Язык:

Веды розныя, магчымасці аднолькавыя. Выпускніца Гераненскай СШ атрымала 100 балаў на ЦТ

Главное
Веды розныя, магчымасці аднолькавыя. Менавіта так можна сказаць аб удзеле выпускнікоў агульнаадукацыйных школ  Беларусі ў цэнтралізаваным тэсціраванні.

Сёння мы павядзём гутарку аб прыемнай навіне, якой падзялілася з намі каардынатар метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Васільеўна Бакуновіч. Вельмі добра, па яе словах, паказалі сябе на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове  нашы выпускнікі.

На ЦТ па беларускай мове запісвалася каля 18,6 тысячы абітурыентаў. Максімальны бал атрымалі 78  юнакоў і дзяўчат. І сярод гэтай зусім невялікай колькасці абраных - і абітурыентка з Іўеўшчыны.

100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымала выпускніца Геранёнскай сярэдняй школы, залатая медалістка Караліна Шлемпа.

Мы пагутарылі з Каралінай пасля апублікавання вынікаў ЦТ.

Дзяўчынка расказала, што на  ЦТ па беларускай мове, якое праходзіла ў горадзе Лідзе, было вельмі шмат  абітурыентаў. Выкарыстоўваліся маскі, у дастатковай колькасці мелася ў аўдыторыі антысептыкаў. Адчувалася, у які нялёгкі  эпідэміялагічны перыяд праходзіць гэтае важнае мерапрыемства. На пытанне, як праходзіла тэсціраванне і ці было страшна, Караліна адказала, што, безумоўна, якімі б ні былі веды, хваляванне ў адказныя хвіліны прысутнічае, па яе меркаванні, ў кожнага. Таму і той самы страх ёсць.

Безумоўна,  усіх адразу ж папярэдзілі аб здачы мабільных тэлефонаў і іншых носьбітаў інфармацыі. Яны не павінны  быць з сабой, калі ты прыйшоў даказаць свае веды.

Караліна лічыць, што яе 100-бальнаму поспеху паспрыяла навучанне ў школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца на беларускай мове і, безумоўна, цудоўнаму настаўніку  Іне Леанідаўне Драб, якая дзялілася з ёй ведамі не толькі на ўроках, але і на факультатыўных занятках. Таму вучаніцы не прыйшлося перад адказнымі выпрабаваннямі перад паступленнем у ВНУ займацца ў рэпецітара.

Сваю бліжэйшую будучыню дзяўчына плануе звязаць з лінгвістычным універсітэтам.  Сёлета яна здае ЦТ па чатырох прадметах школьнага цыклу: беларускую, нямецкую мовы, гісторыю і матэматыку.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Геранёнскай сярэдняй школы Іна Леанідаўна Драб сказала наступнае:

- У раёне вядзецца сістэматычная і мэтанакіраваная работа з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры па павышэнні якасці падрыхтоўкі навучэнцаў да ўдзелу ў ЦТ. У рамках работы раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каардынатарам якога з'яўляецца загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Васільеўна Бакуновіч, педагогі маюць магчымасць прадэманстраваць уласны вопыт работы ў дадзеным накірунку, вырашыць узнікаючыя праблемы і вызначыць эфектыўныя шляхі дзейнасці.

На працягу двух гадоў Караліна займалася ў класе з павышаным вывучэннем беларускай мовы. Акрамя гэтага наведвала факультатыўны занятак па беларускай мове. Па-за школай шмат увагі ўдзяляла самастойнай  працы з вучэбнымі дапаможнікамі.

Караліну вылучаюць такія якасці, як стараннасць, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.

Аб тым, што вывучэнне беларускай мовы на павышаным узроўні прыносіць станоўчыя вынікі, сведчыць і той факт, што і ў іншых навучэнцаў нашай школы па выніках удзелу ў ЦТ-2020  высокія вынікі:  Мацвей Кульніс - 92 балы, Бажэна Кульніс - 82 балы.

Такім чынам, высокі метадычны ўзровень настаўніка плюс стараннасць і настойлівасць навучэнца з'яўляюцца складальнікамі высокага выніку.

В. ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.