ivyenews.by

Дзесяць імгненняў Перамогі

Главное

Так назвалі на Іўеўшчыне  аўта-велапрабег, прысвечаны гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Кіраўніцтва раёна,  прадстаўнікі служб і ведамстваў райвыканкама, ветэраны,  прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый і устаноў, моладзь, члены БРСМ і прадстаўнікі грамадскасці горада Іўе і раёна ўсклалі  кветкі і вянкі да помнікў і магіл салдат, партызан, мірных жыхароў, якія загінулі падчас фашысцкай акупацыі.

Кветкі памяці ляглі да  памятнага знака ў гарадскім скверы, ля брацкай магілы воінаў іс савецкіх работнікаў на гарадскіх могілках, да помніка  спаленых жыхароў вёскі Ятаўтавічы і захаванняў невядомых воінаў на могілках гэтай вёскі, да помніка ў вёсцы Крывічы, да мемарыяла  растраляных у лесе ля Стоневічаў больш, як двух тысяч яўрэяў Іўя і раёна і г.д.

Ля кожнага з гэтых  самотных памятных месцаў прайшлі жалобныя мітынгі-рэквіемы, аздобленыя літаратурнымі кампазіцыямі работнікаў культуры.        

Читайте ещё:



Оставить комментарий