Язык:

500-годдзе пасёлка. Калі ласка, к нам на свята!

Главное

 У гэтыя часы сваё 500-годдзе  шырока і прыгожа святкуе  адзін з самых вялікіх населеных пунктаў Іўеўшчыны, былы цэнтр Юрацішкаўскага раёна гарадскі пасёлак Юрацішкі.

Адкрылася свята танцавальна-музычнай кампазіцыяй “ Крыніцы”, а затым падчас  тэатралізаванага  пралога “Юрацішкі ў гісторыі і легендах” удзельнікі тэатралізаванага дзейства  пазнаёмілі прысутных з асобнымі старонкамі сівой даўніны пасёлка.

Вядомы Юрацішкі з пачатку XVI стагоддзя, як уласнасць Гаштольдаў, якая перайшла ў якасці пасагу ад князёў Гальшанскіх. Юрацішкі мелі статус мястэчка. Каля 1520 года будучы канцлер Вялікага Княства Літоўскага, віленскі ваявода Альбрэхт Гаштольд пабудаваў у Юрацішках царкву, якая была асвенчана ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Паведамленне аб узвядзенні  храма, які і зараз акармляе духоўна  праваслаўных вернікаў рэгіёну, і стала першым напамінаннем аб Юрацішках у пісьмовых крыніцах.

Урачыстае шэсце прайшло ад будынка сельвыканкама да месца правядзення свята ў пасялковым парку. Былі ўскладзены вянкі і кветкі да брацкай магілы воінаў.

Святкаваць разам з жыхарамі аднаго з найвялікшых населеных пункта раёна прыехалі: старшыня Іўеўскага райвыканкама  Аляксандр Іванавіч Булак, намеснік старшыні райвыканкама  Іна Васільеўна Тарасава,  былы старшыня Іўеўскага райвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Уладзіміравіч Дуніч, кіраўнікі служб і аддзелаў райвыканкама, былыя старшыні  мясцовых калгаса і пассавета, іншыя ганаровыя госці. 

Старшыня райвыканкама і ганаровыя госці ў сваіх выступленнях пажадалі пасёлку і яго людзям здароўя і дабрабыту, годнага жыцця пад мірным небам Беларусі.

Якое ж свята без добрай песні?! І яе ёсць каму спяваць! 

Выступаюць сёння на юбілейнай урачыстасці: ансамбль “Варажэя” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі,  творчыя калектывы і салісты ўсіх устаноў культуры раёна, лепшыя салісты Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, артысты творчага калектыва “Ліда-мюзікл” з горада Ліда.

Працуюць гульнёвыя атракцыёны для дзяцей, выставы: кніг “Іўеўская зямля: сузор’ё народаў, рэлігій, культур”; народнай творчасц , сувенірнай прадукцыі, інтэрактыўныя пляцоўкі, гандлёвыя палаткі і пляцоўкі.

В. ГУЛІДАВА.

Фота Д. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.