Язык:

Скажы вайне "STOP"

Главное

Не спалася… У вачах стаялi дакументальныя кадры з Алепа, непрытомныя дзецi, падключаныя да сiстэмы жыццязабеспячэння, ледзь прыкрытыя трупы людзей…, фрагменты чалавечых цел. Iзноў успомнiла поўныя слёз i жаху вочы школьнiцы з Данбаса, якая страцiла бацькоў на цяперашняй украiнскай вайне.

Думкi мроiлiся ў галаве, тупым свярдзёлкам уядаўся ў мозг антычны пастулат аб тым, што гiсторыя нас нiчаму не вучыць. Паступова, па меры накаплення iнфармацыi, у мяне склалася ўласнае перакананне ў тым, што гiсторыя чалавечай цывiлiзацыi з моманту ўзнiкнення першых дзяржаў да сёняшняга часу - гэта гiсторыя  ваеннага кровапралiцця i знiшчэння людзьмi сабе падобных. На жаль, гэту сумную тэндэнцыю не змаглi пераадолець нi Рэнесанс, нi пакт Брыяна-Келага, нi ўся дзейнасць Лiгi Нацый i ААН. У адным са школьных падручнiкау мне трапiла на вочы колькасная раскладка ўзброеных канфлiктаў на Зямлi, якую я жадаю давесцi да больш шырокага кола магчымых аднадумцаў. За апошнiя пяць з паловай тыс. гадоў на нашай планеце адбылося больш за 15 тыс. войнаў, i толькi 300 гадоў людзi жылi ў мiры. Прычым за чатырыста апошнiх год загiнула: у XVII  стагоддзi прыкладна 3 млн. чалавек; у XVIII стагоддзi больш за 5 млн. чалавек; у XIX стагоддзi прыкладна 6 млн. чалавек; у XХ стагоддзi больш за 70 млн. чалавек.

З тых часоў, калi гонар i сумленне былi не пустымi словамi, шмат вады ўцякло ў мора, i спектр войнаў неiмаверна пашыраўся. Сярод iх "халодныя" i гарачыя, справядлiвыя i несправядлiвыя, захоп-нiцкiя i вызваленчыя, сусветныя i лакальныя. Але, напэўна, на першы план у нашым iнфармацыйным грамадстве трэба засяро-дзiць увагу на войнах псiхалагiчных, экана-мiчных, войнах без калючага дроту, акопаў i ўяўнай лiнii фронту. Сёння кожнага з нас можа напаткаць выпадковы выбар тэрарыста-камiкадзэ, фанатызм якiх не паддаецца якому-небудзь разумнаму абгрунтаванню. Санкцыi, эмбарга, нафтавыя, газавыя, малочныя, цукровыя, допiнгавыя войны - гэта ўжо не банальнае "Бостанскае чаепiцце", гэта, напэўна, больш падобна на генацыд (калi зыходзiць з пазiцый касмапалiтызму i ўяўляць Зямлю як агульны для ўсiх дом). Татальны кантроль за грамадзянамi многiх краiн, на маю думку, вынiшчае ў людзей паняцце сэнсу свайго жыцця як найважнейшай каштоў-насцi. На карысць гэтай думкi сведчаць факты росту самазабойстваў ва ўсiм свеце, нежаданне ствараць паўнацэнную сям’ю, клапацiцца аб сваiм дабрабыце, аб блiзкiх людзях. (60-65 сем’яў са 100 распадаюцца ў Рэспублiцы Беларусь за першыя 3 гады сумеснага пражывання).

Цяжка спрагназаваць будучыню наогул, а тым больш у межах глабалi-зацыi. 

Але фактычна тое, што нам, сённяшнiм школь-нiкам, давядзецца пажынаць тое, што сёння сеюць нашы бацькi i дзяды. Хочацца спадзявацца, што мiрная стваральная праца чакае наша маладое пакаленне ў будучым. Што мае мары пабываць у розных краiнах у якасцi адпачываючага турыста, а не агрэсiўнага заваёўнiка, цi, не дай Божа, бежанца. Я шчыра веру, што ў будучым я сяду ў якi-небудзь транспарт: будзь то цягнiк, аўтобус, самалёт цi метро, i як i любы чалавек, змагу без знешнiх перашкод дасягнуць пункт прызначэння. Людзi не будуць палiць пласцiкавую тару ў катлах i печках, наўмысна падпальваць лясы и тарфянiкi, распаўсюджваць бескантрольна радыёактыўныя рэчывы i iншыя адходы чалавечай дзейнасцi.

Пакуль што гэта толькi мары, але з гiсторыi вядома, што калi адначасова шмат людзей думаюць аднолькава, дзейнiчаюць у адным накiрунку, то яны прадстаўляюць магутную сiлу. 

Таму я, простая беларуская школьнiца, заклi-каю ўсiх, ад каго залежыць будучыня цывiлiзацыi, планеты, лёс кожнага з нас: "Давайце думаць пазiтыў-на i тварыць дабро". Я звяртаюся да тых, хто можа паўплываць на далейшае развiццё Зямлi: да манархаў i прэзiдэнтаў, да палiтыкаў i рабочых, да вучоных i вучняў, членаў Рымскага i  Бiльдэрбер-гскага клубаў, кiраўнiкоў НАТА i АДКБ, тэрарыстаў i iх ахвяр i ўсiх iншых: "Спынiце войны! Стварыце механiзм для немаг-чымасцi iх узнiкнення! А тыя каласальныя сродкi, якiя несумненна будуць вызвалены ў ходзе гэтай глабальнай акцыi пераразмяркуйце на мiрныя мэты, на ахову здароўя, адукацыю, жыллё, транспарт, прадукты харчавання, прафiлактыку канфлiк-таў. 

Скажам "STOP" любой вайне разам!".

Падрыхтавала вучаніца 8 класа Трабскай СШ 

П. Гардзей.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.