ivyenews.by

Вынікі. Фестываль каляднай песні падарыў цяпло нашым сэрцам +видео

Главное

Другая частка 17-ага фестывалю каляднай песні ў Іўі адзначылася падвядзеннем вынікаў конкурсу, выступленнямі музычных кіраўнікоў калектываў, словамі падзякі галоўным арганізатарам імпрэзы.

Першымі на сцэну для ўзнагароджання былі запрошаныя салісты ўсіх узроставых груп, затым былі названы лепшыя дуэты, трыо, квартэты, потым - ансамблі. Усе атрымалі граматы і падарункі.

Пераможцамі ў катэгорыі «Салісты»

у першай узроставай групе сталі: Соф'я Галавенка (Іўе) - 1 месца; Марыя Матвейка (Трабы) - 2 месца; Максім Карымаў (Іўе) - 3 месца;

ў другой узроставай групе: Анастасія Гуранкова (Іўе) - 1 месца; Марус Ашмантас (Трабы) - 2 месца; Антаніна Якавец (Іўе) - 3 месца;

у трэцяй узроставай групе: Ірына Ойева (Лаздуны) - 1 месца; Паліна Пірог (Юрацішкі) - 2 месца; Дзмітрый Някрасаў (Ліпнішкі) - 3 месца;

у чацвёртай узроставай групе: Антон Шукаў (Іўе) - 1 месца; Сняжана Бутурля (Іўе) - 2 месца.

 Пераможцамі ў катэгорыі «Дуэты, трыо, квартэты»

у першай узроставай групе сталі: дуэт Патрыцыі і Дамінікі Мусік (Лаздуны) - 1 месца; дуэт Рамана Будніка і Кірыла Багдзевіча (Іўе) - 2 месца; дуэт Ганны Матвейка і Дар'і Келдановіч (Трабы) - 3 месца;

ў другой узроставай групе: квартэт Дар'і Місевіч, Ганны Пякша, Дыяны Бублік, Віялеты Кярней (Ліпнішкі) - 1 месца;

квартэт Алены Райскай, Ангеліны Сільвановіч, Паліны Гардзей, Дыяны Дабраловіч (Трабы) - 2 месца;

трыа Ксеніі Ивуць, Вольгі Масейка, Наталлі Бутурля (Лаздуны) - 3 месца.

Пераможцамі ў катэгорыі «Ансамблі, хоры» сталі: ансамбль «Jutrzenka» (Іўе) - 1 месца; вакальны ансамбль «Бэтлеемскія зорачкі" (Юрацішкі) - 2 месца; хор "Суботніцкія зоркі" (Суботнікі) - 3 месца.

Гран-пры фестывалю -  ў ансамбля “Надзея”(Іўе).

Не засталіся па-за ўвагай кіраўнікі парафіяльных груп, тыя, чыя праца дапамагла святу стаць такім запамінальным і яркім: святары, законныя сёстры, арганісткі, работнікі культуры, выкладчыкі.

Таксама выйшлі на сцэну бацькі артыстаў і ганаровыя госці мерапрыемства.

Разам праспявалі фінальную песню. Гэта было кранальна і сімвалічна. Сімвалічна, таму што ўсе мы браты і сёстры; выдатна, калі ёсць тое, што нас аб'ядноўвае.

Гэта адзінства, на любові і дружбе заснаванае, пранікае ва ўсе сферы жыцця чалавека, асвячаючы іх. Таму мы будзем доўга сагрэтыя цяплом, падораным фестывалем.

Такое свята атрымалася шмат у чым дзякуючы нашаму паважанаму ксяндзу Яну Гавецкаму.

Словы падзякі ляцяць да святара і са сцэны, і з залы, і з кожнага сэрца:

-Паважаны ксёндз Ян, гаспадар і духоўны кіраўнік 17-га фестывалю каляднай песні! Дазвольце звярнуцца да Вас ад імя ўсіх удзельнікаў сённяшняга свята духоўнасці, культуры і музыкі і шчыра падзякаваць за тое, што Вы ў чарговы раз хацелі, каб свята гэты адбылося на хвалу Бога і ўмацаванне веры ва Ўсемагутнага ў кожным з нас, за падарункі, якія мы атрымалі. Сёння мы дзякуем Богу і за Вас таксама. Прыміце і Вы ад нас усіх словы глыбокай удзячнасці і павагі. Хай Ісус Хрыстос Вас дабраславіць і дасць сіл для рэалізацыі Вашых добрых намераў і справаў дзеля хвалы Бога і Касцёла. Дзякуй і нізкі паклон!

І. Халява

фота С.Зянкевіча

Читайте ещё:



Оставить комментарий