ivyenews.by

Мастацкае слова, якое яднае

Главное

2020 год адметны шэрагам значных мерапрыемстваў, цікавых праектаў і дат.

Штогод у першую нядзелю верасня традыцыйна праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Менавіта ў кнігах, у прыгожым пiсьменстве, у словах асветнікаў і пісьменнікаў адбіваецца гісторыя народа, яго слаўныя справы.

Беларусам ёсць чым ганарыцца - беларуская пісьменнасць мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа - фігуры еўрапейскага маштабу. Гэта і Францыск Скарына, і Мікола Гусоўскі, і Еўфрасіння Полацкая, і Мялецій Сматрыцкі і многія іншыя. 

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства хочацца прадставіць увазе чытачоў беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў гэтага года, хоць гэта далёка не поўны спіс. 

Так, 1 студзеня адзначыла свой 75-ты год нараджэння Вольга Міхайлаўна Іпатава - беларуская пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч. Першы зборнік паэзіі "Раніца" выйшаў у 1969 годзе. Потым свет пабачылі дзясяткі яе кніг, сярод якіх - і трылогія "Альгердава дзіда", прысвечаная станаўленню Вялікага Княства Літоўскага.

Напрыканцы студзеня споўнілася б 80 гадоў Леаніду Марцінавічу Дайнеку - аднаму з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў, аўтару раманаў "Меч князя Вячкі", "След ваўкалака", "Жалезныя жалуды", "Назаві сына Канстанцінам". Пачынаючы з першых раманаў Леанід Дайнека ўводзіў у тэксты імёны родзічаў і ўсіх людзей, да каго добра ставіўся. А яны са здзіўленнем знаходзілі свае прозвішчы ў гістарычных раманах і пісалі лісты ўдзячнасці аўтару. Землякі і родныя ставіліся да яго з вялікай павагай.

У сярэдзіне лютага нарадзіўся Іван Якаўлевіч Навуменка (1925 - 2006) - народны пiсьменнiк Беларусi, лiтаратуразнавец, грамадскi дзеяч, акадэмiк НАН Беларусi, заслужаны дзеяч навукi Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Я.Коласа.

У трэцяй дэкадзе лютага споўнілася б 75 гадоў з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Таісы Мікалаеўны Бондар і 85 гадоў - паэту, перакладчыку Рыгору Іванавічу Барадуліну. У 2006 годзе кандыдатура Рыгора Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. 

21 сакавіка беларуская грамадскасць адзначала 180-годдзе з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Напачатку мая адзначыў свой юбілей знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, які вядомы сваімі творамі для дзяцей, а таксама працай у часопісе "Вясёлка". Узначальвае таксама Беларускі дзіцячы фонд. Яго намаганнямі быў створаны ўсебеларускі фестываль народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі ў Калінкавіцкім раёне. 

6 чэрвеня споўнілася 70 гадоў беларускаму драматургу, сцэнарысту - Аляксею Ануфрыевічу Дудараву. Дэбютаваў у друку ў 1973 годзе. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы.

Напрыканцы чэрвеня адзначылі 85-годдзе паэта Васіля Зуёнка, 115 гадоў з дня нараджэння беларускага грамадскага дзеяча, празаіка, паэта і перакладчыка Петруся Броўкі, 120-годдзе Кузьмы Чорнага - класіка беларускай літаратуры, майстра сацыяльна-псіхалагічнай прозы, драматурга і публіцыста.

У ліпені сваё 55-годдзе адзначыла Людміла Іванаўна Рублеўская - адна з найбольш вядомых пісьменніц сучаснай Беларусі. Праславілася яна гістарычна-прыгодніцкімі раманамі пра эпоху Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. 

15 ліпеня 2020 года споўнілася б 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі - паэта, празаіка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы. 

У восеньскім календары таксама некалькі юбілейных дат: 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Баршчэўскага і Уладзіміра Караткевіча, 100 гадоў назад нарадзіўся Андрэй Макаёнак. 

Улaдзiмip Кapaткeвiч пicaў выключнa пpa ўcё i для ўcix. У ягo твopчacцi знoйдyць cyчacнae cвaiм yзнёcлым пaчyццям i зaкaxaныя ("Нeльгa зaбыць", "Чaзeнiя"), i тыя, xтo цiкaвiццa мopaм ("Boка тaйфyнa").  Гeaгpaфiю i пpыpoдy poднaгa кpaю дaпaмaгaюць пaзнaць кoжнaмy з нac "Дpэвa вeчнacцi", "Былi ў мянe мядзвeдзi". Творчасць У. Кapaткeвiчa мoжнa нaзвaць мacтaцкaй этнaгpaфiчнaй энцыклaпeдыяй, бo ў ёй пoбыт, звычai, тpaдыцыi, лeгeнды, пecнi, кyлiнapыя, бyднi i cвяты бeлapycкaгa нapoдa, ягo дyшa. Пicьмeннiк нe aбмiнae cвaёй yвaгaй cyчacнae, зaглядae ў бyдyчыню, aлe caпpaўднaй ягo cтpacцю з'яўляeццa мiнyлае, гicтopыя. Пa ягo твopax мoжнa вывyчaць гicтopыю Бeлapyci.

Больш падрабязна пазнаёміцца з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў вы можаце наведаўшы ўстановы ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка". 

Запрашаем вас у бібліятэку!

В. КЕПЕЛЬ,бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Іўеўскай раённай бібліятэкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий