Язык:

Служба ў “белых пальчатках”

Главное

Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту мне было 23. За плячыма пяць гадоў вучобы, на руках дыплом аб вышэйшай адукацыі, а наперадзе адпрацоўка ў адным з сельска-гаспадарчых комплексаў вобласці. Па праўдзе, перспектыва асесці ў невялічкай вёсачцы з насельніцтвам каля 300 чалавек мяне не вельмі цешыла. Няцяжка палічыць, што адпрацаваўшы належны тэрмін, мне б стукнула 28. Тады я і ўцяміў, што час сплыве, а магчымасцей штосьці змяніць у сваім жыцці з кожным годам болей не становіцца…

Быў 2015 год. Набліжаўся вясенні прызыў. І ў той час, калі адныя прынцыпова адмаўляліся служыць у арміі, раз-пораз прад’яўляючы ў ваенкамат розныя “справочки”, я ж быў не супраць акунуцца ў сапраўдную “школу жыцця”. Выдатны стан здароўя і не адна псіхалагічная бяседа дазволілі мне апынуцца ў самым элітным войску нашай краіны зводнай роце ганаровай варты спецыяльнага прызначэння (г. Мінск, в/ч 3214). Дарэчы, адным з вызначальных фактараў з’яўляецца чыстая біяграфія. Як зараз гавораць: “не был, не состоял, не привлекался”. Гэта і не дзіўна, бо РГВ – твар дзяржавы.

Так, папоўніўшы рады статных хлопцаў, без якіх не абыходзіцца ні адно дзяржаўнае свята, пачаўся новы этап у маіх жыцці. На цэлы год сябрамі, дарадцамі і настаўнікамі для мяне сталі салдаты і афіцэры часці.

Юнакам жа, што мараць аб службе ў падобнай структуры, раю не цешыць сябе думкамі, што будзе лёгка. Бывала, падчас заняткаў на плацы высвятлялася, што ў салдата парушана каардынацыя. Як ні крыўдна, “мечты о прекрасном”адразу рассейваліся, нібы ранішні туман.

У першы месяц падрыхтоўка пачыналася з самага простага: пабудовы “скрынкі” і адпрацоўкі на месцы прыёмаў “на каравул”, “на плячо”, “на руку”, якія лічацца стандартнымі элементамі. Чым далей, тым складаней, бо ўсе павінны дзейнічаць адначасова і прыгожа. Увогуле, каб дасягнуць страявога майстэрства і ў далейшым прадэманстраваць ідэальны выступ на плац-канцэрце даводзілася трэніравацца па 7 гадзін у дзень.Шмат увагі ўдзялялася і фізічнай падрыхтоўцы. Моц і вытрымка якасці, без якіх тут не абыйсціся. Вага толькі аднаго карабіна складае больш за 4 кілаграмы. Памятаю, як мы былі знясіленыя і выснажаныя штодзённымі трэніроўкамі, але задаволеныя вынікам.Кожны плац-канцэрт роты гэта тытанічная праца не толькі ваеннаслужачых, але і афіцэраў. Дарэчы, ніякая стомленнасць і тым больш надвор’е не павінны ўплываць на выступленне роты ганаровай варты. На тое яна і ганаровая. Ад слова ГОНАР.

Зараз, часта разглядаючы фотаздымкі, у памяці ўсплываюць наступныя радкі А.С. Пушкіна:

…Все красавцы удалые,

Великаны молодые,

Все равны, как на подбор…

Тут не паспрачаешся. У параднай форме, пашытай індывідуальна, хромавых ботах, белых пальчатках, шынелі з каракулевым каўняром, такой жа шапцы і белым кашнэ мы выглядалі бездакорна. А як жа інакш?! Абавязак.

 

Падчас службы пашчасціла прыняць удзел у мерапрыемствах найвышэйшага ўзроўню. Сустракаў і праводзіў Прэзідэнтаў Туркменістана і Азейбарджана, прысутнічаў на цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, што праходзіла ў Палацы Незалежнасці. Згадзіцеся, дзе б я яшчэ змог пабачыць такіх людзей?! І гэта неверагодна.

Між тым армія раскрыла таленты многіх юнакоў. Мая ж рука перш пацягнулася да алоўка і паперы. У выніку было напісана з дзясятак вершаў пра армейскіх сяброў, Бацькаўшчыну, мілы дом. Шмат удзельнічаў і ў мастацкай самадзейнасці. Усе творчыя нумары прыдумвалі самі салдаты, таму выступленні былі пазбаўлены штампаў і клішэ. Кожны нумар сюрпрыз для гледачоў не толькі нашай роты, але і іншых часцей унутраных войск горада Мінска. За самаадданае выкананне свайго воінскага абавязку перад Радзімай атрымаў падзяку ад камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі генерал-маёра Юрыя Хаджымуратавіча Караева, таксама маю ліст падзякі ад камандзіра вайсковай часткі 3214 палкоўніка Андрэя Аляксеевіча Дудкіна.

Вяду да таго, што аднойчы давялося прачытаць інтэрв’ю былога вайскоўца (яму было 20 год), дзе той заўзята адстойваў думку, нібы армія прыводзіць да дэградацыі асобы. Вось толькі аргументаў чамусьці я так і не пачуў. Даю 99 адсоткаў, што іх і не было. Абурэнне запаўняла знутры! Дэградацыя была ў адным: стадыя “хлопчык→мужчына” (якая ў большасці выпадкаў пачынаецца менавіта падчас службы), у дадзенага “персанажа” у стане глыбокага, як ядро Зямлі, сну. Выпаўшы з гнязда, птушаня так і не паляцела.

Ці змяніўся я? Безумоўна. Разважлівасць, упэўненасць, вытрымка якасці, прыхаваныя ў самых патаемных месцах маёй душы, цяпер выйшлі на першы план. Зараз мне 25, я служу па кантракце ва ўнутраных войсках МУС РБ. Маю званне сяржанта. І гэта толькі пачатак.

Армія мяне захапіла, а падхапіўшы, ужо не адпусціла.

 

А. ЗАЕНЧКОЎСКІ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.