Язык:

Памяць. Адзінства. Перамога.

Главное

…Дні, пачынаючы з 9 мая, напоўнены болем і памяццю, святлом Перамогі і менавіта адчуваннем, што яны, салдаты і партызаны, якія не вярнуліся з палёў бітваў ці  памерлі ўжо пасля вайны, прысутнічаюць нябачна сярод нас на  нашых мітынгах памяці, гонару, падзякі. Інакш, напэўна, было б няправільна. Так хацелася б, каб яны і там, на нябёсах, адчувалі, што нездарма злажылі свае здароўе і жыццё на алтар Перамогі.

Шырока адзначае краіна сваё вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны дзень ліпеня святкуюць гарады і пасёлкі тыя дні, што прыйшлі на Беларусь 76 год назад.

8 ліпеня, у дзень вызвалення Іўеўшчыны, члены Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі раённага Савета дэпутатаў, райваенкамата, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў сабраліся на гарадскіх могілках ля брацкай магілы  воінаў і савецкіх работнікаў, якія загінулі  падчас вайны і вызвалення горада, а таксама пасля вайны ад рук бандытаў.

Вядучыя  мітынга зноў успомнілі падзеі тых гадоў, адзначыўшы гераізм усіх тых, хто прымаў удзел у вызваленні раёна. Камандаваў  кавалерыйскім корпусам, які прынёс нам мір, Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант Мікалай Сяргеевіч Аслікоўскі.

Ранкам 7 ліпеня былі вызвалены Юрацішкі, а ўжо ў канцы гэтага дня  корпус кавалерыі сустракала Іўе. 

8 ліпеня  салдаты Савецкай Арміі  вызвалілі Ліпнішкі, Суботнікі і іншыя населеныя пункты нашага краю.

Вызваленне Іўеўшчыны доўжылася з 6 па 8 ліпеня 1944 года сіламі войск 3-га Беларускага фронта і часткова 2-га/ Беларускага фронта.

У 1960 годзе на плошчы нашага горада з'явілася брацкая магіла. 4 кастрычніка 2004 года астанкі 52 воінаў, партызан і савецкіх работнікаў былі перанесены з брацкай магілы на гарадскія могілкі. Узведзены новы помнік.

29 кастрычніка  2005 года  сюды ж былі пахаваны і астанкі 5-ці воінаў, знойдзеныя падчас пошукавых работ  каля вёскі Лынтупы Суботніцкага сельсавета.

Права адкрыць  інфармацыйную дошку "Мы памятаем! Мы ганарымся!" ля брацкай магілы было прадстаўлена старшыні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Аляксандравічу Хвасько  і ваеннаму камісару Іўеўскага раёна Уладзіміру Станіслававічу Жэбрыку.

У сваіх выступленнях Аляксандр Аляксандравіч Хвасько і Уладзімір Станіслававіч Жэбрык закранулі гісторыю змагання з ворагам у тыя векапомныя дні па ўсёй краіне і на тэрыторыі нашага раёна, расказалі аб цяжкім шляху  паражэнняў і перамог,  аб тым, што сапраўдным подзвігам былі і пасляваенныя гады, калі народ уздымаў народную гаспадарку, калі будаваліся на тэрыторыі нашага раёна ( і ўсяе Беларусі) бальніцы, школы, жыллё, дамы культуры і клубы, фермы, механізаваныя зернетокі - пасля такой цяжкай крывавай вайны людзі збіраліся жыць спакойна і доўга. Так і здарылася для кожнага на роднай зямлі.

Нізкі паклон і загінуўшым, і жывым перадала  ў сваім выступленні ад імя моладзі раёна дэпутат маладзёжнай палаты Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў, актывіст грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі  саюз моладзі - Маргарыта Ляховіч.

Да падножжа помніка ляглі кветкі і вянкі - адзінае, што мы яшчэ можам даць памерлым і загінуўшым. А самая галоўная наша даніна - памяць. І яе не знішчыць нікому ў нашай істоце.

…Раптоўна ў блакіце нябёс так сімвалічна і своечасова з'явіўся бусел, шырока раскрыўшы свае крылы. І з палёгкай глядзела на яго палёт зямля, зямля пад белымі крыламі міру і спакою… 

В. ГУЛІДАВА.

Фота Т. БАРТАШ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.