ivyenews.by

У аг. Дайліды пройдзе свята народнага мастацтва - “Повязь часоў”

Главное

Усё мае свой працяг жыцця, нітка – ў туга навітым клубку, песня – ў водгаласу рэха, сонца – ва ўсмешцы дзіцяці.

Свой працяг жыцця мае і народнае мастацтва.

Запрашаем 23 красавіка 2023 года на свята народнага мастацтва Повязь часоў” , якое адбудзецца ў 12:00 гадзін у аг.Дайліды  на пляцоўцы каля клубнай установы.

У праграме: урачыстае адкрыццё свята, танцавальна-музычная кампазіцыя “Куточак Беларусі”, канцэртныя праграмы  фальклорнага ансамбля “Вечарніца” аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, народнага ансамбля песні “Юрацішкаўскі кірмаш”  аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі, ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранены ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; майстар-класы народных танцаў: “Кракавяк”, “Полька беларуская”, “Лысы”, “Вальс”; этнапрагарама па музейнай экспазіцыі “Саламяная казка”; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў саломапляценне, ткацтва, лазапляценне, вышыўка; выстаўкі народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя.

Будзем рады бачыць вас у нас!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

Читайте ещё:



Оставить комментарий