Язык:
×

Внимание

Проблема конвертации исходного изображения.

Проблема визуализации вашей галереи. Убедитесь, что используемая в плагине меток папка Простой галереи Pro существует и содержит правильные файлы картинок. Плагин не смог найти папку: images/a12

На галоўнай сцэне горада ўрачыста адзначалі свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі

Главное

17 лістапада на галоўнай сцэне горада Іўе ўрачыста адзначалі свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Тых, хто працуе на зямлі. Хто росціць  хлеб, абрабляе зямлю нашу і любіць яе, як родную маці. Тых, кожны колас для каго, як роднае дзіця. Свята тых, хто гадуе цяля  і  парсючкоў.Чые рукі яны ведаюць  і  не  страшацца, а цягнуцца насустрач. Выказваліся словы падзякі хлебаробам, жывёлаводам, садаводам, за  хлеб  духмяны, залацісты, за каўбасу  і  сакавіты, свежы  кавалачак  мяса  на  талерцы, за малако і сыр, за масла  і  тварог, за яблыкі  ды грушы.

Хлебароб - гэта святое слова, гонар усіх часоў і народаў. Яны першымі на золку вітаюць ніву, кланяюцца ёй, шануюць яе.  Яны, стомленыя працай, апошнімі развітваюцца з сонейкам. Гэта іх рукі - шурпатыя, мазолістыя, напрацаваныя - самыя прыгожыя і пяшчотныя. Гэта з іх працы – багацце, радасць, шчасце зямлі Іўеўскай. Хлеб-сімвал  жыцця, ўрадлівасці і дабрабыту  простага  народу. Нездарма  кажуць  людзі:”Будзе  хлеб - будзе дом багаты”. На сцэну былі вынесены караваі ўсіх сельскіх гаспадарак раёна.

Яны  пахлі мядовым водарам збажыны, жыватворным шумам дажджу і, самае галоўнае, – цяплом напрацаваных рук сялян. Караваі КСУП “Агра-Ліпнішкі”, КСУП імя Баўма, КСУП “ Суботнікі”, філіяла  “Азот-Агра “, КСУП “Трабы” , КСУП “Юрацішкі”.І самы галоўны каравай для старшыні райвыканкама. Гэта агульны каравай хлебаробаў Іўеўшчыны. Аляксандр Іванавіч Булак прыняў важкі каравай хлеба – сімвал руплівай працы ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Гэты каравай – сімвал багацця нашай Іўеўшчыны. У ім - нашы мары і надзея на далейшае працвітанне нашага краю і ўсёй краіны. Са словамі віншавання са святам да прысутнічых старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч  звярнуўся да усіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Ён ўручыў ўзнагароды лепшым аграрыям.

Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Анатоль Мікалаевіч Грушэўскі - аператар свінагадоўчага комплексу камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства “Баума”.

Уладзімір Яўгеньявіч Ціткоў - кіраўнік камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства “Агра-Ліпнішкі”.

Іван Янавіч Лявонка - вадзіцель філіала “Азот-Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

Галіна Аляксандраўна Абугель - намеснік галоўнага бухгалтара камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства “Трабы”.

Падзякай старшыні Іўескага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Вольга Аляксеяўна Краткевіч - бухгалтар установы адукацыі “Іўеўскі  дзяржаўны сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй”.

Геннадзь Мар’янавіч Бутурля - трактарыст–машыніст адкрытага акцыянернага таварыства “Іўеўская сельгастэхніка”.

Алена Мікалаеўна Дмухоўская - аператар машыннага даення філіала “Азот-Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

Іван Альфрэдавіч Дзехцярэвіч - трактарыст-машыніст камунальна-унітарнага прадпрыемства “Іўеўскае прадпрыемства меліяратыйных сістэм”.

Упершыню у нашым раёне праводзіўся агляд-конкурс добраўпарадкавання і санітарнага ўтрымання насялённых пунктаў Іўеўскага раёна 2017года, былі ўзнагароджаны яго пераможцы:

У намінацыі“Залепшае афармленне тэрыторыі арганізацыі” трэцяе месца прысуджана Дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установе “ Юнацка-спартыўная школа Іўеўскага раёна”  (дырэктар Нехвядовіч  Іван Іванавіч).

