Язык:

У адукацыі плады - праз многія гады

Главное

(Працяг)

У 1930 - я гады, яшчэ пры Польшчы, новая  мясцовая школа была пабудавана за рэчкай Гаўяй, і яе наведвалі  дзеці з Залеек і іншых навакольных вёсак. Але вайна спыніла навучанне. Будынак школы спалілі партызаны, каб у памяшканні не размясціліся нямецкія акупанты.

За гады вайны з'явіліся дзеці-пераросткі, якія ні разу не хадзілі ў школу. Пасля вызвалення некалькіх хлопцаў, якія вучыліся ў 3-4 класах, паставілі на дапрызыўны ўлік у Іўеўскі ваенкамат.

Залейкаўскую  беларускамоўную пачатковую  школу адкрылі ў лістападзе 1945 года ў вялікім і прасторным доме з прыгожай верандай, які да вайны належаў купцу Партному.

Пасля заканчэння Бабруйскага педвучылішча сюды прыехала працаваць  настаўніцай Любоў Васільеўна Селіцкая. Уся педагагічная  нагрузка была ўскладзена на яе адну, бо настаўнікаў у пасляваенны час не хапала.

Залейкаўскую школу наведвалі каля 100 вучняў, у кожным классе навучалася 20-25 дзяцей. Да абеда заняткі праводзіліся ў 1-3 класах, пасля абеда - у 2-4.

Школьная форма была адвольная. Дзяўчынкі насілі льняныя сукенкі, сшытыя з палатна і пафарбаваныя ў бардовы ці фіялетавы колер. Хлопчыкі прыходзілі на ўрокі ў пашытых з ільну портках і кашулях.  Вучні сядзелі за доўгімі драўлянымі партамі. Класы асвятляліся з дапамогай керасінавых лямпаў. Са склада РАНА выдзялялася на навучальны год для школы 5 літраў керасіну.

Згодна адукацыйнай праграмы вучні-пачаткоўцы вывучалі арыфметыку, беларускую і рускую мовы і чытанне, прыродазнаўства, маляванне, спевы, фізкультуру. Два разы ў тыдзень былі ўрокі  чыстапісання, каб выпрацаваць у вучняў прыгожую каліграфію. За чыстапісанне настаўнік выстаўляў адзнакі. Не выпадкова амаль ва ўсіх выпускнікоў школ пасляваеннага пакалення  прыгожыя, "пісарскія" почыркі.

Пяром "рандо", якое не давала націску, пісаць вучням забаранялася. Дазвалялася ўстаўляць у ручку толькі пяро "зорачка", якое пісала з націскам. Чарніла для пісьма ў продажы не было, пагэтаму дзеці самі рабілі яго з сініх хімічных  карандашоў або з сіняй ці чорнай фарбы для адзення. Настаўнікі для праверкі сшыткаў выкарыстоўвалі чырвоны карандаш або самаробнае чарніла з соку чырвоных буракоў.

Аддзел адукацыі выдзяляў падручнікі на школу з разлікам адзін падручнік на траіх вучняў. Не хапала і сшыткаў, пагэтаму бацькі самі сшывалі сваім дзецям сшыткі з паперных мяшкоў і раўнялі старонкі  прасам на вуголлях. Харчаванне ў школе дзецям не выдавалася.

У 1950 годзе Любоў Васільеўну Селіцкую аддзел адукацыі накіраваў узначальваць Сонтакаўскую пачатковую школу. Пасля яе адзін год у Залейках працавала настаўніцай Ганна Сідарэнка. Затым - таксама адзін год - Леанід Іосіфавіч Слаута. Ён быў чалавекам цікавым і неардынарным, з інтэлігентнай сям'і, якая прыехала з Адэсы ў Заходнюю Беларусь пры польскай уладзе. Слауты былі людзьмі адукаванымі. Сястра Леаніда Іосіфавіча Надзея працавала настаўніцай у Лідзе, сястра Вольга - доктарам у Лідзе, брат Яўген служыў святаром Князікоўскай Свята-Пакроўскай царквы. Сам Леанід Іосіфавіч у гады вайны працаваў настаўнікам Альхоўскай пачатковай школы ў Навагрудскім раёне.

Вёска Альхоўка за Нёманам была партызанскай. Настаўніка ўтрымлівалі і забяспечвалі прадуктамі харчавання жыхары вёскі.

У 1952 годзе Залейкаўскую пачатковую школу закрылі, а дзеці перайшлі вучыцца ў Навасёлкаўскую развіваючую сямігадовую школу. Туды ж перайшоў працаваць і Леанід Іосіфавіч Слаута, а яго жонка Кацярына Васільеўна Мірончык таксама працавала ў Навасёлках настаўніцай пачатковых класаў.

Навасёлкаўская пачатковая  школа пасля вайны развівалася ў базавую васьмігодку і была адной з самых старэйшых навучальных устаноў Іўеўшчыны. У часы  царскага самадзяржаўя яна дзейнічала афіцыйна як штатнае народнае вучылішча.

У Навасёлках вучыліся дзеці з Залеек, Каўкеляў, Бурдукоў, Навасёлак. Сонтакаўскую пачатковую школу (пяцігадовую)  наведвалі дзеці з Вялікіх і Малых Сонтакаў і з Лугавой. У шосты клас дзеці ішлі ў Морынскую развіваючую сямігодку, якая паступова стала сярэдняй школай.

За перыяд працы ў Сонтакаўскай пачатковай школе з 1950 па 1961 год Любоў Васільеўна  Селіцкая назапасіла вялікі арганізатарскі і педагагічны вопыт. У педкалектыве Навасёлкаўскай  васьмігадовай школы  працавала з 1963 па 1980 год. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага педінстытута вяла тут гадзіны гісторыі, два гады займала пасаду завуча. А ўвесь педагагічны стаж яе працоўнай біяграфіі склаў 40 гадоў. У 1978 годзе Селіцкая ўзнагороджана медалём "За працоўныя заслугі".

У 1980 годзе Любоў Васільеўна пайшла  на заслужаны адпачынак. 18 лютага 2015 года настаўнік-легенда раёна адзначыла  свой  90-гадовы юбілей. Яна і зараз  пражывае ў Залейках ва ўласным доме, цікавіцца навінамі жыцця, чакае гасцей і тэлефонных  званкоў ад дзяцей, унукаў, праўнукаў, ад сяброў-аднадумцаў.

Былыя вучні прадоўжылі эстафету сваёй настаўніцы - абралі  працу педагога і спаўна аддалі сябе навучанню і выхаванню дзяцей у розных кутках Беларусі.

Ванда Бутурля з вёскі  Вялікія Сонтакі працавала настаўнікам - філолагам у Мінскай вобласці, Ірына Сантоцкая в вёскі Вялікія Сонтакі - настаўніцай пачатковых класаў у Свіслачы,  Леанарда Лапата з Каўкеляў - настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў горадзе Гродна.

А. ІГЛІЦКІ.

 

(Працяг будзе).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.