ivyenews.by

Віншуем пераможцаў віктарыны!

Главное

Завяршылася онлайн-гульня для дзяцей і моладзі "Віктарына Iўеўскага краю", якая была аб'яўлена на сайце нашага выдання.

Свае варыянты адказаў на пытанні, якія тычыліся гісторыі Іўеўшчыны, направілі 32 удзельніка віктарыны.

Дзякуем усім за неабыякавасць і інтарэс да спадчыны. 

Дзевяці ўдзельнікам конкурсу ўдалося адказаць на ўсе пытанні беспамылкова. 

Вось іх імёны: Вольга Балановіч, Яўген Гайдукевіч, Дзмітрый Галавенка, Ульяна Зноска, Аляксандр Корух, Яраслаў Мінюк, Таццяна Пашэль, Наталля Рынашка, Павел Сушчынскі.

Запрашаем у госці ў рэдакцыю газеты "Іўеўскі край" (г. Іўе, вул. 1 Мая, 18), дзе вас чакаюць сувеніры ад раённай арганізацыі РАА "Белая Русь".

Читайте ещё:



Оставить комментарий