Другое месца - Іўеўскаму раёну электрычных сетак (кіраўнік Мільгуй  Усевалад Авеніравіч)  і Іўеўская раёнай ветэрынарнай станцыі  (кіраўнік  Парняўскі Франц Тадэвушавіч).

Першае месца прысуджана аддзелу культурна-масавай і асветніцкай работы Лаздуны-1, ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” (загадчыца Шурпіцкая Вольга Міхайлаўна).

У намінацыі“Лепшы пад'езд, лепшая прыдомавая тэрыторыя” узнагароджаны: за трэцяе месца: “Прыватныя валоданні” - Кавалевіч Сяргей Мікалаевіч з аграгарадка Лелюкі і Шыльвян  Валянціна Віктараўна з аграгарадка Лелюкі. За другое месца: Расюкевіч Данута Станіславаўна, Іўе, вуліца 50 год кастрычніка,дом 18а,1 пад’езд.

Пераможцай стала Кушаль Данута Іванаўна, за лепшую прыдомаваю тэрыторыю па вуліцы 1 Мая,35 у Іўі.

Уручаныя пераможцам грошы павінны быць выкарыстаны для далейшага развіцця добраўпарадкавання тэрыторый Іўеўскага раёна.

Са словамі віншавання з прафесійным святам і узнагароджвання, быў запрошаны на сцэну начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага абылвыканкама  Аляксандр Генрыхавіч Сангін.

За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг узнагароджаны старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта  Булак Аляксандр Іванавіч

Віталій Станіслававіч Мілюнец, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іўеўскага райвыканкама прыняў Святочны Сноп з шырокага поля, з ядронага жыта. Ён таксама павіншаваў людзей сельскай гаспадаркі са святам і ўручыў узнагароды лепшым.

Граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй узнагароджаны:

пераможцы раённага спаборніцтва сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на вясенне- палявых работах.

На севе  яравых культур:

За першае месца  – Уладзімір Анатольевіч Барысевіч, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Юрацішкі”.

За другое месца – Фелікс Браніслававіч Блажук, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Баума”.

За трэцяе месца – Віталій Леанідавіч Шчыкно, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Баума”.

На пагрузцы арганічных і мінеральных угнаенняў:

За першае месца – Часлаў Янавіч Юхнік, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

За другое месца – Аляксандр Альбертавіч Аляхновіч, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Трабы”.

За трэцяе месца – Пётар Здзіслававіч Падгайскі,тарктарыст-машыніст філіала “Азот Агро” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

На унясенні мінеральных угнаенняў:

За першае месца – Вячаслаў Станіслававіч Краснавіцкі, тарктарыст-машыніст філіала “Азот Агро” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

За другое месца – Станіслаў Францавіч Арцём, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

За трэцяе месца – Іван Леанідавіч Макуцэвіч, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Трабы”.

На ўнясенні сродкаў аховы раслін:

За першае месца  – Віталій Раманавіч Ёдзь, тарктарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

За другое месца – Пётар Іванавіч Смушко, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Юрацішкі”.

За трэцяе месца - Станіслаў Іосіфавіч Патук, трактарыст-машыніст філіала “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”;

Сярод маладых механізатараў:

За першае месца  – Аляксандар Вацлававіч Станкевіч, тарктарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”;

За другое месца – Дзмітрый Віктаравіч Семак, трактарыст-машыніст філіала “Азот Агро” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”;

За трэцяе месца -  Аляксандар Ўладзіслававіч Вельб, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Агра-Ліпнішкі”.

Пераможцы раённага спаборніцтва па выніках загатоўкі:

Сярод трактарыстаў-машыністаў кормаўборачных камбайнаў:

За першае месца – Валерый  Іосіфавіч Ціхановіч, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Баўма”.

За другое месца – Васілій Любаміравіч Эгерд ,  трактарыст-машыніст філіала “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

За трэцяе месца – Ўладзімір Іванавіч Петрыман, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

 Сярод вадзіцеляў на адвозе кармоў:

За першае месца  – Раман Іванавіч Дзіяк, вадзіцель камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Агра-Ліпнішкі”;

За другое месца  – Іван Іванавіч Іваноўскі, вадзіцель камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”;

За трэцяее месца  – Ўладзімір Браніслававіч Шлемпа, вадзіцель камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Баума”.

