Язык:

Кветкай жывой палымнее вечны агонь памяці...

Главное

Мітынг, прысвечаны Дню Перамогі савецкага народа ў гады  Вялікай Айчыннай вайны над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адбыўся на галоўнай плошчы горада.

Усенародны паклон, бязмежная слава і бязмернае прызнанне франтавікам, воінам арміі і флоту, партызанам і падпольшчыкам, працаўнікам тылу за прыклады стойкасці і мужнасці, якіх не ведала гісторыя, былі выказаны кожным, прыняўшым удзел у міцінгу.

Мы ўдзячны франтавікам, што амаль тры чвэрці века над нашай краінай мірнае неба.

Мы шануем мір і згоду, паважаем добрасумленную працу, ганарымся Вялікай Перамогай і захоўваем павагу да Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга нашай краіны. Гэтыя каштоўнасці аб’ядноўваюць нас у адзіны беларускі народ.

Права ўзняць сцяг Рэпублікі Беларусь на міцінгу прызначана старшыні раённага савета ветэранаў Івану Станіслававічу Жыдзелю, старшыні Іўеўскага сельскага выканаўчага савета Таісіі Валянцінаўне Лось, пераможцу раённай, абласной і Рэспубліканскай алімпіяды па прадмету “ Фізічная культура і здароўе” Антонію Седзінеўскаму.

Сцяг Беларусі !

Як сімвал вялікага  свята

Як сімвал людской Перамогі.

Быць нашаму слаўнаму сцягу

Клічнікам вечным Гісторыі!

Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі павіншаваць з Днем Перамогі ўдзячныя патомкі.

Дзень Перамогі - свята ўсёй краіны. Дзень Перамогі – свята слёз і усмешак! Дзень Перамогі - свята нашых прадзедаў, і дзядоў, нават тых, хто не бачыў вайны. Крылом Вялікай Айчыннай вайны быў зачэплены кожны.

Для віншавання са святам слова прадстаўляена старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Іванавічу Булаку.

Старшыня райвыканкама ўручыў пачэсныя ўзнагароды.

За значны уклад у сацыяльна-эканамічным жыцці Іўеўскага раёна, памятным медалём “100-годдзя з нагоды ўтварэння БССР” узнагароджаны:

Аляксандр Аляксандровіч Хвасько, Мікалай Аляксандравіч Длужнеўскі, Мікалай Леанідавіч Звяртоўскі, Ядзвіга Канстанцінаўна Вершаловіч, Ірына Макараўна Жураўлёва, Фелікс Петровіч Варанюк, Анатолій Вікуловіч Андрееў, Віталій Уладзіміравіч Герыш.

Да ўвагі удзельнікаў мітынга прпануецца тэатралізаваная кампазіцыя “Вайна”

Пад акорды   мелодыі “Свяшчэнная  вайна”, адзіночныя стрэлы, выбухі - на  сцэну выходзяць чытальнікі.

22-га  чэрвеня 1941...  быў выхадны дзень. На  Іўеўскіх вуліцах шмат людзей.

Жудасна ляцяць   самалёты. Нейкія яны  нібы не такія...

Людзі  зацікавіліся, здзівіліся, потым  пачулі: “Вайна”...

Вялікая  Айчынная   вайна была вайной агульнанароднай з яе першага  дня і да самай перамогі. Фронт барацьбы з гітлераўцамі праходзіў на кожнай  ваколіцы, на кожным падворку, па сэрцах і душах людзей.

Слова прадаўстаўляецца члену маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў Станіславу Бубельніку.

Сення  мы нізка  схіляем галовы  перад памяццю загінуушых  герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Іх  бессмяротны  подзвіг назаўжды  застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

Вечная  слава героям  загінуушым у баях   за свабоду і незалежнасць  нашай Радзімы.

Аб’яўляецца хвіліна  маўчання.

Ускладаюцца кветкі да памятнага знака “ У гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны” і помніка землякам загінуўшым у Афганістане.

Парадзелі  слаўныя кагорты,

Ды  іменаў  не сцірае  час:

Баявыя  медалі і ордэны

і цяпер яшчэ знаходзяць вас.

Беражыце, людзі, ветэранаў...

Беражыце гэты  сіні-сіні ранак

І святло Салюта Перамогі –

Да  яе вялі

Вайны  нялёгкія дарогі !

Пасля мітынга пачынаецца шэсце на гарадскую набярэжную.

В. Поболь.

Фото С. Зенкевича.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.