ivyenews.by

Святло на Раратах

Главное

У Адвэнце - часе чакання Божага Нараджэння - у каталіцкіх храмах праходзілі ранішнія імшы - Рараты. Падчас іх вернікі трымаюць запаленыя свечкі, пакупныя ці самаробныя ліхтарыкі. Устаць раней, каб перад працай і школьнымі заняткамі прыняць удзел у ранішняй імшы разы тры за тыдзень - гэта, напэўна, маленькая ахвяра Нованароджанаму Пану. Але не менш важны той душэўны супакой, які набывае душа чалавека ў падобныя моманты, - якраз ён і ёсць тое Святло, якое патрэбна Богу. 

Гэтыя літургіі вельмі любяць дзеці за іх таямнічасць і той перадсвяточны настрой, які суправаджае ўсё наўкол у дні падрыхтоўкі да асабліва любімага імі свята. Таму кожны год іх так многа на ранішніх імшах у касцёле. Як зазначыў пробашч Іўеўскай парафіі ксёндз Ян, у гэтым годзе яшчэ больш было дзяцей, і дарослых таксама, і ад гэтага адчуваеш вялікую радасць. 

Слова "рараты" прыйшло з лацінскай песні "Rorate coeli desuper" ("Дайце, нябёсы, росы з вышыняў"), якая спяваецца падчас Адвэнту.  

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий