ivyenews.by

Святочны фотарэпартаж з віншавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Главное

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя землякі!

Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Дзень Канстытуцыі – гэта не проста афіцыйнае свята, але і памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі, можам удзельнічаць ва ўсіх палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсах, якія адбываюцца ў нашай краіне. 

Канстытуцыя новай Беларусі, прынятая 15 сакавіка 1994 года, увайшла ў наша жыццё як галоўны гарант грамадзянскіх правоў і свабод, стварыла ўсе неабходныя ўмовы для эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны, дзейнасці грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, рэлігійных канфесій. Канстытуцыя — гэта трывалы падмурак стабільнасці і згоды ў краіне.

Наш абавязак ведаць і дакладна выконваць усе закладзеныя ў Канстытуцыі нормы, толькі ў гэтым выпадку мы будзем жыць у вольнай краіне, а праца кожнага з нас стане ўкладам у стабільнае развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы, у развіццё нашай Іўеўшчыны, яе сапраўднае і будучае.

Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, працоўных поспехаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

 

Фота С. Зянкевіча.

Читайте ещё:



Оставить комментарий