На касьбе траў:

За першае месца – Ародзь Ўладзімір Вацлававіч, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

За другое месца – Сяргей Іосіфавіч Лях, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Трабы”;

За трэцяе месца – Іван Часлававіч Бунь , трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Баума”.

Пераможцы раённага спаборніцтва на ўборцы  зерневых, зернебабовых культур і кукурузы на зерне.

Сярод трактарыстаў-машыністаў зернеўборачных камбайнаў:

За першае месца – Анатоль Леанідавіч Жалдак, трактарыст-машыністфіліала “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

За другое месца –  Віталій Раманавіч Ёдзь, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

За трэцяе месца –Станіслаў Генрыхавіч Місюкевіч, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

Сярод вадзіцелеў  на адвозе зерня ад камбайнаў:

За першае месца – Валерый Янавіч Станюкевіч, вадзіцелькамунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

За другое месца – Сцяпан Пятровіч Рыбачонак , вадзіцель філіала “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

За трэцяе месца – Тадэуш Яўгеньевіч Пільжыс, вадзіцель камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Баума”;

Узнагароджаны пераможцы раённага спаборніцтва сярод трактарыстаў-машыністаў на уборцы бульбы :

За першае месца – Валерый Станіслававіч Буяк, трактарыст-машыністфіліала “Азот Агро” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

За другое месца – Уладзімір Уладзіміравіч Мінгіновіч, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Трабы”.

Узнагароджаны пераможцы раённага спаборніцтва сярод трактарыстаў-машыністаў на ўборцы цукровых буракоў:

За першае месца – Аляксандр Генадзьевіч Шапуцька , трактарыст-машыніст філіала “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

За другое месца – Станіслаў Часлававіч Хабян, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работникаў аграпрамысловага комплексу Іосіф Станіслававіч Лушко далучыўся да віншаванняў са святам і уручыў узнагароды.

Дыпломам Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, за дасягненне высокіх паказчыкаў па выніках абласнога спаборніцтва на загатоўцы кармоў з травы першага ўкосу,  2017 года ўзнагароджаны:

Уладзімір Іосіфавіч Ус, трактарыст-машыніст філіала “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

Андрэй Іосіфавіч Галамбоўскі, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага  ўнітарнага прадпрыемства “Трабы”.

Дыпломам Гродзенскага абкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу па самаму найвышэйшаму абсалютнаму паказчыку па стану на  1 лістапада 2017 года:

Віктар Генрыхавіч Бутрым - старэйшы камбайнёр філіала “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”

Падзяка Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’яўляена:

Вользе Казіміраўне Тухоўскай, жывёлаводу прафілакторнага перыяду малочна-таварнага комплекса “Суботнікі”,камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

Таццяне Іванаўне Лявончык, жывёлаводу малочна-таварнага комплекса “Геранены”, камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Геранены”.

Падзячным пісьмом Гродзенсага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу  ўзнагароджаны:

Інэса  Міхайлаўна Куляшо - намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце,старшыня прафкама,філіал “Азот Агра”унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор Агра”.

Вольга Віктараўна Адамцэвіч -загадчыца фермы “Цэнтральная” камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Юрацішкі”.

Наталля Мячыславаўна - Ёдка - аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы “Князікоўцы” камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Ліпнішкі”.

Дыпломам райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункам у грашовым выразе:пераможцы раённага спаборніцтва сярод работнікаў жывёлагадоўчай галіны раёна  за 9 месяцаў 2017 годзе за першае месца ўзнагароджаны:

Звяно аператараў машыннага даення, з даеннем у даільных залах з колькасцю 400 і больш кароў, малочна-таварнага комплексу “Такарышкі” філіала “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра” у складзе: Алены Уладзіміраўны Каранеўскай, Алены Чаславаўны Аляхновіч, Марыі  Іосіфаўны Казловіч.

За першае месца сярод аператараў машыннага даення на малакапровадах:

Людзміла Іосіфаўна Глушко - аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы “Даўнары” філіала “Азот Агра”унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

Сярод аператараў падагадоўванню маладняку малочна-таварнага комплексу “Ціўнавічы” узнагароджваецца - Тарэса Янаўна Белагаловая .

