ivyenews.by

Са святам Божага Нараджэння!

Главное

Паважаныя вернікі, жыхары Iўeўшчыны!

Прымiце сардэчныя вiншаваннi са святам Божага Нараджэння!

Няхай у новым 2017 годзе Народжаны Icуc напоўнiць вашыя сэрцы святлом i надзеяй, прынясе супакой i любоў у кожную сям’ю i ў кожны куток нашага Iўeўскага краю!

 

З малiтвай, ксёндз Вiктар Субель, дзекан Iўeўскага дэканату.

 

Узлюбленыя ў Хрысце Пану браты і сёстры, паважаныя жыхары нашага Іўеўскага раёна!

Зноў набліжаецца найбольш чаканае, любімае і шчырае свята - Божае Нараджэнне. Па гэтай прычыне большасць людзей пачынае задумвацца над тым, як да яго падрыхтавацца. А робіць гэта кожны па-свойму: хтосьці закупляе святочныя прысмакі ці наведвае калядныя ярмаркі дзеля падарункаў. Але трэба памятаць, што веруючы чалавек павінен распачынаць падрыхтоўку са шчырасцю, ад усей душы. У час Адвэнту ёсць вельмі знакамітая песня: "Прыйдзі, Пане Езу - свет Цябе чакае... Прыйдзі, бо без Цябе цяжка жыць чалавеку...". Сапраўды, чалавецтва імкнецца да прагрэсу, да цывілізацыі, да лепшага жыцця, але не заўважае, колькі нясе за сабой зла, несправядлівасці, нецярпення і слёз...

Таму чалавек прагне Бога, бо з прыходам Яго маленькім Дзіцяткам у гэты свет усё змянілася. І змяняецца кожны год, калі мы Яго чакаем, дазваляем Яму прыйсці ў наш

дом, да нашых родных і блізкіх, у нашыя сэрцы. Адчуваем, што з моманта Яго Нараджэння змяняецца ўсё навокал: прыходзяць любоў і дабро, зычлівасць і супакой.

З гэтай нагоды хачу вас усіх шчыра павіншаваць з надыходзячым святам Божага Нараджэння. Жадаю апынуцца так блізка да Народжанага, каб адчуць Яго цяпло і

святасць, быць адораным Яго ласкай і благаслаўленнем. Няхай у вашых сэрцах і дамах пануюць Супакой і Любоў, Вера і Надзея! Не забудзем пра бедных і адзінокіх! Радаснага святкавання!

 

Ксёндз Ян Гавецкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий