Язык:

Табе, Беларусь, у вяках красавацца - у славе, здабытай у бітвах і працы!

Главное

Наша краіна шырока і ўрачыста адзначыла 100-годдзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР, як дзяржава, праіснавала амаль усё ХХ стагоддзе і стала трывалым фундаментам для сучаснай беларускай дзяржавы, яе навукі, адукацыі, сістэмы аховы здароўя, прамысловасці… Наогул, усіх галін народнай гаспадаркі. Менавіта адтуль, з БССР, Радзімы кожнага чалавека, якому 30 і болей гадоў, пачалі свой шлях нашы дасягненні, наш упэўнены поступ, наша вера ў свае сілы.
Можна шукаць заганныя бакі, "застойные времена" у той эпосе, аднак гэта была рэспубліка, у якой, падчас уваходжання ў Савецкі Саюз, быў адзін з самых высокіх узроўняў жыцця, у якой родная мова гучала лепш і правільней, чым цяпер, калі за яе пачалі хвалявацца і змагацца тыя, хто не вельмі ёй валодае… Усё мы родам з БССР. І гэтым можна толькі ганарыцца.
Іўеўшчына сабралася адзначыць свята ў асаблівы дзень - 15 студзеня. Менавіта ў гэты студзеньскі дзень 1940 года быў заснаваны Іўеўскі раён. Так што ўрачыстасць у нас атрымалася значная.

