Язык:

У новы навучальны год - з новымі сіламі

Главное

"Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца" - абвяшчае вядомая ленінская фраза. Пры вялікім жаданні гэта можна рабіць у любы час і ў любым месце. Школьнікі і студэнты зараз у самым разгары навучальнага года: адны вучаць урокі, другія рыхтуюцца да экзаменаў. І, несумненна, чакаюць навагодніх канікул. А вось ваеннаслужачым пра гэта думаць няма часу, бо іх навучальны 2017/2018 год толькі пачаўся, калі дакладней - 1-га снежня.

Асабовы састаў Узброеных Сіл Беларусі сустракае яго з настроем на паспяховае вырашэнне новых задач баявой падрыхтоўкі. Як паведамляе Міністэрства абароны, у гэтым годзе ў войсках збіраюцца правесці больш за 300 мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. У ведамстве ўжо паставілі галоўныя задачы: удасканальваць узровень падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый Узброеных Сіл.
З новымі сіламі ўступіў у новы навучальны год і 1-ы радыётэхнічны цэнтр вайсковай часці, якая знаходзіцца ў аг. Трабы. Аб тым, што чакае ваеннаслужачых і афіцэраў у найбліжэйшай перспектыве, расказаў карэспандэнту "ІК" начальнік цэнтра, падпалкоўнік Аляксандр Вайцеховіч (на здымку).
- 2017/2018 навучальны год аб'яўлены Годам вайсковай славы. Ён будзе вельмі насычаным, бо запланавана мноства мерапрыемстваў. Так, у студзені 2018 года пройдуць камандна-штабныя вучэнні Узброеных Сіл РБ, камандна-штабная трэніроўка ў студзені і красавіку з камандаваннем, а таксама кіраваннем войскамі пад кіраўніцтвам начальніка генеральнага штаба. Акрамя гэтага запланавана сумесная трэніроўка ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны пад кіраўніцтвам камандзіра ВПС і войскаў СПА. А ў сакавіку - сумесная штабная трэніроўка з кіраваннем радыётэхнічнай брыгады пад кіраўніцтвам камандзіра брыгады. Гэта тычыцца першага паўгоддзя.
Самае буйное вучэнне пройдзе ў жніўні-верасні 2018 года - гэта сумесныя вучэнні з Расійскай Федэрацыяй: нашы прадстаўнікі будуць перадыслакаваныя на расійскія палігоны, а тыя, у сваю чаргу, - на нашыя.
- Ці будуць праводзіцца мерапрыемствы іншага характару?
-Так, у гэтым кірунку запланавана таксама многае. Па-першае, праз два тыдні чакаем новы прызыў. Найважнейшай падзеяй у наступным годзе будзе 100-гадовы юбілей Узброеных Сіл Беларусі, які мы адзначым 23 лютага. Цэнтр, асабовы састаў і афіцэры прымуць актыўны ўдзел у галасаванні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Традыцыйна далучымся да акцыі "Нашы дзеці" і многае іншае.
- Чаму будзе нададзена асаблівая ўвага ў гэтым навучальным годзе?
- У гэтым годзе будзе нададзена асаблівая ўвага падрыхтоўцы асабовага саставу і, вядома ж, вучобе. Таксама будзем звяртаць увагу на падтрыманне воінскай дысцыпліны ў калектыве. У сувязі з гэтым пройдзе шэраг мерапрыемстваў: кіналекторыі, прафілактычныя гутаркі, прагляд відэаролікаў, сустрэчы са святарамі.
- Якія задачы былі пастаўлены перад цэнтрам з першага дня новага навучальнага года?
- У першую чаргу - выкананне задач па баявой гатоўнасці (трэніроўкі па баявой гатоўнасці, групамі з пераводам з мірнага на ваенны час, трэніроўка з адміністрацыяй пункта прыёму мабілізаваных рэсурсаў з практычным разгортваннем і без), рэгулярная работа з ваенкаматам, заняткі са службовымі асобамі і іншыя. Але асноўная задача была і ёсць - ахова дзяржаўнай мяжы, паколькі мы нясём баявое дзяжурства круглыя суткі. Да гэтага мы імкнемся, падрыхтоўваем асабовы састаў, афіцэраў, прапаршчыкаў.
- Ці чакаецца папаўненне маладымі афіцэрамі?
- Так. У наступным месяцы да нас прыходзіць малады лейтэнант, выпускнік БДУІРа. У жніўні па вакантным пасадам будзе папаўненне калектыву маладымі афіцэрамі, выпускнікамі Ваеннай акадэміі, БДУІРа і іншых вышэйшых ваенных навучальных устаноў.
- Што можаце пажадаць асабоваму саставу ў новым навучальным годзе?
- Разумення, здароўя моцнага і самага неабходнага - цярпення.
- Дзякуй за гутарку!

Гутарыла А. ШЫМКО.
Фота С. ЗЕНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.