Язык:

Пра панскую спадчыну, не галівудскага Оскара і дбайнага Майштовіча

Главное

Гісторыя ў гэтай незвычайнай з'явы насамрэч вельмі цікавая. Аднак, каб дайсці да яе вытокаў, прыйшлося нямала пакарпець.

Ці часта вы сустракаліся з такой з'явай, як калодзеж унутры дома? Мяркую, што наўрад ці. Яшчэ старэйшае пакаленне можа штосьці і ведае пра гэта, не буду катэгарычнай. Для мяне, напрыклад, гэта было з разраду дзівостваў. Гэта ж як патрэбна было ўсё з інжынернай кропкі погляду прадугледзіць, каб у памяшканні дома пабудаваць калодзеж, і няпроста з вадой, а з чысцюткай, халоднай, прыгоднай для піцця?! Усю дарогу я меркавала, што сустрэнуся з мясцовым Кулібіным, як мінімум, а выйшла так, што чакала мяне цікавая гісторыя, якую пастараюся перадаць вам, шаноўныя чытачы.

Мы ідзём праз агромісты геранёнскі панскі парк, пад нагамі слізгае мокрае мінулагодняе лісце, неяк сумна і шчымліва на душы. Магчыма ад таго, што міжсезонне - ні зіма і ні вясна, а нешта сярэдняе, а можа і таму, што вакол дрэваў-волатаў мімаволі прыходзіць адчуванне адзіноты і пустэчы… З-за магутных веліканаў з вялікімі растапыранымі галінамі, пакрытымі зялёным мохам, выглядвае нетрадыцыйнай пабудовы сядзіба. Эркер, паўкруглае вялікае акно, чырвоная цэгла... Не характэрныя для нашай мясцовасці будаўнічыя вынаходствы. Адразу ўяўляю, як бы выглядала наваколле вясной або ўлетку. Заплюшчваю вочы - і падсвядомасць малюе прыгожае ярка-зялёнае ўбранне, якое зараджае закінуты дом нейкай новай сілай, жаданнем жыць і надалей. Цяпер, вядома, калі вакол усё шэрае і маркотнае, уражанні зусім іншыя. Аднак на цікавасць гэта аніяк не ўплывае, наадварот, падбадзёрвае. Што ж там за зачыненымі дзвярыма? Дзе ж той, маючы ўсе падставы быць эксклюзіўным, калодзеж?

Нас сустракае гаспадар цудадома Станіслаў Дзіяк. Аказалася, тут жылі яго продкі - бабуля з дзядулем. А дом дастаўся яму ў спадчыну ўжо ад бацькі.

- Дзесьці ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя, - расказвае мужчына, - у в. Дайнава Геранёнскага сельсавета, дзе жылі мае продкі, адбыўся пажар. Тады выгарэла палова вёскі. І маім бабулі і дзядулі выдзеліла гаспадарка вось гэты дом, у якім быў калодзеж унутры.
Пасля таго, як старых не стала, цікавы дом з прыгожым эркерам дастаўся Станіславу Іванавічу. Гэта адбылося прыкладна гадоў 17 назад. Былі спробы прывесці яго ў парадак, аднак заўсёды не хапала сродкаў.
- Яшчэ гады два таму вада ў калодзежы была крыштальная і чыстая, - распавядае субяседнік. - А цяпер нават не ведаю. Як ні стараюся зачыніць дом, знаходзяцца такія, што разбіваюць шкло ў вокнах і пранікаюць ў будынак. Спачатку змагаўся, як мог, а потым, шчыра кажучы, рукі апусціліся. Вядома, баліць душа, што не ўдалося сберагчы спадчыну. Аднак мяркую, што хутка ў дома з'явіцца новы ўладар і ўсё наладзіцца.

Натуральна, не атрымаўшы адказы на многія пытанні, мы проста не маглі завяршыць сваю камандзіроўку. А хто ведае гісторыю Геранён і ўсяго, што з імі звязана, як ні Алена Іванаўна Смалянічэнка!? Нам пашанцавала, таму што праз хвілін пятнаццать мясцовы краязнаўца прывезла сюды экскурсію, у ходзе якой усё стала, як кажуць, на свае месцы.
Пачаць, напэўна, патрэбна з аднаго з уладальнікаў Геранён - Оскара Корвін-Мілеўскага, які атрымаў тут зямлю дзякуючы жаніцьбе на дачцы Воўка-Ланеўскага Вераніцы. Яна ж атрымала яе ў пасаг ад бацькі. Неўзабаве быў пабудаваны вялікі каменны дом, пасаджаны парк і сад, і сядзіба зажыла сваім звычайным жыццём. Падзеі адбываюцца ў ХІХ стагоддзі.

