ivyenews.by

Замалёўкі. Студня

Главное

Пра студню, або калодзеж, народ стварыў прыказкі, прымаўкі, напісаў многа вершаў. А колькі песень напісана! Ёсць руская народная песня " Над водою у колодца", польская народная - "Глыбока студзенька", аўтарскія песні "Колодец, колодец, дай воды напиться" (музыка Дабрыніна, словы Асіяшвілі), "Учкудук - три колодца" (выконваў ВІА "Ялла") і г.д.

А ўсё таму, што студня ў сельскай мясцовасці - важны сродак водазабеспячэння. Недарма кажуць: "Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда".

Пасля пабудовы хаты самай важнай работай было капанне студні. У вёсцы Кудэйшы Суботніцкага сельскага Савета ёсць две студні, выкапаныя яшчэ, як мне гаварылі, у 18-м стагоддзі. Яны выкладзены камянямі, зверху - дубовы зруб.

У апошні час сталі рабіць навес над студняй. А ваду чэрпаюць пры дапамозе калаўрота, раней - з дапамогай жураўля.

Летась я наведала вёску Роцкішкі, што на граніцы з Літвой. Гаспадар хаты Іван Міхайлавіч Русецкі паказаў вялізны падвал пад хатай. У падвале выкапана студня яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя, захавался яна да нашага часу. Ваду чэрпалі, вядома, пры дапамозе калаўрота. Месца вакол нізіннае. А ў падвале заўсёды суха. (Да меліярацыі вакол Роцкішак было вялікае балота).

На месцы былога фальварка Геранёны захаваўся будынак млячарні. Тут перапрацоўвалі малако. Сыры, масла, смятана прадаваліся ў Вільні і гэта прыносіла добры даход Шымону Майштовічу. Да млычарні зрабілі прыбудову і выкапалі там студню. Цяпер гэты будынак належыць Станіславу Дзіяку.

Мая суседка Алена Кандыба расказала, што бачыла студню ў в. Лычкаўцы Трабскага сельскага Савета ў ганку. Вельмі зручна хадзіць па ваду, асабліва зімой. Ці не праўда?

У 12 км ад Траб знаходзяцца Гальшаны. Мне расказалі, што бачылі там студню, выкапаную ў хаце. Ці можа хату паставілі так, каб студня аказалася пад дахам.

А што цікавага пра студню ведаеце Вы? Падзяліцеся навіной!

А. Смалянічэнка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий