ivyenews.by

Бывае і так

Главное

Гадоў дзесяць таму назад я пісала аб такім цудзе прыроды, як парасяты даілі карову.

А гэты фотаздымак зрабіў мой знаёмы з Геранён Віктар Чэснаковіч.

Была ў яго сабачка Топа. З'явіліся ў яе двое шчанят. Клапатлівая была мамачка. Карміла, вылізвала, не адходзілася ад іх ні на хвілінку. А тут сусед прынёс Віктару маленькае кацяня, якое той хацеў даўно прыдбаць. Топа стала карміць і гэтае кацяня.

Прыйшла неяк суседка  цётка Ванда, убачыла гэтую карціну і закрычала: "Цуда! Цуда! Ніколі ў жыцці не бачыла, каб сабачка карміла коціка!".

Не верыце? Паглядзіце на здымак.

 

А. Смалянічэнка. Фота Ф. Чэснаковіча.

Читайте ещё:



Оставить комментарий