ivyenews.by

Самая шчаслівая прафесія – мацярынства

Главное

У Іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў прыгожым веснавым месяцы маі па традыцыі

адбываецца святая імша за матуль і іх дзяцей.

У мінулы аўторак іўяўчане маглі назіраць, як прыгожы эскорт з рознакаляровых дзіцячых калясак накіроўваецца да каталіцкага храма.

Тут сабраліся для супольнай малітвы ў асноўным маладыя матулі з маленькімі дзецьмі, каб папрасіць апекі Божай Маці. Жанчыны прасілі аб здароўі і шчаслі-вым лёсе для сваіх самых дарагіх на свеце людзей, а тыя ў сваю чаргу далучаліся да малітвы па-свойму: хто звычайным для немаўлят плачам, хто смехам, хто ўслых задаваў пытанні ці здзіўляўся таму, што адбываецца.

Ксёндз Ян Гавецкі некалькі год назад ініцыяваў правядзенне такой сумеснай малітвы, і з кожным годам у гэтай святой імшы ўдзельнічае ўсё больш парафіян.

Як адзначыў святар, ёсць шмат прафесійных святаў, і ў нашым касцёле ўжо традыцыйна моляцца за пажарных, за настаўнікаў, за медыкаў, за прадстаўнікоў іншых сфер, таму вельмі правільна будзе звярнуцца да Бога з просьбай аб здароўі для прадстаўнікоў самай распаўсюджанай у свеце, самай цяжкай і самай шчаслівай прафесіі - маці. Бо менавіта маці гушкае калыханку будучыні ўсяго чалавецтва.

 

Удзельнікі імшы ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў гэты прыгожы майскі дзень пачулі кранальнае духоўнае пастырскае слова, атрымалі такое патрэбнае ў нашым жыцці Божае благаславенне, а таксама падарункі ў выглядзе медальёнчыка з выявай Божай Маці і салодкасцяў.

Т. Болатава.

 

Фото С. Зянкевіча.

Читайте ещё:



Оставить комментарий