Язык:

Да Дня беларускага пісьменства. Гучыць з эпохі адраджэння і імя нашага горада

Главное

“Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас Бог на свет пусціў, бацькоўскую зямлю, дзе вы былі ўзгадаваны, годна служыце свайму народу”.

Ф. Скарына

А ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО?... Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне, – Дзень беларускага пісьменства. Нібы каштоўны дыямант са старажытнай агранкай, духоўнае свята ззяе ў вянку сучасных маштабных культурных імпрэз краіны, увасабляючы сабой каранёвую існасць сучаснай нацыі ў яе імкненні не забываць Слова продкаў.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. У 2023 г. юбілейнае, ХХХ свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць Гарадок Віцебскай вобласці. 

А я хачу запытаць: як вы лічыце, ці можа быць варты наш горад Іўе прыняць свята? 

Мы, жыхары горада Іўя, пусцім ў сэрцы свае мару аб тым, што калі-небудзь свята “Дзень беларускага пісьменства” завітае і ў наш невялікі горад, які, дарэчы, мае самае непасрэднае дачыненне да пісьменства. 

 

РАЗВІЦЦЁ пісьменства і распаўсюджванне асветы і гуманізму на Іўеўшчыне звязана ў першую чаргу з гістарычнай асобай, мысліцелем, педагогам, паэтам, аднадумцам Сымона Буднага Яна Ліцынія Намыслоўскага – рэктара Іўеўскай арыянскай акадэміі.

Заснаваў яе ў другой палове ХVI стагоддзя тагачасны ўладар Іўя  і некалькіх маёнткаў Ян Кішка. Ян Кішка, атрымаўшы цудоўную адукацыю ў Еўропе, увайшоў у гісторыю роднага краю як адзін з рэўнасных праваднікоў рэфармацыі: ён заснаваў ў Лоску (маёнтак) адну з першых у Беларусі тыпаграфій, дзе змаглі выдаваць свае кнігі асветнікі і навукоўцы такія, як напрыклад, Сымон Будны.

Арыянская акадэмія стала своеасаблівым асветніцкім цэнтрам, які вельмі моцна адрозніваўся ад езуіцкіх і нават ад кальвінісцкіх школ. Каля 1587 года рэктарам арыянскай акадэміі становіцца Ян Ліцыній Намыслоўскі.

У акадэміі было пяць класаў. Старэйшымі лічыліся другі і першы. У акадэміі атрымлівалі веды дзеці шляхты і мясцовых жыхароў, якія адносіліся  да розных веравызнанняў. Здзіўляла праграма, па якой займаліся вучні. Першым прадметам было, безумоўна, багаслоўе. Аднак вывучалі таксама творы старадаўніх філосафаў, гісторыю, паэзію, грэчаскую, беларускую, стараяўрэйскую мовы, латынь, грамадскае права і Кодэкс Юстынія, логіку па Арыстоцелю, рыторыку, этыку і іншыя дысцыпліны. 

У той час, як у іншых школах “вучыліся толькі чытаць”, у Іўі і ў іншых арыянскіх школах Беларусі шырока выкарыстоўваліся падручнікі, напісаныя спецыяльна Янам Ліцыніем Намыслоўскім. Ён сказаў: “Ці можаш пакінуць спадчыну лепшую, чым удзячнасць дзяцей за бездакорнасць тваю”.

Арыянская акадэмія існавала ў Іўі да пачатку ХVIІ стагоддзя, ні на крок не адступаючы ад методыкі навучання і выхавання Яна Ліцынія Намыслоўскага, даўшы грунтоўную падставу для далейшага развіцця адукацыі, пісьменства на Іўеўшчыне. Каля касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла размешчана памятная дошка “Арыянская школа” (акадэмія).

