ivyenews.by

Нашы землякі атрымалі прэмію Гродзенскага абласного аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”

Главное

У Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі нашы землякі – навучэнцы Юрацішкаўскага я/с-СШ і Бобравіцкага дз/с-СШ Арсеній Кяўра і Аляксей Садоўскі –  разам з 49 навучэнцамі з усёй Гродзеншчыны  ва ўрачыстай абстаноўцы сталі ўладальнікамі  прэміі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.

У цэрымоніі ўручэння прынялі ўдзел: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Грыгорый Ісакавіч Абалеўскі і Валянціна Пятроўна Баранава, старшыня праўлення ГА “Беларускі        фонд міру” Максім Уладзіміравіч Місько, намеснік страшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Францавіч Пранюк,  начальнік упраўлення адукацыі аблвынкакама Руслан Юр’евіч Абрамчык.

Читайте ещё:



Оставить комментарий