Ужо ў файе Цэнтра культуры і вольнана часу гледачы і ўдзельнікі свята паглыбляліся ў тэму. Тут працавала кніжная выстава цэнтральнай раённай бібліятэкі, прысвечаная стагоддзю БССР. Прачытаўшы назвы кніг, часопісаў, артыкулаў, можна было зразумець, наколькі багатая літаратура ў гэтым накірунку маецца ў раённай бібліятэцы.
Вядучыя ўрачыстасці ў нацыянальных касцюмах павіншавалі ўсіх са святам і прадаставілі слова старшыні Іўеўскага Савета дэпутатаў Аляксандру Аляксандравічу Хвасько.
У сваёй прамове Аляксандр Аляксандравіч зрабіў гістарычны экскурс праз увесь нялёгкі шлях станаўлення дзяржаўнасці Беларусі.
Прамоўца адзначыў, што Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка была заснавана 1 студзеня 1919 года на 6-й канферэнцыі бальшавікоў, якая праходзіла ў Смаленску. У нашым жа раёне ўсё было зусім па-іншаму.
З 1917 па 1921 год улада ў раёне мянялася пяць разоў. Затым тэрыторыя Заходняй Беларусі адышла па ўмовах Рыжскай мірнай дамоўленасці да буржуазнай Польшчы.
Уз'яднанне з Усходняй Беларуссю ў 1939 годзе, утварэнне 15 студзеня 1940 года ў заходніх абласцях 101 раёна, у тым ліку і нашага - Іўеўскага. На тэрыторыі Іўеўскага раёна было ўтворана 14 сельсаветаў. Першыя калгасы з'явіліся ў вёсках Морына, Залейкі, Вялікія і Малыя Князікоўцы. На 1 чэрвеня 1941 года на Іўеўшчыне дзейнічала 5 калгасаў, якія аб'ядналі 272 гаспадаркі.
Перажыў раён разам з Беларуссю і ўсім Савецкім Саюзам і гады вялікай і страшнай навалы - Вялікай Айчыннай вайны з нямецкімі захопнікамі.
За тры гады акупацыі немцы спалілі 6 вёсак (асобныя вёскі разам з жыхарамі), знішчылі ўсе прамысловыя прадпрыемствы, машынна-трактарную станцыю, 6 бальніц і медыцынскіх пунктаў, 9 школ, 1637 жылых дамоў.
Была знішчана яўрэйская абшчына Іўя - 2524 чалавекі.
8 ліпеня 1944 года прыйшло вызваленне. Працоўныя раёна, як і ўсяе краіны прыступілі да ўзнаўлення зруйнаванай вайной народнай гаспадаркі.
У раёне шырокі размах набыло капітальнае і жыллёвае будаўніцтва. У 1959 годзе пачаў дзейнічаць кансервавы завод, у 1964 - дзве новыя хлебапякарні, дзве сталоўкі на 100 месцаў, 3 сельскія магазіны.
У 1965 годзе ў шэраг дзейнічаючых уступілі 186 аб'ектаў культурна-бытавого прызначэння, пабудавана 142 дамы, 3 школы, 5 магазінаў. Умацоўвалася і расла эканоміка раёна.
У 1970 годзе ў раёне працавала 115 школ (14 сярэдніх, 30 васьмігадовых, 70 пачатковых, школа-інтэрнат, музычная і спартыўная школы, медыцынскае вучылішча, 79 дамоў культуры, клубаў і бібліятэк, 8 бальніц на 385 месцаў, больш як 30 аптэк і аптэчных пунктаў.
За поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі 96 перадавікоў раёна былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі.
За заслугі ў развіцці народнай адукацыі ардэнамі і медалямі ўзнагароджаны 113 настаўнікаў, 42 - Граматамі Вярхоўнага Савета БССР, 56 - знакам "Выдатнік адукацыі", а 17 удастоены высокага звання "Заслужаны настаўнік БССР".
Паспяховым стаў 1982 год. Раёну было прысуджана першае месца па выніках рэспубліканскага спаборніцтва за павышэнне ўраджайнасці, павелі-чэнне вытворчасці і продажу дзяржаве льнопрадукцыі.
За лепшыя вытворча-эканамічныя паказчыкі сярод раёнаў рэспублікі Іўеўскаму раёну прысуджан пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсавпрофа і ЦК ЛКСМБ.Раён быў занесены на рэспубліканскую Дошку гонару і ў Кнігу летапісу працоўных дасягненняў…
Менавіта ў часы БССР, як падкрэсліў прамоўца, быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны фундамент беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейную аснову будаўніцтва суверэннай дзяржавы - Рэспублікі Беларусь. Гісторыю можна перапісаць, змяніць яе немагчыма…
Менавіта адтуль выйшлі мы - беларусы, людзі, якія ведаюць кошт міру і вайны, якія ўмеюць працаваць і адпачываць, любіць сваю старонку, быць гасціннымі і шчырымі.
…Трэба сказаць асобныя словы работнікам культуры, якія ладзілі святочны канцэрт. І, безумоўна, рэжысёру свята Наталлі Мудрык, якая быццам бы гэтым сцэнарыем пацвердзіла сваё лаўрэатства, таму што за дзень да таго атрымала прэмію імя Аляксандра Дубко ў намінацыі "Рэжысёр года".
На сцэне панавала беларускасць. Выступалі найлепшыя і найвядомейшыя калектывы: народныя калектывы "Даўніна", "Юрацішкаўскі кірмаш", Спадчына", вакальны квартэт "Вакаліз"; группа "Вечарніца", дзіцячыя танцавальныя калектывы Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў і Гераненскай школы мастацтваў, акардэаністка Кацярына Леўдаровіч… Вельмі такі ёмкі, цудоўны канцэрт, калі кажуць: "Нічога не адняць, не дадаць". На фінальную сцэну выйшлі ўсе. І ў свеце рампы заіскрыліся фарбамі беларускія нацыянальныя касцюмы.
Фінальнай песняй стала цудоўная мелодыя на такі ж цудоўны верш нашага слыннага земляка паэта Івана Карэнды, які ён напісаў, як "Гімн Дажынкаў-2018".
Між іншым, музыку для гэтага гімна напісаў Юрый Зацарны. І я хачу вам расказаць, наколькі значны чалавек пісаў гімн іўеўскім “Дажынкам”.
Скончыў Акадэмію імя Гнесіных і факультэт журналістыкі МДУ імя Ламаносава. Працаваў хормайстрам Кубанскага казачага хору, музычным рэдактарам і музычным аглядальнікам Дзяржтэлерадыё ў Маскве. Як рэжысёр, паставіў шэраг канцэртаў у Калонным зале Дома мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, кавалер ордэна Прэпадобнага Сергія Раданежскага, прафесар кафедры сольнага народнага спявання МДУКІ.
…Некалі на ўступных экзаменах на журфак БДУ імя Леніна я пісала сачыненне на вольную тэму "Занімай, Беларусь дарагая мая, свой пачэсны пасад між народамі". Пісала аб тым, як яна мне люба, якія людзі тут жывуць, як шчыра яны сустракаюць і вітаюць, як схіляе перад чалавекам працы спелае калоссе збожжа, як вітаюць абшары гудкі магутных МАЗАў…Пісала з гонарам, з радасцю. І такія ж словы я пачула ў канцы гэтага свята, калі чатыры жанчыны - культработнікі ў нацыянальных касцюмах годна і радасна гаварылі пра радзіму. Гэтымі словамі і хочацца скончыць свой артыкул:
"У стогадовы юбілей роднай краіны мы можам шчыра сказаць, што нам ёсць чым ганарыцца. У студзені 2008 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве першай у нашай краіне атамнай электрастанцыі. Створаны Парк высокіх тэхналогій. Папулярны ва ўсім свеце дадатак Вайбер для смартфонаў распрацаваны беларусам Ігарам Крамачка. Больш за 600 мільёнаў чалавек карыстаюцца ім!
The World Of Tanks - адна з паспяховых анлайн-гульняў свету. Галоўны распрацоўшчык гульні беларус Віктар Кіслы. З 2010 па 2018 год прызнана лепшай анлайн-гульнёй у свеце.
У 2015 годзе беларускімі навукоўцамі былі паспяхова завершаны выпрабаванні новай тэхналогіі лячэння раку малочнай залозы. Аўтары і распрацоўшчыкі метаду Андрэй Ганчароў і Леў Цітоў.
Група беларускіх навукоўцаў прадставіла свету сваю ўнікальную распрацоўку, якая не мае аналагаў - антысептычны лазер. Прыбор у бліжэйшы час з'явіцца ў медыцынскіх установах Беларусі!
Мы - беларусы! Важна памятаць пра гэта, адчуваць сваю годнасць і імкнуцца зрабіць жыццё вартым спрадвечных народных мар.
Мы ганарымся роднай Беларуссю, яе разумным і гордым народам!

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.