Язык:

Брэндавы "Шляхецкі фэст" адбыўся ў Жамыслаўлі

Главное

…У гэтым годзе спаўняецца 142 гады з тае пары, калі графіня Юзэфа Умястоўская канчаткова завяршыла ўзвядзенне свайго радавога гнязда - палаца ў Жамыслаўлі, аднаго з чатырох падобных збудаванняў архітэктара Даменіка Мерліні. Зараз гэта - помнік сядзібна - паркавай архітэктуры ХVIII - XIX cтагоддзяў. Ён лічыцца адным з самых прыгожых радавых маёнткаў, з'яўляецца паменшанай копіяй палаца з варшаўскага сядзібна-паркавага комплексу Лазенкі, рэзідэнцыі польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Варшаве. Яшчэ два такія ж палацы архітэктара Дамініка Мерліні знаходзяцца ў Рыме і Вільнюсе.

Апошні ўладар аддаў маёнтак пад навуковую базу з прыродазнаўчай і сельскагаспадарчай спецыялізацыяй Віленскага ўніверсітэта. У часы Першай сусветнай вайны тут размяшчаўся нямецкі ваенны санаторый. Пасля Вялікай Айчыннай вайны - праўленне калгаса, клуб, бібліятэка. З 2006 года будынак пуставаў, валачыў марны лёс. Яго спрабавалі прадаць пад рэстаўрацыю, каб зберагчы для нашчадкаў гэтае месца. Ды штосьці ўсё перашкаджала добрым намерам. Здавалася, што палац чакае свайго сапраўднага гаспадара. І, дзякаваць Богу, ён знайшоўся.
Сёлетні шляхецкі фэст "Жамчужная зорка - палац Умястоўскіх"(адно з брэндавых святаў раёна) пачаўся, як і ў мінулыя гады, а 17-й гадзіне, калі промні сонца, што паволі кацілася за далягляд, асвятлілі графскі парк. Дзіўна, але факт. Штогод перад шляхетным фэстам льюць майскія дажджы. Справа добрая для агароднікаў і паляводаў, а вось для работнікаў культуры, якія ладзяць падобнае свята - зусім дрэнная. Свята ж праходзіць непасрэдна ў парку пад адкрытым небам. Аднак ці то з ранку ў той дзень, ці перад самым пачаткам свята выглядвае сонца і ахутвае сваімі цёплымі промнямі парк і ўсіх тых, хто сабраўся і з'ехаўся на баль да саміх Умястоўскіх - шчодрых і высокаадукаваных магнатаў нашага краю. І так прыгожа граюць промні сонца, якое садзіцца, і надаюць наваколлю такі прывабны, утульны, чароўны выгляд, які доўжыцца да сініх прыцемкаў…
Патрэбна сказаць, што свята праходзіла зараз зусім з іншым настроем, без надрыўнага жалю, што ўрачыстасць "ходзіць" па руінах. Наўкол бачны сляды рамонтных і рэстаўрацыйных работ на грунтоўнай, сур'ёзнай аснове, як і бывае, калі вяртаюць да жыцця гісторыка-культурную каштоўнасць.
Смачная каша і духмяная рыбная юшка былі частаваннем ад імя новага гаспадара палаца і гэтага чароўнага паркавага наваколля. Так што, адну з рысаў Умястоўскіх - гасціннасць - кіраўнік групы будаўнічых кампаній "Гмах"- цяперашні гаспадар жамыслаўскага палаца Міхаіл Афанасьевіч Глінскі - ужо пераняў.
Прыгожая і кранаючая музыка сярэднявечча дадавала патрэбнага настрою святу. Вядучыя распачалі свята такімі словамі: "Рака пачынаецца з раўчука. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання сваёй гісторыі".
