ivyenews.by

Мой беларускі край, Ты мой адзіны, Край, ад калыскі дарагі… (+фотарэпартаж)

Главное

…Сёлета  мы аб'ядналі ў адну ўрачыстасць гэтыя два важныя святы ў жыцці краіны і горада, у жыцці кожнага чалавека - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень горада Іўе. І яно глыбока сімвалічна. Таму што незалежнасць усяе краіны складаецца з гісторыі кожнага месца, кожнай сям'і. З нашчадкаў  іўеўскіх мусульман, якія некалі разам з вялікім князем Вялікага княства Літоўскага стаялі насмерць супраць крыжакаў у Грунвальдскай бітве за свабоду і незалежнасць роднай зямлі, з таго іўеўскага яўрэя, інфармацыя пра выплату падаткаў якога стала першым упамінаннем пра Іўе ў пісьмовых крыніцах, з гісторыі роду і жыцця першай гаспадыні горада - жанчыны, якой наканавана было праз стагоддзі  стаць абагульненым вобразам  вялікіх жанчын мястэчка са старадаўніх часоў, выявай жанчыны,  якая ўпрыгожыла сабой сцяг і герб горада - беларускі, літвінкі, княгіні Евы, жонкі князя Гедыміна… На гісторыю краю  ўплывалі і вялікія справы магнатаў Гаштольдаў, якія валодалі мясцовымі землямі, і жыццё загадкавай пані Сярэднявечча, удавы Гаштольда Барбары з роду Радзівілаў, і  канцлера Міхаіла Паца, уладара асобных земляў нашага краю, значнага палітычнага дзеяча свайго часу, і вялікага грэшніка, які (па ягоным распараджэнні) быў пахаваны пад мармуровай плітой перад дзвярыма храма ў Вільнюсе з надпісам: "Тут ляжыць грэшнік Пац". Каб кожны, маўляў, ступаў па ім  і кожны бачыў... Да незалежнасці вялі і тыя  першыя паўстанні прыгонніцкага люду ў Іўі ў 19 стагоддзі, і палымяныя  артыкулы  апантанага палітыка і  аматара спрачацца Ігнація Корвін-Мілеўскага - грамадзяніна свету і ўладара Геранён, і барацьба за незалежнасць членаў раённага падпольнага камітэта Камуністычнай партыі бальшавікоў Заходняй Беларусі.  І барацьба мірных жыхароў, народных мсціўцаў шматлікіх партызанскіх атрадаў, што дзейнічалі на тэрыторыі  Іўеўскага і Юрацішкаўскага раёнаў, і загубленыя бандытамі жыцці савецкіх, партыйных, камсамольскіх работнікаў, супрацоўнікаў міліцыі ўжо пасля вайны…

Ад рыцараў пад бел-чырвоным сцягам на Грунвальдскім полі да салдат і партызан Вялікай Айчыннай вайны - такі ён - годны і вялікі шлях да незалежнасці нашай краіны - Рэспублікі Беларусь.

Таму Дзень горада - гэта адна са шматлікіх  важных старонак Дня Рэспублікі. І вось гэтыя  старонкі, напоўненыя вялікімі справамі, баявымі і працоўнымі подзвігамі, і перагортвала свята ў Іўі, якое пачалося а дзесятай гадзіне ліпеньскім ранкам на Камсамольскай плошчы горада.

Пасля традыцыйнай з пачатку святкавання Дня горада малітвы ў сваіх храмах, раўчукамі  веры паплылі ў агульную раку працэсіі вернікаў з храма святога мучаніка дзіцяці Гаўрыіла Беластоцкага, з касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла і з мусульманскай мячэці. Той ракой, якая аб'ядноўвае іх, з'яўляецца  памятны знак у цэнтры горада - знак верацярпімасці, мірных суадносін, талерантнасці і сяброўства  ўсіх чатырох канфесій горада, якія існавалі тут спрадвеку. 

Гэта візітоўка горада. Гэта наша ўвекавечанне ў камені надзеі і жадання ўсяго свету - мірнага суіснавання ўсіх галоўных рэлігій.

У гэты дзень у нас было не проста свята, а своесаблівы яшчэ адзін фестываль нацыянальных культур: госці з гарадоў-пабрацімаў (Азнакаева Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі, Сакулка Рэспублікі Польшча, Кайшядорыс Літоўскай Рэспублікі), дэлегацыя нашых сяброў з  Йыгеваскай воласці  Эстонскай Рэспублікі.