Перш, чым сабраць багаты матэрыял пра гісторыю панскага двара ў Гёранёнах (між іншым гэту частку вёскі называюць па-ранейшым дваром), Алена Іванаўна выканала вялікую краязнаўчую работу. Многа фактаў расказалі мясцовыя жыхары, якім, у сваю чаргу, паведалі іх продкі.
Алена Іванаўна расказвае, што парк меў шмат розных незвычайных раслін і дрэваў, якія ў той час былі для мясцовых жыхароў у навінку. Упершыню геранёнцы даведаліся пра чырвоныя парэчкі і клубніцы…
Аднак звестак пра самога Оскара, падкрэслівае краязнаўца, было вельмі мала. Вядома, што ён пахаваны ў Геранёнскім касцёле, таму што яго намаганнямі былі пабудаваны дзве сакрысціі (?). Далейшыя звесткі Алена Іванаўна знайшла, можна сказаць, выпадкова, перачытваўшы перапіску Францішка Багушэвіча з польскім этнографам Янам Карловічам. Там былі такія звесткі, што граф Оскар Корвін-Мілеўскі просіць Багушэвіча выдаць слоўнік беларускай мовы і дае яму на гэта добрую суму грошай. Аб тым, што геранёнскі граф быў надзвычай таленавітым і адукаваным чалавекам з вялікім сэрцам, сведчаць напісаныя ім пяць лібрэта да опер Станіслава Манюшкі, за якія ён не ўзяў грошай.

У Оскара Корвін-Мілеўскага было чацвёра дзяцей - Іпаліт, Ігнацій, Марыя і Оскар (памёр у дзіцячым узросце). Пасля смерці бацькі панскі двор у Геранёнах дастаўся Ігнацію - чалавеку высокаадукаванаму, творчаму, неардынарнаму, які займаўся мецэнацтвам. Ігнацій купіў востраў у Адрыятычным моры і яхту, на якой падарожнічаў. А геранёнскі двор падараваў свайму пляменніку - сыну сястры Марыі - Шымону Майштовічу.
Яшчэ адзін сапраўдны гаспадар з'явіўся на геранёнскіх землях, расказвае Алена Іванаўна. Інжынер па адукацыі, ён уладкаваў меліярацыйную сістэму на геранёнскіх землях, бо мясцовасць была забалочанай і меліся немалыя праблемы. Між іншым, трубы да гэтай пары знаходзяць мясцовыя жыхары, калі займаюцца будаўніцтвам. У двары была вялікая гаспадарка, развівалася жывёлагадоўля.

Алена Іванаўна расказвае гісторыю, аб якой ведаюць амаль усе жыхары мясцовасці. У гаспадарцы адной жанчыны, якая гадавала чацвёра дзяцей, не стала каровы. Аб гэтым даведаўся паніч і запрасіў яе да сябе. Завёў на ферму і сказаў:

- Выбірай, якую пажадаеш!
-Мне не трэба, - сказала, засаромеўшыся жанчына.
-Дык я не табе, а дзецям. Выбірай!
Жанчына, можа ад таго, што спалохалася, або ад таго, што была надзвычай сціплай, выбрала самую малую.
- Ну якая ж гэта карова для вялікай сям'і? - абурыўся паніч. - Дайце ёй самую лепшую!

У дбайнага гаспадара Шымона Майштовіча - апошняга ўладара Геранён - каровы давалі шмат малака, якое перапрацоўвалася ў сыры, тварог, масла і адпраўлялася ў Літву. Усё гэта выраблялася ў сыраварні, а цяпер доме Станіслава Дзіяка. Для зручнасці да сыраварні была дабудавана прыбудова, дзе размяшчаўся калодзеж, якім яшчэ доўгі час карысталіся продкі Станіслава Дзіяка ды і ён сам.
… Вада там, казалі, была незвычайнай крыштальнасці і смаку…

І. БУТУРЛЯ.
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.