Язык:
×

Предупреждение

JFolder: :files: Путь ведет не к каталогу: /var/www/user14236/data/www/old.ivyenews.by/images/z12

×

Внимание

Проблема визуализации вашей галереи. Убедитесь, что используемая в плагине меток папка Простой галереи Pro существует и содержит правильные файлы картинок. Плагин не смог найти папку: images/z12

GLORIA IN EXCELSIS DEO! (+видео)

Главное

GLORIA IN EXCELSIS DEO!

20 студзеня ў Іўі адбыўся XVI фестываль калядных песень “Gloria in Excelsis Deo”. Фестываль, які праходзіў у гарадскім доме культуры, сабраў больш за 300 удзельнікаў з розных парафій Іўеўскага дэканату.

На фестываль прыбылі госці з Беларусі і замежжа, якія цалкам напоўнілі мясцовы дом культуры.

У розных катэгорыях выступілі салісты, дуэты, трыо, квартэты і ансамблі. Ганаровымі гасцямі свята акрамя парафіянаў горада i іншых парафій дэканату сталі між іншым Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, прадстаўнікі мясцовай улады ў асобе старшыні Іўеўскага райвыканкама Аляксандра Булака і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу ў асобе Генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслава Ксенжыка.

Як адзначае арганізатар фестывалю кс. Ян Гавецкі, гэтае мерапрыемства ўжо даўно ўпісалася ў каляндар традыцыйных падзей ва ўсім дэканаце, як і ў самім Іўі. “Дзеці і моладзь з вялікай нецярплівасцю чакаюць гэтага фестывалю. Яны чакаюць таксама ўзнагароды, аднак найважнейшае ва ўсім гэтым – іх удзел, тое, што яны могуць быць разам, будаваць супольнасць”, – дадае святар.

{gallery}z12{/gallery}

Mузыка як дождж

Звяртаючыся да ўдзельнікаў фестывалю, Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр адзначыў, што музыка – гэта дар ад Бога, за які варта дзякаваць.

“Музыка крыху падобная да дажджу. Дождж маленькімі кроплямі напаўняе глебу і поіць усё жывое, і мы бачым прыгажосць прыроды, якую стварыў Бог. Музыка таксама, як кроплі дажджу, пранікае ў сэрца і ажыўляе яго. І чалавек пачынае адчуваць прыгажосць, створаную Богам”, – сказаў арцыбіскуп.

Іерарх пажадаў, каб кроплі прыгожай музыкі, якая распавядае пра нараджэнне нашага Збаўцы, напаўнялі сэрцы ўсіх людзей Богам і збліжалі паміж сабой.“Няхай духоўныя плёны сённяшняга дня ўзрастаюць і развіваюцца далей дзеля адзінства сярод нас і на хвалу Бога”, – пажадаў ён.

Старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Булак адзначыў, што ў Іўі мясцовыя ўлады заўсёды імкнуцца захаваць адзінства сярод усіх канфесій, а таксама захаваць традыцыі. “Мы заўсёды адкрытыя на прапановы канфесій, якія знаходзяцца на нашай зямлі. Мы заўсёды за тое, каб захаваць усе традыцыі, якія склаліся тут”, – дадаў ён.

Сапраўднае духоўнае свята

Біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуў увагу, што гэты ўжо традыцыйны фестываль з’яўляецца вялікім гонарам Касцёла на Гродзеншчыне. “Менавіта тут мы можам захапляцца сапраўднымі талентамі нашых дзяцей і моладзі, якія праз свой спеў евангелізуюць свае сем’і, парафіі, горад і ўсё асяроддзе”, – адзначыў іерарх. Ён выказаў падзяку ўсім арганізатарам і ахвярадаўцам, дзякуючы якім кожны ўдзельнік гэтага мерапрыемства вяртаецца дадому з падарункам.

Самі ўдзельнікі фестывалю прызнаюцца, што для іх гэта сапраўднае духоўнае свята, дзе яны могуць знаёміцца, адкрываць свае “закапаныя” таленты, а найперш супольна славіць Бога. Гэтае свята музкі з’яўляецца таксама нагадваннем пра нараджэнне Езуса Хрыста, Збаўцы свету. “Вельмі душэўнае і добрае мерапрыемства, якое дае людзям магчымасць узгадаць пра нараджэнне Езуса Хрыста не адзін раз”, – дадае Ірына Оева з парафіі ў Лаздунах.

Некаторыя прыбываюць на гэты фестываль кожны год, але выступіць на сцэне адважваюцца толькі праз нейкі час. Падобна было і з Антонам Дубовічам з парафіі ў Іўі, які ўпершыню ў гэтым годзе разам з іншымі міністрантамі сваёй парафіі рашыўся на гэты крок.

“Мне гэты фестываль запомніцца надоўга, бо ў мяне ў дзяцінстве была мара выступіць на сцэне, і вось яна ажыццявілася. Дзякую ўсім, хто рыхтаваў нас да гэтага выступлення, а таксама хачу падзякаваць сваім сябрам, з якімі мы цудоўна выступілі. Дзякуй усім за падтрымку”, – кажа Антон.

Прафесійны ўзровень расце

Прысутныя, а таксама самі ўдзельнікі фестывалю адзначаюць, што з кожным годам яго планка падымаецца ўсё вышэй. Сям’я Мусік з парафіі ў Лаздунах, якая ўжо адважна выходзіць на сцэну, адзначае: “Мы з упэўненасцю можам сказаць, што прафесійны ўзровень расце з вялікім тэмпам. Мы да гэтага часу пад уражаннем”.

Свята калядак і пастаралак пакінула мноства добрых успамінаў і цудоўных хвілін, якія надоўга застануцца ў памяці. Некаторыя кажуць, што гэтай энергіі і радасці хопіць ім да чарговага фестывалю, што яны будуць спадарожнічаць ім увесь год.

“Ад свята засталося шмат уражанняў. Нават не хацелася вяртацца дадому. Думаю, што ў наступным годзе яшчэ больш удзельнікаў будзе на гэтым цудоўным конкурсе”, – адзначае Дар’я Русакевіч з парафіі ў Суботніках.

Усе ўдзельнікі вельмі ўдзячныя кс. Яну Гавецкаму, які вельмі клапоціцца аб тым, каб фестываль з кожным годам набіраў новыя абароты. Яму важна, каб найперш у сэрцах удзельнікаў нарадзілася жаданне чыніць дабро і ісці шляхам, які вызначыў Хрыстус Пан, чыё прыйсце ў свет яны славяць у сваіх песнях.

Дзеці і моладзь таксама ўдзячныя с. Ірыне Бучынскай, якая кожны год уносіць велізарны ўклад у падрыхтоўку свята, пішучы сцэнарыі, праводзячы рэпетыцыі і сочачы, каб усё было зроблена як найлепш.

Усе спадзяюцца, што ў наступным годзе, па словах Антаніны Яркавец з парафіі ў Іўі, “самы яркі, самы грандыёзны, самы незабыўны фестываль нашага горада” пройдзе ў чарговы раз.

Вынікі фестывалю:

I катэгорыя: салісты

1 узроставая група (6-9 гадоў):

1 месца - Марус Ашмантас, парафія ў Трабах
2 месца - Соф'я Галавенка, парафія ў Іўі
3 месца - Маргарыта Побаль, парафія ў Іўі

2 узроставая група (10-13 гадоў):

1 месца - Анастасія Гуранкова, парафія ў Іўі
2 месца - Соф'я Урублеўская, парафія ў Іўі
3 месца - Уладзіслаў Завадскі, парафія ў Трабах

3 узроставая група (14-16 гадоў):

1 месца - Паліна Пірог, парафія ў Юрацішках
2 месца - Маргарыта Захар, парафія ў Іўі
3 месца - Сняжана Бутурля, парафія ў Іўі

4 узроставая група (21-25 гадоў):

1 месца - Ганна Сонец, парафія ў Іўі
2 месца - Дзіяна Дударэвіч, парафія ў Юрацішках
3 месца - Вікторыя Кель, парафія ў Суботніках

II катэгорыя: дуэты, трыо, квартэты

1 узроставая група (6-9 гадоў):

1 месца - Патрыцыя і Дамініка Мусік, парафія ў Лаздунах
2 месца - Марыя і Михаіл Жэбрык, парафія ў Іўі

2 узроставая група (10-13 гадоў):

1 месца - Раман Буднік і Кі рыл Багдзевіч, парафія ў Іўі
2 месца - Вікторыя Ціткова і Вікторыя Рынкевіч, парафія ў Геранёнах
3 месца - Ксенія Івуць, Вольга Масейка, Наталля Бутурля, парафія ў Лаздунах

3 узроставая група (14-20 гадоў):

1 месца - Аліна Пякша, Надзея Лукашэвіч, Паліна Лазарэвіч, парафія ў Ліпнішках
2 месца - Алена Райская, Ангеліна Сільвановіч, Палина Гардзей, Дзіяна Дабраловіч, парафія ў Трабах
3 месца - Ігнат Пішчык, Антон Дубовіч, Раман Ярмош, Уладзіслаў Белагур, парафія ў Іўі

III катэгорыя: ансамблі і хоры

1 месца - ансамбль “Mała Jutrzenka”, парафія ў Іўі
- вакальная група “Бэтлеемскія зорачкі”, парафія ў Юрацішках
2 месца - ансамбль “Авэ Марыя”, парафія ў Трабах
3 месца - ансамбль “Надзея”, парафія ў Іўі

Гран-пры фестывалю атрымаў ансамбль “Oremus” з парафіі ў Іўі.

Фото С. Зенкевича.

Раман Ярмош, кс. Юрый Марціновіч

Подписывайтесь на наш инстаграм https://www.instagram.com/ivyenews.by и смотрите новые видео на нашем Инстаграм-ТВ!  В том числе видео с конкурса!

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.