… Іўе святкавала шырока.  На мітынг ля памятнага знака прыйшлі калоны прадстаўнікоў сельскагаспадарчых кааператываў раёна, працоўных калектываў  устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў. 

Наш раён уяўляе сабой рэгіён з сучаснай сельскагаспадарчай вытворчасцю, развітай  сферай гандлёвага, транспартнага абслугоўвання, шырокай сеткай  паспяхова дзейнічаючых устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры. У раёне ёсць усе ўмовы для развіцця прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай дзейнасці, адкрыцця новых вытворчасцей.

Вядучыя свята  віталі  прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі, службаў і ведамстваў, агучвалі  іх поспехі ў працоўнай дзейнасці.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было даручана ўзняць: лесніку Ліпнішкаўскага лясніцтва Іосіфу Іванавічу Янушка; бухгалтару, старшыні прафсаюзнага камітэта сельскагаспадарчага кааператыва "Умястоўскі", лепшаму прафсаюзнаму актывісту Гродзенскай вобласці Марыі Аляксандраўне Горбач; вучню Іўеўскай сярэдняй школы Яўгену Нехвядовічу.

З прывітальнай прамовай да іўяўчан і гасцей свята звярнуўся старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак, які адзначыў, як шмат працоўных і ратных подзвігаў палажыў беларускі народ у імя свабоды і незалежнасці, як жыве памяць  нашага народа, як нам не хапае таго кожнага трэцяга, які загінуў падчас  фашысцкай навалы…

…Пасля на эксклюзіўную сцэну  на плошчы выйшлі  іўяўчане з Сярэднявечча: беларус, татарын, яўрэй, а затым і сама яснавяльможная княгіня Ева… Як лёгка ўявіць былое, калі яго прадстаўляюць таленавітыя работнікі культуры раёна!

Як заўжды, благаслаўлялі свята і яго ўдзельнікаў святары горада: настаяцель храма святога мучаніка дзіцяці Гаўрыіла Беластоцкага пратаіерэй Вячаслаў Пашкевіч, ксёндз-пробашч касцёла святых  апосталаў Пятра і Паўла Ян Гавецкі, імам  мусульманскай мячэці Адам Радзецкі. Яны жадалі міру і спакою гораду і яго жыхарам, Боскага благаславення ўсім справам і думкам людзей і ўлад.

Затым па галоўнай вуліцы  пад гукі аркестра крочыла вялікая калона з прадстаўнікоў арганізацый раёна да набярэжнай возера, на канцэртную пляцоўку.

Дэфіле і плац-канцэрт ансамбля пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь стаў пачаткам святочнага дзейства і аздобіў  галоўную падзею свята - урачыстае віншаванне лепшых працаўнікоў Іўеўскага раёна "Табе мая праца, мая  Беларусь!". 

Людзі - галоўная каштоўнасць нашай краіны. І менавіта ў Дзень Рэспублікі, Дзень Незалежнасці ўшаноўваюць іх.

Аляксандр Іванавіч Булак уручыў за добрасумленную і старанную працу і ў сувязі з Днём Незалежнасці Ганаровыя граматы Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта: вадзіцелю дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №156 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблдарбуд" Валерыю Станіслававічу Белагаловаму; трактарысту камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліяратыўных сістэм "Іўеўскае ПМС" Івану Альфрэдавічу Дзехцярэвічу;  трактарысту-машыністу сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Трабы" Андрэю  Іосіфавічу Галамбоўскаму; трактарысту-машыністу сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Чарнэлі" Пятру Іванавічу Смушко; настаўніку фізічнай культуры і здароўя  Юрацішкаўскага яслей-сада-сярэдняй школы Віктару Яраслававічу Майсею.

Падзяка старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта ўручана: урачу-эндакрынолагу паліклінікі Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлане Станіславаўне Ганцоўскай, бухгалтару Лелюкінскага лясніцтва  Ірыне Стэфанаўне Клябека, начальніку аддзялення паштовай сувязі “Лаздуны” Лідскага раённага вузла паштовай сувязі Люцыі Вацлаваўне Яновіч.

…Як заўжды, са святам Незалежнасці, Днём горада людзей і ўлады віншавалі госці і сябры. 

Памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лідзія Вайцехаўна Носуль зачытала Прывітальны ліст ад Наталлі Генадзьеўны Кучынскай.

