Язык:

Напярэдадні дзяржаўнага свята намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталій Іосіфавіч Нявера наведаў Іўеўскі раён

Главное

На сустрэчы з мясцовым кіраўніцтвам і прадстаўнікамі працоўных калектываў, якая адбылася ва ўтульнай і прыгожай зале Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Віталій Іосіфавіч уручыў узнагароды лепшым калектывам Іўеўешчыны за поспяховую работу ў мінулым годзе. 

Як падкрэсліў старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Булак у прывітальным слове, у рэгіёна ёсць значныя дасягненні ў розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы. Гэта пацвярджаюць узнагароды на рэспубліканскім і абласным узроўні. 

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама павіншаваў іўяўчан з надыходзячым святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адзначыў важкасць гэтага дня ў гісторыі нашай краіны, бо адзначаем і 76-ую гадавіну вызвалення сталіцы нашай роднай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. 

З пажаданнямі далейшых поспехаў і высокіх дасягненняў у прафесійных справах і дабарабыту ў асабістым жыцці Віталій Іосіфавіч уручыў заслужаныя ўзнагароды.

Дыплом II cтупені Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў штогадовым абласным спаборніцтве г. Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканоміцы і сацыяльна-культурным развіцці з рук прадстастаўніка аблвыканкама прыняла 

намеснік старшыні райвыканкама Іна Васільеўна Тарасава. 

Пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару прымалі кіраўнікі калектываў ТАА «Лидатехмаш» Фёдар Віктаравіч Жораў і Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Святлана Аляксандраўна Ракець.   

Яшчэ адну не менш важную ўзнагароду атрымаў кіраўнік ТАА “ІВЮ“ Мікалай Фёдаравіч Клінцавіч за перамогі ў раённым і абласным спаборніцтвах па ахове працы.

Т. Болатава.

Фота С. Зянкевіча. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.