ivyenews.by

Кожны настаўнік - у сваім вучні

Главное

1 верасня - адзін з самых значных дзён у годзе не толькі для навучэнцаў, але і для настаўнікаў. Напярэдадні новага навучальнага года, 29 жніўня, у Іўеўскім раённым цэнтры культуры і вольнага часу прайшла традыцыйная раённая педагагічная канферэнцыя работнікаў адукацыі "Адукацыя Іўеўскага раёна - стратэгія будучыні: развіццё, даступнасць, якасць".

На мерапрыемстве сабраліся 255 прадстаўнікоў з 23 ўстаноў адукацыі раёна. Яны павіталі і ўшанавалі 23 ізноў прыбыўшых маладых спецыялістаў-педагогаў, якія ў гэтым навучальным годзе прыступаюць да працы.
Канферэнцыя пачалася з выставы аўтарскіх метадычных матэрыялаў "Новаўвядзенні для лепшай якасці": "Лён сінявокі - сімвал Радзімы", "Стратэгія актыўнай ацэнкі для эфектыўнага навучання"" і "Лепбук - адмысловая арганізацыя навучальнага матэрыялу".
Адзначым, што такія мерапрыемствы прадастаўляюць патэнцыйныя магчымасці для развіцця сістэмы адукацыі, павышаюць інфармаванасць, прафесійную дасведчанасць, дазваляюць больш шырока і абагульнена паглядзець на звыклую справу. А вопыт сумеснай працы, адказнасць, прафесіяналізм і творчасць з кожным годам даказваюць, што патэнцыял педагогаў невычэрпны.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак, намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Вайцехаўна Носуль і начальнік аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама Алена Мікалаеўна Хомка.
З прывітальным словам выступіў кіраўнік Іўеўскага раёна: "За кожным настаўнікам варты яго клас, яго вучні. І кожны з вас аддае дзяцям часцінку сябе. Педагагічная праца вельмі складаная і хочацца кожнаму з вас падзякаваць. Жадаю далейшых поспехаў усім педагогам на гэтым нялёгкім шляху". Аляксандр Іванавіч выказаў надзею, што будучы навучальны год будзе радаваць самымі высокімі навуковымі і спартыўнымі дасягненнямі.
Кіраўнік аддзела адукацыі ў сваім выступленні падвяла вынікі 2018/2019 навучальнага года, распавяла аб развіцці сферы адукацыі, дасягненнях, вызначыла задачы на будучы навучальны год, праінфармавала пра гатоўнасць да яго ўстаноў адукацыі раёна. Перападрыхтоўка кадраў, мадэрнізацыя матэрыяльна-тэхнічнай базы, аптымізацыя і эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў - пытанні, дзякуючы рашэнню якіх забяспечваецца сучасная якасць навучання і выхавання ў раёне. Алена Мікалаеўна таксама прааналізавала паказчыкі мінулага навучальнага года.
Алена Уладзіміраўна Варнашова, дырэктар Суботніцкай сярэдняй школы, выступіла з дакладам "Дапрофільная падрыхтоўка і профільнае навучанне як аснова прафесійнага станаўлення навучэнцаў".
Намеснік дырэктара Трабскага ясляў-сада-сярэдняй школы Алена Тадэвушаўна Астрамецкая асвяціла тэму: "Рэсурсны цэнтр як умова фарміравання грамадзянскіх якасцяў і нацыянальнай самасвядомасці асобы".
З развіццём даследчай дзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі пазнаёміла Алена Вацлаваўна Петрыман, выхавальнік дашкольнай адукацыі Іўеўскага ясляў-сада-сярэдняй школы.
Юрый Барысавіч Умрэйка, настаўнік фізічнай культуры і здароўя гімназіі №1 г. Іўе, расказаў прысутным аб стварэнні ўмоў для арганізацыі спартыўнай падрыхтоўкі таленавітых у спорце навучэнцаў.
У ходзе мерапрыемства прагучала нямала падзячных слоў у адрас працаўнікоў адукацыі, віншаванняў з пачаткам новага навучальнага года. А яшчэ ў праграме канферэнцыі быў арганізаваны канцэрт "Настаўнік - гэта прафесія, прызванне, лёс", падрыхтаваны педагагічнымі калектывамі і вучнямі школ Іўеўшчыны.

Педагагічная канферэнцыя - гэта не толькі нарада работнікаў адукацыі, гэта і свята для ўсіх тых, хто 1 верасня адправіцца з дзецьмі ў краіну ведаў. Па традыцыі ганаровымі граматамі і дыпломамі заахвоцілі лепшых з лепшых работнікаў адукацыйных устаноў Іўеўскага раёна, якія дасягнулі значных поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.

Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" за добрасумленную плённую працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення ўзнагароджаны Тадэвуш Вітольдавіч Макоўскі, настаўнік інфарматыкі Іўеўскай сярэдняй школы.
Юрый Барысавіч Умрэйка, настаўнік фізічнай культуры і здароўя гімназіі №1 г.Іўе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, творчы падыход да працы, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ўзнагароджаны выхавальнік дашкольнай адукацыі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Іўе Марына Мікалаеўна Балбатун і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Іўеўскай сярэдняй школы Уладзімір Антонавіч Шыдлоўскі.
Дыплом Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за высокія дасягненні па развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў ўручылі Юрыю Барысавічу Умрэйка, настаўніку фізічнай культуры і здароўя гімназіі №1 г. Іўе.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, прафесійнае майстэрства ўзнагароджаны настаўнік біялогіі і хіміі Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Вольга Юр'еўна Аксёнава і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бакштаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Алена Міхайлаўна Каваленка.
Граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу ў сістэме адукацыі ўзнагароджаны намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Суботніцкай сярэдняй школы Аксана Вечаславаўна Комар, сакратар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама Ірына Іванаўна Карповіч, настаўнік матэматыкі Ліпнішкоўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Алена Іосіфаўна Пятровіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі Іўеўскага ясляў-сада-пачатковай школы Алена Вацлаваўна Петрыман, выхавальнік дашкольнай адукацыі Ліпнішкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Алена Сцяпанаўна Рафаловіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Юрацішкаўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Алег Уладзіміравіч Сілюк.
Ганаровай граматай Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ўзнагароджана Ірына Станіславаўна Яцкевіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры Суботніцкай сярэдняй школы.
Падзяка старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ўручана Ірыне Яўгенаўне Бутурля, настаўніку геаграфіі Іўеўскай сярэдняй школы.
Ганаровай граматай Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ўзнагароджана настаўнік матэматыкі Трабскага ясляў-сада-сярэдняй школы Рамуальда Станіславаўна Махнач.
Падзяку старшыні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення атрымала Ала Станіславаўна Кавецкая, выхавальнік дашкольнай адукацыі Іўеўскага ясляў-сада-пачатковай школы.
За поспехі ў педагагічнай дзейнасці, высокае прафесійнае майстэрства, шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі Ганаровай граматай аддзела адукацыі Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада №2 г.Іўе Валянціна Валяр'янаўна Багдзевіч, настаўнік пачатковых класаў Чарнэльскага дзіцячага сада-базавай школы Аксана Віктараўна Базык, настаўнік пачатковых класаў Эйгердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Таццяна Витольдовна Завадская, бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама Алена Аркадзьеўна Камягіна, выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада №2 г.Іўе Марына Станіславаўна Карабач, настаўнік тэхнічнай працы Чарнэльскага дзіцячага сада-базавай школы Леанід Эдуардавіч Латарэвіч, настаўнік пачатковых класаў Бобравіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Вольга Мікалаеўна Лугіна, інжынер па ахове працы групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама Марыя Міхайлаўна Мянцюк, настаўнік музыкі Бобравіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Крысціна Мечыславаўна Мусік, настаўнік тэхнічнай працы Юрацішкаўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Уладзімір Віктаравіч Панцюшкоў, настаўнік пачатковых класаў Юрацішкаўскага ясляў-сада- сярэдняй школы Валянціна Сцяпанаўна Пуцік, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Аксана Іванаўна Рэвінская, выхавальнік дашкольнай адукацыі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Іўе Жанна Іванаўна Рызвановіч, музычны кіраўнік Іўеўскай сярэдняй школы Аляксандр Валер'евіч Смагур, выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада аг. Геранены Ірына Іосіфаўна Скрыпская, настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада №1 г.Іўе Ганна Станіславаўна Сцепанчук, кіроўца школьнага аўтобуса Ліпнішкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Станіслаў Стэфанавіч Філон, метадыст Іўеўскага вучэбна-метадычнага кабінета Анастасія Іванаўна Цыдзік, настаўнік пачатковых класаў Бакштаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Святлана Аляксандраўна Чакавая, педагог-арганізатар Іўеўскай сярэдняй школы Святлана Валер'еўна Юхневіч, кіроўца школьнага аўтобуса Суботніцкай сярэдняй школы Іван Станіслававіч Яцкевіч.

П. ПАДБЯРЭЗНАЯ.
Фота аўтара.

Читайте ещё:



Оставить комментарий