ivyenews.by

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэк Іўеўшчыны! Сардэчна віншуем Вас з прафесійным святам - Днём бібліятэк і 75-годдзем Іўеўскай раённай бібліятэкі!

Главное

На тэрыторыі Беларусі першыя бібліятэкі з'явіліся ў XI стагоддзі пры цэрквах і манастырах .З часам змянілася не толькі аблічча, але і функцыі бібліятэк. Сучасныя бібліятэкі ўяўляюць сабой інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытамі розных слаёў насельніцтва актыўна ўкараняюць найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы.

Бібліятэкі сёння - актыўныя ўдзельнікі і ініцыятары многіх пачынанняў у культурным і адукацыйным жыцці нашага  раёна. Тут ствараецца цёплая атмасфера для зносін дарослых і дзяцей, асаблівае асяроддзе для творчага самавыяўлення чытачоў

Дзякуючы нашым бібліятэкарам  захоўваецца тое добрае, вечнае, мудрае, што абуджаецца ў сэрцах чытачоў пры знаемстве з кнігай.  Свае намаганні бібліятэчныя работнікі накіроўваюць на фарміраванне ў грамадзян пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, годнасці, гонару за старажытную гісторыю і культуру нашага народа.

Напярэдадні святочнага дня жадаем усім бібліятэчным работнікам раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, штодзённага задавальнення ад зносін з чытачамі і кнігамі,  поспехаў у пакарэнні новых прафесійных вышынь. Жадаем вам заўсёды заставацца ў пошуку новага, росквіту і аптымізму, верных сяброў і аднадумцаў. Хай ваша праца заўсёды карыстаецца заслужанай павагай у грамадстве і знаходзіць водгук у сэрцах людзей. Няхай у бібліятэках заўсёды будзе шмат чытачоў, тых, што любяць і шануюць кнігі.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Читайте ещё:



Оставить комментарий