Пасля закрыцця Іўеўскай арыянскай акадэміі, дзякуючы склаўшымся асветніцкім традыцыям, была заснавана адна з першых ў Беларусі друкарня. У ёй выдавалася мноства кніг, галоўным чынам гэта былі набажэнскія, але, акрамя іх, мяркуюць, што ў ёй у 1619 годзе была надрукавана “Граматыка” Мелецыя Сматрыцкага. Але дакладных звестак пра гэты факт няма.

У 1930-Я ГАДЫ ў Іўі працаваў беларускі асветнік, пісьменнік, перакладчык, рэлігійны дзеяч,  асоба, значная не толькі ў маштабах гістарычнага і літаратурнага краязнаўства, але і, наогул, нацыянальнай гісторыі і літаратуры  Ільдэфонс Бобіч (Пётр Просты). Беларус па паходжанні, святар і літаратар па прызванні, ён шырока прапагандаваў беларускую мову дзеля адраджэння і росквіту роднай зямлі.

Перыяд актыўнай літаратурна-мастацкай дзейнасці Пётры Простага даволі кароткі. Аднак у сціплай спадчыне гэтага пісьменніка ўвасоблены павага да “простага” чалавека, шчырае імкненне служыць пакрыўджаным і зняважаным, спрадвечныя хрысціянскія каштоўнасці – вера, надзея, любоў. 

Вядома, што апошні перыяд жыцця Ільдэфонса Бобіча звязаны з нашай малой радзімай – мястэчкам Іўе, куды ён быў пераведзены ў 1930 годзе ў якасці ксяндза і дзекана Вішнеўскага дэканата. Тут напісаны два тамы казанняў “Роднае слова ў касцёле” і “Навучайце ўсе народы”, так і не выдадзеныя да гэтага часу. Згодна з успамінамі людзей, якія яго ведалі, Ільдэфонс Бобіч планаваў напісаць яшчэ чатыры тамы, але ў 1942 годзе быў арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Памёр неўзабаве пасля вызвалення з турмы (28 красавіка 1944 года). Пахаваны ў Іўі, каля касцёла, побач з іншымі святарамі. 

На жаль, у сучасны перыяд імя Ільдэфонса Бобіча мала вядома шырокаму колу чытачоў, а многія прабелы ў звестках пра літаратурную і грамадска-культурную дзейнасць гэтага неардынарнага чалавека так і застаюцца невядомымі па сённяшні дзень. 

ДАЎНЯГА ЧАСУ на тэрыторыі Іўя жылі беларускія татары. Гэты факт паспрыяў будаўніцтву ў 1882 годзе мячэці на сродкі графіні Замойскай, а працаваць яна пачала праз два гады. У мячэці ёсць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом, і называюцца яны Кітабы. Гэта рукапісныя зборнікі рэлігійнага характару. Як і ў іншых арабскіх кнігах, тэкст у Кітабах напісаны і чытаецца справа налева, пачынаецца ў нізе старонкі і ў самым канцы нашых звыклых кніг. Тэкст не мае падзелу на часткі, знакаў прыпынку, вялікай літары, прабелаў між асобнымі творамі – суцэльная арабская вязь.

14 чэрвеня 2007 года Загадам Прэзідэнта РБ была зацверджана сімволіка г. Іўе: гімн, герб і сцяг. І невыпадкова ў гербе Іўя геральдычнымі прыёмамі абагульнены два важныя моманты – жаночы вобраз і ідэя асветы. Разгорнутая кніга ў яе ў руках – даніна памяці жыхароў месца, якое некалі з’яўлялася адным з цэнтраў свецкай і духоўнай адукацыі, якая адыграла сваю ролю ў распаўсюджванні асветы на Беларусі. 

Вось якая ў нас багатая спадчына, і гэта, вядома, не ўсё. Я мяркую, што і наша Іўе годнае прыняць Дзень беларускага пісьменства і друку.

Давайце разам будзем захоўваць беларускую культуру як найважнейшы наш здабытак і скарб. 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Алёнв ВІКТАРАВА, 

намеснік дырэктара Іўеўскай раённай бібліятэкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.