ivyenews.by

Дзень Незалежнасці. Святочны анонс!

Главное

Паважаныя іўяўчане і госці!

Запрашаем вас на святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 575-годдзю першага ўпамінання Іўя ў летапісах!

29 чэрвеня
Акцыя "Ветэранскі трохкутнік" (уручэнне віншаванняў ветэранам кіраўніцтвам раёна, школьнікамі).
12.00, аг.Эйгерды, Эйгердаўскі сельсавет
Канцэртная праграма ў рамках абласной акцыі "Ваенная агітбрыгада"
17.00, канцэртная пляцоўка набярэжнай возера г.Іўе
Раённае свята "Моладзь - будучае за намі!"
23.00-04.00, шоу-праграма “Dance Party” у Іўеўскім цэтры культуры і вольнага часу.

30 чэрвеня
11.00, Іўеўская раённая бібліятэка
Вечар памяці "Ішлі дарогамі вайны нашы землякі"
12.00, г.п. Юрацішкі, Юрацішкаўскі сельсавет
Канцэртная праграма ў рамках абласной акцыі "Ваенная агітбрыгада"
16.00, аг.Лелюкі
Свята-конкурс "Дзень добры, суседзі!"
У праграме:
- святочная сустрэча суседзяў з в.Бакшты;
- канцэрты калектываў аматарскай творчасці аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты (гасцей), аг.Лелюкі (гаспадароў);
- канцэртная праграма "Мелодыі лета" сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды;
- спартыўныя спаборніцтвы;
- гульнёва-забаўляльныя праграмы;
- выстаўкі народнай творчасці "Скарбы малой радзімы".
У час свята дарослых і дзяцей чакаюць атракцыёны.

2 ліпеня , аграгарадкі раёна
Цыкл святочных мерапрыемстваў "Беларусь мая, сінявокая!".

3 ліпеня
11.00, службы ў храмах горада "За еднасць народаў, за мір у роднай краіне";
12.30, плошча Камсамольская, памятны знак "У гонар сяброўства і згоды канфесій г.Іўе"
Урачыстае адкрыццё свята "Квітней, Беларусь мая родная!";
- патрыятычная акцыя "Беларусь помніць!";
- тэатралізаваны мітынг "Родны горад - горад маёй краіны";
- тэатралізаванае шэсце "Плынь вякоў і наша памяць";
14.00, агульнаабласная акцыя "Вальс Перамогі".
14.30, працяг свята на набярэжнай гарадскога возера
- выступленне ваеннага аркестра Лідскага пагранічнага атрада;
- уручэнне пасведчанняў "Ганаровы грамадзянін горада".
15.00 - канцэрт заслужаных артыстаў з Рэспублікі Татарстан.
15.30 - канцэрт народнага ансамбля народнай песні "Юрацішкаўскі кірмаш".
16.00 - раённы конкурс-выстава "Бульбяны хіт-парад".
17.00 - канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Іскуі Абалян.
18.00- канцэрт народнага ансамбля народнай песні "Чабарок".
19.00 - канцэрт аматарскіх калектываў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1.
20.00 - канцэрт народнага ансамбля народнай песні "Даўніна".
21.00 - эстрадны канцэрт " Зоркі над Іўем".
22.00 - акцыя "Спяваем Гімн Рэспублікі Беларусь разам!".
22.10, файер-шоў "Са святам, любая Беларусь!".
22.45 - святочны фейерверк.
Для вас працуюць: інтэрактыўныя пляцоўкі, інсталяцыі, тэатралізаваныя экспазіцыі, фотавыставы, святочныя маёнткі сельсаветаў, атракцыёны, гандлёвыя рады, горад майстроў, катамараны, спартыўныя пляцоўкі.
Мітынг "Подзвігу народа жыць у вяках" у рамках абласной акцыі "Дарогамі вызвалення", прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 7 і 8 ліпеня 2019 г., аграгарадкі раёна і г. Іўе.

Аргкамітэт.

Читайте ещё:



Оставить комментарий