Язык:

Абмяркуем. У рэкламе не маем патрэбы?!

Главное

Некалькі год таму, задаўшы мне гэтае пытанне, вы б пачулі адназначнае НЕ. Сёння ж мой адказ прама супрацьлеглы. Я ЗА рэкламу. Так, вы прачыталі ўсё правільна. Вось толькі без АЛЕ тут ніяк. Рэклама, што ж гэта за страва такая і з чым яе ядуць? Паглядзім, пасмакуем.

Я за рэкламу. Крэатыўную. Неардынарную. Няхай не заўсёды салодкую, як мёд, але якасную. Тую, ад якой не прыйшлося б адводзіць вочы ці пераключаць на іншы тэлеканал. Для мяне гэта адна з формаў сучаснага, дзейснага мастацтва. Мастацтва, якое патрабуе дэтальнага разгляду і глыбокага аналізу.

Вось ці чулі вы пра тэхніку з немудрагелістай назвай "умовы эфектыўнасці"? Не?! А сутнасць яе ў тым, што рэкламуемы прадукт атачаецца таварамі і прадметамі, якія загадзя выклікаюць у спажыўца станоўчыя эмоцыі. Прыгадайце рэкламу пральнага парашку. І што там? Дзеці, кветкі, сонечнае святло… Адразу на твары з'яўляецца лёгкая ўсмешка, узнікае пачуццё замілаванасці ўсім, што бачыш. Лічыцца, што неаднаразовая дэманстрацыя брэнда ў такім асяроддзі нязменна выкліча станоўчае стаўленне спажыўца і да тавара, што рэкламуецца, таксама. Увогуле, каб "прымусіць" людзей купіць пэўны тавар, рэклама апелюе да псіхалагічных патрэб чалавека. Найбольш эксплуатуюцца наступныя інстынкты: сэкс, страх, пачуццё ўласнай годнасці, інстынкт самазахавання, перайманне і прага да ўлады.

Знаходзяцца аргументы і для скептыкаў. Цікава, што найлепшы спосаб пераканаць іх што-небудзь купіць, гэта адмовіцца ад канкрэтных фактаў у рэкламе і зрабіць акцэнт на эмацыйнасці. Людзей жа, да скептыцызму не схільных, больш пераконваюць факты і інфарматыўнасць.

У цяперашні час цяжка знайсці аптымальны від рэкламы. Від, які б не выклікаў у спажыўцоў пачуццё недаверу, не ствараў уяўлення рэкламнага падвоху ці спланаванага дзеяння.

Намагайцеся, не намагайцеся, але рэклама не знікне. Гэта "тавар", а мы звычайныя яго "пажыральнікі". З кожным новым спосабам і тэхнікай яна ўсё мацней укараняецца ў нашае жыццё. Нам жа застаецца яе прымаць, накіроўваць, відазмяняць. Вы, канешне, можаце кінуць выклік. І калі не здасцеся, то дайце знаць.

 

В. ЗАЕНЧКОЎСКАЯ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.