Граматай райкама прафсаюза работнікаў  аграпрамысловага комплексу:

Андрэй Зэнонавіч Янінка - электрамантажнік па обсталяванню сілавых і асвятляльных сістэм ПК “Райаграпромэнэрга”.

Таццяна Іванаўна Навіцкая -кіраўнік аддзялення ў жывёлагадоўлі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Трабы”.

Сяргей Міхайлавіч Бажын - кіруючы  камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

Рэгіна Іосіфаўна Кульніс  - загадчыца блокам свінагадоўчага комплексу камунальнага сельскагаспадарчага  ўнітарнага прадпрыемства “Баума”.

Падзякай райкама прафсаюза работнікаў  аграпрамысловага комплексу:

Марыя Юзэфаўна Хаванская - штампаўшчык 2 разраду таварыства з абмежаванай адказнасцю “ЛідаТэхмаш”.

Казімір Вацлававіч Калпак -галоўны інжынер сумеснага закрытага акцыянернага таварыства “БелРосПласцік”.

Ганна Пятроўна Рубчанка - бухгалтар Адкрытага Акцыянернага грамадства “Іўеўская сельгастэхніка”.

Віктар Ўладзіміравіч Казачэнка - трактарыст установы адукацыі “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй”.

Іван Ўладзіміравіч Ярмош - вадзіцель  камунальнага дачэрняга ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Іўеўская ПМС”.

Падзячным пісьмом райкама прафсаюза работнікаў  аграпрамысловага комплексу:

Сяргэй Янавіч Бурбліс – навучэнец 3-га курса 15-й групы, вадзіцель катэгорыі “С”, установы адукацыі “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй”.

Марк Андрыянавіч Грыгор’еў - навучэнец 3 курса 49 групы установы адукацыі “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй”.

Наталля Канстанцінаўна Буцько - загадчыца Іўеўскай лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы дзяржаўнай ўстановы “Іўеўская раённая ветэрынарная станцыя”.

Генадзь Васільевіч Найдзен -слесар механазборачных работ ПООО “Тэхмаш” “Завод сельгасмашын”

Вера Станіславаўна Садоўская -галоўны заатэхнік раённага унітарнага камунальнага прадпрыемства “Станцыя па племянной справе і штучнаму асемяненню сельгасжывел”.

Яўген Валер’явіч Захар - галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Словы  віншавання і падзякі былі сказаны ветэранам працы  аграпрамысловага комплексу. Падарункі ўручыў  старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі аграпрамысловага комплексу Іосіф Станіслававіч Лушко.

Іх атрымалі:

Ганна Станіславаўна Міхалькевіч, якая  адпрацавала 34 гады ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Баума”.

Павел Сяменавіч Каткоўскі, які адпрацаваў 38 гадоў у камунальным дачэрнім унітарным прадпрыемстве меліяратыўных сістэм “Іўескае ПМС”.

Марыя Іванаўна Кенць, якая шмат год працавала ў дзяржаўнай установе “Іўеўская райветстанцыя”.

Леакадзія Іванаўна Юхнік - былы галоўны заатэхнік  камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Суботнікі”,узнагароджана Падзякай Гродзенскага аблвыканкама.

Ян Антонавіч Танкевіч - былы загадчык філіала “Азот Агра”унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”,кавалер двух ордэнаў працоўнага чырвонага сцяга, узнагароджаны медалём за працоўную доблесць, знакам "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва".

Марыя Юзэфаўна Кулеш, якая 36 гадоў працавала аператарам машыннага даення філіала “Азот Агра”унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”,ўзнагароджана Ганаровай граматай прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР , за поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве, нагрудным знакам "Ударнік працы", знакам "Ударнік 11- й пяцігодкі".

Франц Сцяпанавіч Сянкевіч - былы вадзіцель,стаж працы ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Суботнікі”,узнагароджан Падзячным пісьмом упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Ніна Міхайлаўна Байгот -былы галоўны эканаміст,стаж працы 42 гадыў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Агра-Ліпнішкі”,узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР.

Галіна Міхайлаўна Міронава - былы галоўны эканаміст, стаж працы 39 гадоўў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Агра-Ліпнішкі”, узнагароджана Граматай раёнага выканаўчага камітэта.

Часлаў Валянцінавіч Тучкоўскі  - былы старшыня прафкама, былы начальнік аддзела тэхнічнага сэрвісу і рамонту, абслугоўвання абсталявання  жывёлагадоўчых ферм,стаж працы 42 гады “Іўеўскай сельгастэхнікі”.

Феліцыя Аляксандраўна Данілевіч - былы бухгалтар   камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Юрацішкі”,узнагароджана раней шматлікімі Ганаровымі граматамі.

Раіса Ігнацьеўна Сцепанюк - галоўны спецыяліст па прававой і кадравай рабоце  упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання,працоўны стаж састаўляе 33 гады.

Для віншавання са святам і ўзнагароджвання запрасілі на сцэну  першага сакратара Іўеўскага раённага камітэта Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Юлію Ўладзіміраўну Драбовіч.

За высокія паказчыкі ў час уборачнай кампаніі 2017 года узнагароджаны сярод моладзі:

Аляксандр Генрыхавіч Шапуцька  - трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці філіала“Азот Агра”унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

Алег Валер’явіч Буяк - вадзіцель філіала“Азот Агра”унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

Віталій Уладзіміравіч Мелях -камандзір сельскагаспадарчага атрада, навучэнец установы адукацыі “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй”.

Дзяніс Валер’явіч Багушэвіч - камісар сельскагаспадарчага атрада навучэнец установы адукацыі “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй.

Валерыя Віктараўна Варно - камісар сельскагаспадарчага атрада, навучэнец установы адукацыі “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй.

Алег Уладзіміравіч Ашэйчык - камісар сельскагаспадарчага атрада, навучэнец установы адукацыі “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй.

Павел Уладзіміравіч Анацка - камандзір сельскагаспадарчага атрада, навучэнец установы адукацыі “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй.

За прадастаўленне найбольшай колькасці месцаў у 3-м працоўным семестры  і ўклад у развіцце струдатрадаўскага руху  падзячным лістом Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” узнагароджаны філіал“Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра” (дырэктар Аляксей Пятровіч Бухаловіч).

Для віншавання са святам і ўзнагароджвання на сцэну быў запрошаны дырэктар філіала “Азот Агра”унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра” Аляксей Пятровіч Бухаловіч.

За добрасумленную працу на ўборцы бульбы ў філіале “Азот-Агра унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра” : супрацоўнікі установы лячэбна працоўнага прафілакторыя №5 па Гродзенскай вобласці рапаршчыкі унутранай службы - Эдуард Аляксандравіч Кропікаў, Аляксандр Аляксандравіч Ямельянчык, Сяргей Васільявіч Жыгалаў, сяржант унутранай службы - Арцём Мікалаявіч Ванагель, старэйшы сяржант унутранай службы Аляксандр Уладзіміравіч Гладкі.

Са святам сельскіх працаўнікоў павіншавалі шэфы. Для віншавання са святам і ўзнагароджвання  на сцэну падняўся прадстаўнік Лідскага малочна-кансервнага камбіната.

Адзначана праца брыгадзіраў вытворчых брыгад у жывелабудоўлі, узнагародзілі:

Алену Віктараўну Стэфаноўскую - малочна-таварны комплекс “Ліпнішкі” сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Агра-Ліпнішкі”.

Таццяну Іосіфаўну Дзіяк -малочна-таварная ферма сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Агра-Ліпнішкі”.

Віктара Часлававіча Філона - малочна-таварная ферма “Меляхі” сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Баума”.

Аляксандра Генрыхавіча Дзіц -малочна-таварная ферма “Геранены” сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Баума”.

Людмілу Браніславаўну Сысоеву - малочна-таварная ферма “Галімшчына” сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

Дануту Іосіфаўну Ямельянчык - малочна-таварная ферма “Вігушкі” сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

Валянціну Расціславаўну Вайніловіч -малочна-таварны комплекс сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

Валерыя Феліксавіча Шылюк  - малочна-таварная ферма “Жэмаслаўль” сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

Валянціну Паўлаўну Семянец - малочна-таварны комплекс “Лаздуны”.

Таісію Віктараўну Еўтух – малочна-таварнай фермы Ганчары філіала “Азот-Агра”  унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы двор - Агра”.

Алену Чаславаўну Дунай – малочна-таварная ферма “Лежневічы” філіала “Азот Агра”  унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы двор - Агра”.

Тарэзу Канстанцінаўну Савіцкую - малочна-таварная ферма “Барава” філіала “Азот-Агра”  унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы двор - Агра”.

Святлану Мікалаеўну Покуць - малочна-таварная ферма “Морына” філіала “Азот-Агра”  унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы двор - Агра”.

Ганну Сцяпанаўну Казак - малочна-таварная ферма “Даўнары” філіала Азот-Агра  унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы двор - Агра”.

Марыну Вацлаваўну Казерскую - малочна-таварная ферма “Ціўнавічы”, філіяла “Азот-Агра”  унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы двор – Агра”.

Людмілу Васільеўну16.Станчыц - малочна-таварны комплекс  “Такарышкі” філіала “Азот-Агра”  унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы двор - Агра”.

Івана Іванавіча Лавыша – малочна-таварны комплекс “Трабы” камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Трабы”.

Зою Іосіфаўну Пробаршч - малочна-таварная ферма “Трабы” камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Трабы”.

Таццяну Іванаўну Навіцкую – малочна-таварная ферма “Сурвілішкі” камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Трабы”.

Вольгу Віктараўну Адамцэвіч -  малочна-таварная ферма “Цэнтральная” камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Юрацішкі”.

Мікалая Мікалаевіча Каспяровіча - малочна-таварная ферма “Дунічы” камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Юрацішкі”.

На сцэну былі запрошаны маладыя спецыялісты 2017 года:

Віктар Дзмітрыевіч .Мурадзян  – аграном камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Трабы”.

Павел Аляксандравіч Сушко -інжынер-энэргетык адкрытага акцыянернага таварыства “Іўеўская сельгастэхніка”.

Дзмітрый Мікалаевіч Цяслюк - тэхнік-механік  камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Агра-Ліпнішкі”.

Вікторыя Віктараўна Ёдка - бухгалтар  камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Трабы”.

Аксана Ігараўна Манцэвіч - бухгалтар камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Трабы”.

Кацярына Ўладзіміраўна Кулік - юрысконсульт  камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Суботнікі”.

Каштоўныя падарункі маладой хлебаробчай змене ўручыў старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак.

Ад імя ўсіх маладых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу слова было прадстаўлена Паўлу Аляксандравічу Сушко.

Зямны паклон гаспадарам зямлі!

Вядомым і пакуль што невядомым,

Аратым, сейбітам і аграномам

Што нашыя праславілі палі.

Зямны паклон, падзяка і пашана

Усім, хто свежым хлебам корміць нас.

Хто кожны колас пестуе старанна

Хто і арэ і сее ў добры час

Настаў самы ўрачысты момант урачыстаг мерапрыемства. Узнагароду прымае пераможца года 2017!

Для  цэрымоніі ўзнагароджвання, запрашаны на сцэну старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак.

Дыпломам Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, грашовай прэміяй узнагароджаны пераможца раённага спаборніцтва па правядзенню  загатоўкі кармоў, заняўшы першае месца.  Пераможцам раеннага  спаборніцтва на правядзенні нарыхтоўкі кармоў, з прысуджэннем першага месца, дыплома  Іўеўскага райвыканкама, грашовай прэміі райвыканкама  аб’яўляена камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Трабы”.

Пераможцам раённага спаборніцтва па ўборцы збожжавых, зернебобовых культур і кукурузы на зерне, з прысуджэннем першага месца, дыплома Іўеўскага райвыканкама,  Кубка Кільчэўскага, грашовай прэміі аб’яўляены філіал “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

Пераможцам раеннага спаборніцтва па ўборцы бульбы, з прысуджэннем першага месца, дыплома Іўеўскага райвыканкама, грашовай прэміі райвыканкама  аб’яўляены філіал “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”.

Няхай удалым будзе кожны год

Урадлівай глеба,  важкім колас!

Аграном, даярка палявод-

Шануем вас за працу, ва ўвесь голас!

Віншаваў са святам  народны ансамбль ”Даўніна”, народны ансамбль народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі (мастацкі кіраўнік Таццяна Карташэвіч), танцавальны калектыў Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў. У заключэнне святочнай праграмы адбыўся канцэрт вакальна-інструментальнага ансамбля “Чараўніцы”.

{gallery}a12{/gallery}

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.