Аляксандр Іванавіч Булак прымаў віншаванні і падарункі ад Віцяніса Томкуса - мэра Кайшядорскага раёна Літоўскай Рэспублікі, Айдара  Халяфутдзінавіча Шамсутдзінава - старшыні выканаўчага камітэта  Азнакаеўскага муніцыпальнага раёна Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі, Адама Лайкоўскага - сакратара гарадскога Савета горада Сакулка Рэспублікі Польшча, Вахура Кукка - саветніка мэрыі Йыгеваскай воласці Эстонскай Рэспублікі.

Свята працягвалася. Іўяўчан і гасцей чакалі: татарскі Сабантуй-гарэзлівае, вясёлае  свята  зямлі і плуга, выступленні нашых лепшых творчых калектываў ("Чабарок", "Юрацішкаўскі кірмаш", вакальны гурт "Варажэя"), анімацыйная праграма "Цыбуля, рэдзька, памідор - вось ён, іўеўскі задор!"

Працавала дыскатэка 80-х з дзіджэем Вадзімам Цыбулька (аддзел па рабоце з моладдзю і культурна-турыстычнай дзейнасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу).

Прайшлі майстар-класы: "Вячорскія музыкі" ад народнага ансамбля народнай музыкі "Чабарок" (вядучая Наталля Афоніна, дэманстратары танцаў Іна і Настасся Шукавы (танцы народнага побыту: кракавяк, каханачка, падыспань, какетка);"Шэйк-данс"ад аддзела дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна (вядучая Марыя Мікалаеўна Васюкевіч з памочніцамі Рэгінай Вайцехаўнай Станулевіч, Данутай Браніславаўнай Кучук, Людмілай Станіславаўнай Рудкоўскай). Гэта былі танцы 70-х:  полька, шэйк, вальс і іншыя. 

Акцыя "Споём гимн вместе" адбылася каля цэнтра культуры і вольнага часу.

Патрэбна адзначыць сапраўдны грамадзянскі подзвіг работнікаў культуры. Нечаканая непагадзь (дождж і нязвыклы  зараз холад) разагнала гледачоў. Аднак святочная праграма працягвалася, нягледзячы ні на што.

Свята закончылася. Дзякуючы яму  мы яшчэ раз адзначылі для сябе, што мы - беларусы. Важна гэта памятаць, адчуваць сваю годнасць і імкнуцца зрабіць жыццё, вартым  спрадвечных народных мараў.

Слова гасцям бліжняга і далёкага замежжа:

ВІЦЯНІС ТОМКУС - 

мэр Кайшядорскага раёна 

 

Літоўскай Рэспублікі:

- Мы имеем долгую общую историю и культуру. Мы в свое время были народом одного государства (Великого княжества Литовского и Советского Союза). Ваша и наша толерантность, веротерпимость - родом из ВКЛ. Именно то государство не делило своих граждан по вере, давало приют  иноверцам и иностранцам. У нас не было религиозных войн, каждый мог  проповедовать свою религию. 

 

Связи между народами очень нужны. И особенно в наше непростое время. Нам важны день сегодняшний и перспективы на будущее. Будем работать над этим. Успеха и процветания вашему городу.

АЙДАР ШАМСУТДЗІНАЎ - 

старшыня выканаўчага камітэта 

Азнакаеўскага муніцыпальнага 

раёна Татарстана: 

-  Я очень рад очередной встрече  на белорусской земле. Мы являемся побратимами уже четыре года, обмениваемся делегациями во время празднования вашего Дня города и Сабантуя в Азнакаево. Узнали ваших гостеприимных, добрых людей, наладили серьезные культурные связи. Ваших артистов с удовольствием встречали азнакаевцы и помнят их прекрасные выступления.

Надеемся, что наши связи не ограничатся только культурным обменом, что мы будем сотрудничать и в экономическом плане. 

Мы привезли вам долгожданный в Беларуси в этом году дождь. Пусть он поможет вам собрать хороший урожай. Желаем вам счастья, здоровья, процветания.

ВАХУР КУКК - 

саветнік мэрыі Йыгеваскай воласці 

Эстонскай Рэспублікі:

- С 1582 по 1622 год мы были в составе одного государства - Великого княжества Литовского. Границы его проходили по территории нашего района - мы были уже окраиной, вы же находились в центре. И язык белорусский был государственным языком княжества. Я не знаю белорусского языка. Но сегодня попробую изъясниться на нем, прочитав  столбик из текста вашего гимна;

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Святочны рэпартаж падрыхтавалі 

В. ГУЛІДАВА і С. ЗЯНКЕВІЧ.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий