Язык:

ЦІ ТРЭБА, КАБ ДОМ БЫЎ РАЗУМНЫМ?

Главное

Пра паслугу "Разумны дом" ад кампаніі "Белтэлекам", даступную цяпер і iўяўчанам, коратка, па-сутнасці раённая газета ўжо пісала. Аднак жаданне жыхароў Iўеўшчыны дасканала разабрацца ва ўсіх дэталях тэхнічнай навінкі засталося. Унікнуць, для чаго і навошта "Белтэлекам" спрабуе зрабіць нашы дамы і кватэры хоць крыху разумнымі, дапамог начальнік Iўеўскага вузла электрасувязі Аляксандр Лавор.

- Аляксандр Iванавiч, з'яўленне паслугі "Разумны дом" дыктуе сучасны свет?

- Давайце паразважаем. Чалавек усёй сваёй сутнасцю імкнецца стварыць вакол сябе камфорт. Сёння рэдкая гаспадыня мые бялізну ці аддзенне рукамі - з гэтым спраўляецца яе памочніца - пральная машына. На кухні мультыварка сама смажыць-варыць, яшчэ і падагравае прыгатаваную страву. Гаспадар каля тэлевізара адчувае сябе царскай асобай: націснуў на пульце пару кнопачак - і вось табе любімы футбол, а калі падключыў інтэрактыўнае тэлебачанне, дарэчы, таксама паслугу "Белтэлекам", дык яшчэ і ўчарашні матч паглядзеў. І ўсё гэта не ўстаючы з месца. Заўважце, размова ідзе пра бытавыя зручнасці, якія аблягчаюць нам жыццё, а паслуга "Разумны дом", акрамя спрашчэння некаторых хатніх зручнасцяў, яшчэ клапоціцца і пра бяспеку жылля, адпаведна, пра наш душэўны спакой.

- Якім чынам ажыццяўляецца бяспека дома?

- Пры падключэнні паслугі абанент атрымлівае ў карыстанне кантролер, які ўмее выходзіць у інтэрнэт і акумулюе працу ўсіх сэнсараў, а таксама тры датчыкі: задымленасці, руху і адкрыцця/закрыцця дзвярэй або вокнаў. Датчыкі адкрыцця/закрыцця дзвярэй або вокнаў выглядаюць, як пластыкавыя брусочкі, устаноўка якіх спрашчаецца тым, што яны намагнічваюцца, і іх можна проста павесіць на металічную частку аконнай рамы або дзвярэй. Прынцып работы датчыка яшчэ прасцей, чым устаноўка. Калі хтосьці адкрыў дзверы або акно, дзве паловы сэнсара разамкнуліся, зачыніў - зноў злучыліся. Кожнае дзеянне фіксуецца, а інфармацыя аб ім перадаецца абаненту. Датчык дыму, як зразумела, улоўлівае задымленне. Адпаведна, устанаўліваць яго варта ў месцы з павышанай рызыкай узгарання чаго-небудзь. На мой погляд, максімальная карысць ад яго на кухні або ў памяшканнi, дзе знаходзяцца пастаянна працуючыя электрапрыборы. Апошні датчык з базавага набору ўмее адсочваць рух. Як жартуюць часта ў нашым прыярытэтна мужчынскім калектыве вузла сувязі, "калі ў вашу адсутнасць дадому пракралася цешча, вы даведаецеся пра гэта першым". Датчык руху зафіксуе ўсе перамяшчэнні нечаканага госця. Зноў-такі, замацаваць датчык даволі проста, ён мае магнітнае "пуза" і асобную магнітную падкладку. Прымацавалі да дзвярнога вушака, а следам пад патрэбным вуглом прыляпілі сэнсар - і усё пад кантролем.

 - Вы расказалі толькі пра асноўныя датчыкі, але некаторыя абаненты, з якімі даводзіцца сустракацца, лічаць, што не менш цікавыя прылады - гэта відэакамера і разумная разетка, якія не ўваходзяць у базавы камплект.

 - Так, у "Разумнага дома" ёсць дадатковае абсталяванне. Па неабходнасці, абанент можа атрымаць пажаданую колькасць дадатковых датчыкаў задымленасці, руху і адкрыцця дзвярэй/вокнаў, а таксама іншыя прылады: відэакамеру, сірэну, разумную разетку, датчыкі тэмпературы і вільготнасці, датчыкі працёку вады. Што чалавека больш хвалюе, напрыклад, працёк пральнай машыны, небяспечнае парушэнне работы электрапрыбораў, кантроль пры дапамозе відэакамеры за непаўналетнім дзіцём, якое прыйшло са школы, такія дадатковыя датчыкі ён і ўстанаўлівае. Плануецца ў бліжэйшым часе прадстаўляць у карыстанне такія жыццянеабходныя датчыкі, якія будуць паведамляць аб прывышэнні нормы угарнага газа, прысутнасці ў паветры газа прыроднага ці звадкаванага газа.

 - На якіх умовах можна заказаць дадатковы камплект?

 - Калі абанент заключыў дагавор на базавы камплект "Разумнага дома", а гэта кантролер і тры датчыкі: задымленасці, руху і адкрыцця/закрыцця дзвярэй або вокнаў, ён мае права заказаць любыя дадатковыя прылады. За карыстанне базавым камплектам налічваецца штомесячная абаненцкая плата. Да яе дадаецца плата за кожную адзінку дадатковага пакета.

 - Аляксандр Iванавiч, якім чынам абанент атрымлівае інфармацыю з датчыкаў?

 - На ўласны мабільны тэлефон або планшэт з аперацыйнай сістэмай Android (версія 4.2.2 або больш познія версіі) або iOS, падключаны да сеткі Інтэрнэт ад любога аператара. Дарэчы, абанент можа не проста атрымліваць інфармацыю з датчыкаў, але і наладзіць сцэнарый падзей пад свае індывідуальныя патрэбы. Напрыклад: пры спрацоўванні датчыка руху актывізуецца запіс камеры назірання; пры з'яўленні задымленасці спрацуе сірэна; пры павышэнні тэмпературы ў памяшканні вышэй зададзенага парога можна запраграмаваць адключэнне разеткі і многае іншае. Пры запуску сцэнарыя ёсць магчымасць адправіць СМС з паведамленнем пра запуск сцэнарыя (не заўсёды будзеш у Інтэрнэце, а тэлефон заўсёды з табою). Ведаю нават гаспадыню, якая ў разумную разетку ўключыла электрачайнік, а па сцэнарыю прапісала, што пры адкрыцці  ўваходных дзвярэй павінна ўключыцца разумная разетка. Так, пакуль гаспадыня, прыйшоўшы дадому, распранецца і памые рукі, у яе ўжо вада ў чайніку закіпае.

 - Ці дапамогуць спецыялісты Iўеўскага вузла электрасувязі будучым абанентам разабрацца, правільна падключыць, наладзіць паслугу "Разумны дом"? 

 - Абавязкова. Спецыялісты сэрвiснага цэнтра “Белтэлекам” любому, хто зацікавіцца "Разумным домам", растлумачаць усе нюансы паслугі, сарыентуюць у дадатковых прыладах, пратэстуюць мабільнае ўстройства або планшэт на падтрымку спецыяльнай праграмы, пакажуць наглядна датчыкі (на вузле электрасувязі створаны адпаведны стэнд). Кантактныя тэлефоны: спецыялістаў 6-02-19, тэхнічнай падтрымкі 123 (кругласутачна, званок у сетцы "Белтэлекам" бясплатны). 

Дадаткова пра паслугу можна даведацца на сайце www.beltelecom.by

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.