ivyenews.by

З Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь! З Днём горада!

Главное

Дарагія іўяўчане! Паважаныя госці!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75- годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 575-годдзем першага ўпамінання Іўя ў летапісу.

Дзень нашай незалежнасці - гэта вынік подзвігаў простых салдат і вялікіх генералаў, усіх, хто, не шкадуючы жыцця, адстойваў непахіснасць рубяжоў нашай Радзімы на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і на акупіраванай тэрыторыі. Гэта - наша гісторыя, наша памяць і наша надзея ... Мы шчыра ўдзячныя вам, нашы дарагія ветэраны! Дзякуй за вашу самаадданасць і адвагу ў імя міру на ўсёй зямлі! Дзякуй за жыццё! І нізкі вам паклон!
На жаль, чалавецтва так і не навучылася жыць без войнаў і гвалту. Назіраючы за тым, што адбываецца ў нашых суседзяў, яшчэ больш востра адчуваеш каштоўнасць міру і спакою на беларускай зямлі. Таму ўсім нам неабходна берагчы адзінства і згоду ў грамадстве.
Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных.
Мы любім свой горад. Бо нельга не любіць месца, дзе жывеш, вучышся, працуеш, ствараеш сям'ю, выхоўваеш дзяцей. Дзень горада - яшчэ адна нагода прызнацца сваёй малой радзіме ў любові да яе.
Дзякуючы клопату і ўдзелу ўсіх пакаленняў іўяўчан ў лёсе роднага горада, ён захаваў сваю гістарычную адметнасць, чысціню і ўтульнасць.
Верым, што ў нашага любімага горада добрыя перспектывы, а ў яго працавітых і клапатлівых жыхароў - багатыя магчымасці для самарэалізацыі і ўвасаблення самых смелых праектаў. Упэўненыя, што і надалей горад Іўе будзе квітнеючым і ўтульным домам, які захоўвае нашы сем'і, дорыць спакой, радасць і дзіцячы смех.
Мы штодня ўносім свой уклад у жыццё і будучыню нашага горада, упісваючы свае імёны ў летапіс Іўя.
Хай Іўе будуецца, прыгажэе і квітнее! Хай жыхары горада берагуць яго, ўпрыгожваюць, шануюць і са шчырым гонарам вымаўляюць: «Я - іўяўчанін»!
Са святам, дарагія іўяўчане!

Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт. Іўеўскі раённы Савет дэпутатаў.

Читайте ещё:



Оставить комментарий