Язык:

Чароўны дуэт на сцэне і ў жыцці. Прафесійнае свята адзначае знакамітая творчая сямейная пара з Дайлід - Таццяна і Генадзь Рынгелі

Главное

У другую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі бадай што  самай творчай прафесіі – работнікі культуры. Іх праца не вымяраецца высокімі заробкамі, таму нездарма кажуць, што культработнік - пакліканне душы. Няўрымслівыя натуры і аптымісты, ініцыятары, творцы і альтруісты, якія ператвараюць нашы будні ў святы. Каб зарадзіць нашых чытачоў порцыяй пазітыва, мы завіталі ў аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды, карацей кажучы, у мясцовы клуб. Знаёмім вас з сямейнай парай - Таццянай і Генадзем Рынгель, якія аднойчы зрабілі крок у краіну творчасці і застаюцца вернымі гэтай прафесіі амаль трыццаць гадоў.

Таццяна Віктараўна сустракае нас у сваім самым любімым памяшканні. Тут размешчана музейная экспазіцыя “Саламяная казка”.  У промнях восеньскага сонца, якія прабіваюцца праз шыбу, экспанаты пераліваюцца  залацістымі колерамі і адценнямі. Адарваць вока немагчыма, хочацца іх разглядаць і, вядома, даведацца аб тым, адкуль з’явілася захапленне саломапляценнем.

– У 2010 годзе у Гродне я прайшла адпаведныя курсы, – расказвае гераіня. – Навучылася  там некалькім няхітрым прыёмам. А ўжо прыехаўшы дамоў, набыла кнігу па саломапляценні і пакрысе стала больш грунтоўна знаёміцца з гэтым відам народнай творчасці. Мяне так захапіла гэта справа, што першы час я не магла спыніцца. Нярэдка бывалі выпадкі, калі засіджвалася да трох гадзін ночы.  Гэта так захапляльна, што не магу перадаць!

Таццяна Віктараўна з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі саламянага майстэрства. Паказвае, як звычайнае сцябло ператвараецца ў ажурны завіток. Саломка ў яе руках ажывае, зіхаціць і пераліваецца. Узмах, перакрут, другі, трэці, чацвёрты – і вось ужо карунак гатовы. 

Як і ў кожнага майстра, у Таццяны Рынгель таксама ёсць свой адметны почырк і свой каронны выраб. Ужо на працягу больш чым дзесяць гадоў яна з асаблівай любоўю і запалам вырабляе фігуркі анёлаў. Тады яшчэ ў першы прыезд Прэзідэнта на Іўеўшчыну, калі сустрэча праходзіла ў Геранёнах, менавіта анёлак, выкананы Таццянай Рынгель, стаў падарункам кіраўніку дзяржавы.

Яшчэ ў дайлідскай саламянай майстрыцы вельмі добра атрымоўваюцца капелюшы, кветкі, вазы і многе іншае. Удзел у шматлікіх выставах народнай творчасці з’яўляюцца для Таццяны Віктараўны чарговым пацвярджэннем яе таленту і прафесіяналізму. Галоўнае, сцвярджае майстар, - прызнанне людзьмі, якія не толькі не скупяцца на добрыя словы, але і набываюць вырабы для сваіх калекцый.

Захапленне, напэўна, не было б такім асэнсаваным і маштабным, калі б не падтрымка мужа. І не толькі маральная. Доўгімі зімовымі вечарамі ў доме Рынгеляў саламяная творчасць  кіпіць поўным ходам. Бывалі часы, калі Генадзь Францавіч вырабляў 16 метраў так званай зубаткі (ажурная лента, з якой сшываецца капялюш). Пагэтаму не скардзіцца, калі жонка трапляе ў палон да саломкі, забываючыся пра нейкія там хатнія справы. Гаворыць, што пакуль ёсць натхненне, трэба тварыць. Менавіта натхненне, па меркаванні творчай сямейнай пары, з’яўляецца важнай складаючай дзейнасці работнікаў культуры. 

Чароўны дуэт у Таццяны і Генадзя не толькі ў жыцці, салопляценні, але і ў песні. Вядома, і нашы чытачы больш ведаюць Рынгеляў як таленавітых выканаўцаў, удзельнікаў шматлікіх раённых грамадскіх і культурных мерапрыемстваў. Аднак мала хто здагадваецца, што гэты дуэт яшчэ складаўся падчас вучобы ободвух у Гродзенскім культасветвучылішчы, дзе ураджэнка Мададзечанскага раёна і наш зямляк аднойчы сустрэліся і больш не разлучаліся ніколі. Вярнуліся на Іўеўшчыну, пабудавалі дом у Дайлідах, абодва пайшлі працаваць у мясцовы Дом культуры. Жонка – загадчыцай, муж – акампаніятарам. 

– Галоўнае прызначэнне нашай прафесіі - дарыць людзям радасць, – разважае Таццяна Віктараўна. – Прафесія складаная, але цудоўная, якой  мы з мужам  аддалі амаль па  30 гадоў. Хто працуе ў культуры, той ведае, якая гэта цяжкая праца. Штодня быць ва ўсіх навідавоку, мець зносіны і знаходзіць кантакт з людзьмі ўсіх узростаў, поглядаў і перакананняў. Увечары, у выхадныя і святочныя дні, знаходзіцца на працы, нават дома на адпачынку, у гасцях, проста, калі ідзеш па вуліцы, прыдумваць нешта новае і цікавае.

 Мы разумеем, што сваёй творчасцю і любоўю да сваёй прафесіі мы запальваем сэрцы, дорым добры настрой, ствараем свята, адчыняючы запаветныя дзверы ў свет прыгожага. А наша любоў да гледача рэхам адклікаецца ў сэрцах слухачоў. 

Вынікам сумеснага сямейнага жыцця Рынгеляў  сталі двое такіх жа таленавітых і творчых дзяцей. Хатя яны не пайшлі па слядах сваіх бацькоў, аднак іх даволі часта можна бачыць на сцэне. Калі сям’я разам, а гэта бывае вельмі часта, таму што дзеці абаснаваліся ў Іўі, песні і гумар б’юць фантанам. Гэтай творчай атмасферай напітваюцца ўнукі, якія пакрысе робяць свае першыя крокі ў мастацтва. Так што ёсць усе падставы, што прафесія бабулі і дзядулі будзе мець працяг.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына БУТУРЛЯ.

Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.