Трэба сказаць, што шляхецкі фэст у парку ля жамыслаўскіх "Лазенак" - адно з мерапрыемстваў гісторыка-культурнай тэматыкі, якая апошнім часам заняла годнае месца ў планах работы устаноў культуры. Яны ствараюць цудоўныя святы, якія паказваюць іх творчыя істоты. Таму напачатку свята ўспомнілася гісторыя сівой даўніны, гісторыя дваццатага стагоддзя, дзень сённяшні. Гэта так патрэбна і для тых, хто ведае добра гісторыю сваёй старонкі, і для тых, каму яшчэ яе вучыць і вучыць…
…І раптам уся ўвага была сканцэнтравана на "чырвонай" дарожцы парку, дзе з'явіліся сцэнічныя графіня Яніна і граф Уладзіслаў Умястоўскія, князёўна-радзівілянка Барбара, жонка канцлера Вялікага Княства Літоўскага Гаштольда з Геранён са світай, князь Трабус са сваёй спадарожніцай і, безумоўна, наша непаўторная княгіня Ева з мястэчка Іўе, а таксама яе верныя іўеўскія татары і шматлікая світа дам і кавалераў, што спяшаліся на баль у Жамыслаўль.
Ён пачаўся выступленнем сучаснай гаспадыні рэгіёну старшыні Суботніцкага сельвыканкама Валянціны Станіславаўны Філон, якая, як і заўжды, на прыгожай мілагучнай беларускай мове вітала і свята, і яго ўдзельнікаў, і гасцей.
Слова трымала і намеснік дырэктара групы кампаній "Гмах" Ала Уладзіміраўна Дубко, якая адзначыла цудоўную традыцыю, што ўжо некалькі год доўжыцца ў графскім парку.
- Гэта добрае свята, - сказала Ала Уладзіміраўна,- свята сямейная, свята нашай памяці і нашай гісторыі. Прыходзьце на яго з дзецьмі і ўнукамі, вядзіце сюды сваіх гасцей, дакранайцеся душой да сваіх гістарычных каранёў.
… Шмат было на свяце цікавых і запамінальных момантаў і імгненняў. Працавалі гандлёвыя рады, працавалі выстаўкі народнай творчасці, літаратуры, выстаўка навукова-даследчых работ і летапісаў вёскі Суботнікі і роду Умястоўскіх, якую прадаставіла субботніцкі бібліятэкар Святлана Мікалаеўна Іванова; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі. Рамеснікі раскінулі свае цуда-вырабы, дзеці радаваліся парку атракцыёнаў і гульняў, між дрэвамі, якія садзілі яшчэ італьянскія і французскія садоўнікі, гуляў ослік па мянушцы Хурма, можна было пакатацца і на поні…
Геранёнскі харэограф Ульяна Паўлаўна Мінюк прыехала са сваімі танцорамі, якія аздобілі свята французскімі танцамі з сярэднявечча…
Прайшлі канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага і Карэліцкага раёнаў. Зацікавіла дэфіле касцюмаў дзіцячага аматарскага аб'яднання мадэліравання адзення "Чараўніцы" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі.
Між іншым, на свяце былі заўважаны супрацоўнікі інфармацыйнага агенцтва "Спутнік" і сярод іх вядомы беларускі фотамастак Альфрэд Мікус. У яго творчай скарбонцы самыя прэстыжныя ўзнагароды ў гэтай сферы - залатыя медалі Міжнароднай федэрацыі фатаграфічнага мастацтва, Міжнароднага саюза фатографаў і іншых вядомых сусветных фотасуполак.
Разам з калегамі па творчасці Альфрэд накіроўваўся на свята ў Лідскі замак. Па дарозе (дазваляў час) заехаў у Трабы, якія яму вельмі падабаюцца. І вырашылі госці паглядзець на жамыслаўскія "Лазенкі". А трапілі выпадкова на свята, убачылі менавіта тое (самабытнасць і беларускасць), што з'яўляецца ў першую чаргу героямі кадраў фотакамеры. Так што, напэўна, і шляхетны баль з'явіцца дзесьці на фота прэстыжных выстаў…

 

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.