ivyenews.by

Сінь высокіх нябёсаў... Віншаванне жыхарам Гродзеншчыны - у паэтычных радках нашага земляка Яўгена Карпуця

Главное

Сінь высокіх нябёсаў

Жыта спела каля дома.

Неба ў беленькіх аблоках.

Стрэхі, крытыя саломай, 

І дзірван такі шырокі!...

Родны вобраз ажывае

Ад знаёмых краявідаў.

О зямелька! Ты - святая!

Тут угору мячык кідаў.

Вось майго дзяцінства бераг:

Луг духмяны, сцежкі, травы…

Тут вучыўся жыць і верыць.

Голас маці чуў ласкавы.

Нват ціхі вербны ранак

Вельмі добра памятаю -

Як дашчаты светлы ганак

Мы старанна падмяталі.

Як хадзілі мы па бруку,

Цёплым дожджыкам абмыты.

Тут нас вабіла навука, 

Звон цымбалаў не забыты.

Хай над краем завісае

Сінь высокіх тых нябёсаў,

Птушка шчасця прылятае

У наш род кут узнёслы!

Читайте ещё:



Оставить комментарий