Язык:

Боль памяці стукае ў сэрца

Главное

Напярэдадні светлага свята Дня перамогі ў Іўеўскай раённай бібліятэцы была праведзена літаратурная кампазіцыя "Боль памяці" (паводле серыі карцін Міхаіла Савіцкага "Лічбы на сэрцы" і паэмы Пятруся Броўкі "Голас сэрца"). 

Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі запрасілі на мерапрыемства вучняў  9 класа  гімназіі №1 г. Іўе і іх класнага кіраўніка Г.Б.Балунда.

Вядучыя пазнаёмілі прысутных з серыяй карцін Міхаіла Андрэевіча Савіцкага, беларускага мастака, шматлікія палотны якога былі прысвечаны менавіта тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны. 

Серыя "Лічбы на сэрцы" знамянуе сабой асаблівы этап у творчасці мастака, які сам быў вязнем Бухенвальда, адчуў на сабе подых смерці. Палотны раскрываюць гледачу злавеснае аблічча фашызму і адначасова сцвярджаюць бессмяротнасць непакорнага чалавека.

Гэтыя карціны М. Савіцкі пісаў у першую чаргу дзеля моладзі, якая нарадзілася пасля вайны. Нельга без душэўнага хвалявання глядзець на гэтыя палотны. І аўдыторыя не засталася раўнадушнай.

Пранікнёна гучалі ўрыўкі з паэмы П. Броўкі "Голас сэрца", дзе адлюстраваны  запаветныя мары і думы чалавека, багацце і прыгажосць яго душы, імкненне да шчасця і міру. Паэма прысвечана маці паэта, якая загінула ў Бухенвальдзе.

Прагучалі запісы песень "Хатынь", "Бухенвальдский набат", "Аист на крыше".

Падрастаючае пакаленне, нашчадкі герояў Вялікай Айчыннай вайны павінны ведаць, якой цаной былі заваёваны шчасце і магчымасць жыць у мірнай краіне.

У завяршэнне мерапрыемства бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры, экспанаванай на выставе "Далёкое эхо войны".

Выступіла на мерапрыемстве і Лідзія Фёдараўна Федаровіч - вязень працоўных лагераў у Германіі, дзе яна знаходзілася разам з маці.  

В. ВІКТАРАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.