ivyenews.by

"Іўеўскі край" сумесна з Іўеўскім музеем нацыянальных культур і Іванам Буйко прывезлі ў Слонім цікавыя экспанаты

Главное

“Іўеўскі край” сумесна з Іўеўскім музеем нацыянальных культур і Іванам Буйко прывезлі ў Слонім цікавыя экспанаты, сярод якiх старажытныя выданнi галоўных рэлігійных кніг яўрэяў, мусульман, хрысціян: Тора, Каран, Бiблiя. У кожнай кнiгі cвая цiкавая гiсторыя, якая ярка адлюстроўвае лёс яе ўладальніка. Не менш захапляючымi былi вандраванні гэтых пячатных выданняў да іх цяперашняга статусу экспанатаў Iўеўcкага музея нацыянальных культур і прыватнага музея Iвана Буйко. 

Нягледзячы на вячэрнi час, выстава вельмi зацiкавiла сланiмчан i гасцей горада, якiя прыехалi сюды напярэдадні галоўнага дня свята. 
Безумоўна, сустрэчы падчас падобных культурных мерапрыемстваў - гэта вельмi добрая магчымасць прэзентаваць сваю малую радзiму праз аповеды пра яе адметнасці i прыгажосць. А яшчэ абавязкова пазнаёмiць з яе людзьмi, апантанымi добрымі справамі ў імя яе, у тым ліку і  краязнаўствам. Дзякуючы iм i працы музейных супрацоўнiкаў захоўваецца наша гiсторыя, не губляецца сувязь вякоў i пакаленняў... 
Але падчас гэтай выставы мы не толькi дзялiлicя сваім… Дзялiлicя i з намi... Нам пашчасцiла на цiкавых субяседнiкаў, якiя не толькi з задавальненнем слухалi Iвана Буйко i супрацоўнiка музея нацыянальных культур Аляксандра Сабiтава пра прадстаўленыя экспанаты, але i адкрывалi кнiгi, каб пранiкнуцца iх сэнсам, а потым падзяліцца сваім поглядам на вечныя тэмы, бо кнiгi ў асноўным былі – з  вечных... 

Авалодала ўвагай наведвальнiкаў нашай выставы Бiблiя, якую ўладальнiк прыватнага музея Iван Буйко называе цудадзейнай за тое, што над ёй шмат і шчыра малiлiся. Людзям хацелася  дакранацца да яе далонямі… А мясцовы настаўнiк замежнай мовы чытаў услых радкi з Торы на iўрыце. 
А маленькага хлопчыка, у якога яшчэ наперадзе знаёмства з друкаваным словам i асэнсаванне яго важкасцi ў чалавечым жыццi, вельмi ўразiлa гусiнае пяро ды чарнiлiца. Будзем спадзявацца, што калi-небудзь знойдзе пяро, згубленае птушкаю,  i ўспомнiць гэты культпаход з мамай на выставу... 
Акрамя старажытных кнiг, прадметаў суправаджальнага кшталту, на выстаўцы былi прадстаўлены газеты i журналы на роднай мове, якiя ўжо таксама - вельмi цэнныя музейныя вынаходкi. I за тое, што мы можам iх бачыць, трэба дзякаваць нашаму краязнаўцу Iвану Мечыслававiчу. 

Ад iмя рэдакцыi хочацца выказаць словы падзякi i дырэктару Iўеўскага музея нацыянальных культур Кацярыне Уладзiмiраўне Маскалевiч.  А маладому спецыялiсту музея Аляксандру Сабiтаву, якi прадстаўляў установу ў Слонiме, шчыра жадаем паспяховай прафесiйнай дзейнасцi, сапраўднага захаплення гэтай цiкавай i карыснай справай! 

Фота Т. Болатавай.

Читайте ещё:



Оставить комментарий