ivyenews.by

Быць Разумным, Сумленным, Маладым!

Главное

Быць актыўным і цікаўным да жыцця, выдумляць і рэалізоўваць свае ідэі, імкнуцца да лепшай будучыні - вось нямногае з таго, што адрознівае члена ГА "БРСМ".

Кожны год велізарная сям'я папаўняецца не адной сотняй ініцыятыўных, актыўных маладых людзей, якія тут жа ўключаюцца ў грамадскую дзейнасць. Удзел у акцыях і валанцёрскім руху, заняткі навуковай дзейнасцю, новыя знаёмствы і сяброўскія зносіны дазваляюць кожнаму раскрыць не толькі свае асабістыя якасці, але і таленты. Вось таму навучэнцы 9-х класаў Іўеўскай СШ на гэтым тыдні зрабілі свой правільны выбар: уступілі ў рады ГА "БРСМ".
Раённая грамадская арганізацыя, якая налічвае ў сваіх радах каля 1200 ідэйных і творчых маладых людзей, павялічылася на 83 чалавека. Урачысты прыём у рады самай масавай моладзевай арганізацыі нашай краіны адбыўся пры ўдзеле дырэктара школы А.К. Чарняк, намесніка дырэктара Л.В. Гаўрук, ветэрана педагагічнай працы І.М. Грыневіч, а таксама 1-га сакратара РК ГА "БРСМ" Ю.В. Драбовіч. Менавіта з іх вуснаў прагучалі сказаныя на дарогу словы і цёплыя пажаданні ў адрас віноўнікаў свята, менавіта яны ўдастоіліся ганаровага права ўручыць членскія білеты і фірмовыя значкі новаспечаным БРСМаўцам.
Акрамя гэтага самаму шматлікаму добраахвотніцкаму атраду ў раёне "Добрае сэрца" былі ўручаны кніжкі валанцёра як адметны знак прыналежнасці да руху.


А. ШЫМКО.
Фота С. ЗЕНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий