Язык:

Канстытуцыя - Закон законаў

Главное

15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Лелюкінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа кожны год бярэ актыўны ўдзел у святкаванні гэтай даты. Педагогі і навучэнцы арганізоўваюць разнастайныя мерапрыемствы, інфармацыйныя, класныя гадзіны, падчас якіх вучні знаёмяцца з Канстытуцыяй, даведваюцца, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - аснова мірнага жыцця грамадства, што Дзень Канстытуцыі - важная дата для нашай краіны і беларускага народа, што кожны з нас абавязаны быць годным грамадзянінам краіны.

Сёлета, ў год, калі наша краіна святкуе 25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнства ў Рэспубліцы Беларусь, ва ўстанове адукацыі таксама арганізаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў. У са студзеня да сакавіка класныя кіраўнікі класаў разам са сваімі выхаванцамі працавалі над рэалізацыяй праекта "Канстытуцыя -асноўны закон дзяржавы". Навучэнцы школы наведалі музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску і музей М. Багдановіча ў г. Гродна. У лютым старшакласнікі прынялі ўдзел у прававой гадзіне з дэпутатамі Маладзёжнай палаты пры Іўеўскім раённым Савеце дэпутатаў, тэматычным паседжанні Маладзёжнага парламента ІV Склікання пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў. На працягу сакавіка навучэнцы пачатковых і сярэдніх класаў прэзентавалі свае малюнкі на выставе "Мая краіна", прадстаўлялі тэматычныя сачыненні. Непасрэдна напярэдадні святкавання юбілею прайшлі адзіныя інфармацыйныя і класныя гадзіны. Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з тэматычнай выставай "Канстытуцыя - галоўны закон", якая арганізавана ў ІБЦ, наведаць кіналекторый "Мая краіна. Падзеі і людзі", прыняць удзел у віктарыне "Ці ведаеш ты Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь?", дыскусіі за круглым сталом "Правы і свабоды грамадзян Рэспублікі Беларусь", спартыўным свяце "Здаровая нацыя - будучыня краіны" і іншых справах.
Праведзеныя мерапрыемтсвы садзейнічалі ўсвядомленаму разуменню таго, што Канстытуцыя - гэта Закон законаў. Усе астатнія юрыдычныя дакументы не маюць права на існаванне ў выпадку супярэчання з ім. Беларуская Канстытуцыя канчаткова зацвердзіла суверэнітэт рэспублікі, адкрытай для супрацоўніцтва і сяброўства з усімі краінамі. Сёння мы з надзеяй і ўпэўненасцю глядзім у будучыню, таму што з'яўляемся гаспадарамі на нашай зямлі, таму што ствараем будучыню для нашых дзяцей.
Каб стаць дастойным грамадзянінам сваёй Радзімы, трэба многае ведаць і многае ўмець. Думаю, што паступова нашы навучэнцы даведаюцца аб усіх законах, змогуць абдумваць свае словы і кантраляваць свае ўчынкі, цаніць чужую працу, паважаць не толькі сябе, але і ўсіх людзей, змогуць годна ацаніць і тую краіну, дзе нарадзіліся. Таму што яны - будучыня нашай Радзімы. Ім будуваць новую Беларусь, памнажаць яе славу і берагчы яе багацці.

В. Балановіч,
класны кіраўнік 5 класа Лелюкінскага дзіцячага сада - сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.