз Павел адзначыў: «Хай Бог аддзячыць і узнагародзіць тых, хто прымаў удзел і наогул меў дачыненне да свята. Дзякуй ксяндзу Яну Гавецкаму, які з’яўляецца заснавальнікам фестывалю”.

Узнагароды, падзяку, падарункі атрымалі ўсе артысты ў самых розных намінацыях, а таксама загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама С.В. Кішкель, настаўнікі Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў ра-зам з дырэктарам І.М. Шукавай, іншых музычных школ раёна, работнікі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу з кіраўніком С.А. Ракець, сястра Жанна Бурынская і наогул усе сёстры парафій, арганісткі, ксяндзы парафій, тэхнічны і сцэнічны персанал, удзельнікі хору і сцэнкі, павары фестывальнага кафэ, бацькі удзельнікаў.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

Ірына Халява. Фота Станіслава Зянкевіча

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.