ivyenews.by

Паважаныя жыхары Іўеўшчыны! Шчыра віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Главное

Нашы два народы яднаюць многавекавыя сувязі кроўнай і духоўнай роднасці, агульныя выпрабаванні і перамогі. Унутрысаюзныя адносіны паміж краінамі дазваляюць развіваць палітычныя, эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі.

На новы ўзровень выйшла партнёрства па абмену інавацыйнымі тэхналогіямі. Сумеснымі намаганнямі мы беражліва захоўваем і перадаём нашчадкам памяць пра вялікія здзяйсненні пакалення пераможцаў.На міжнароднай арэне Беларусь і Расія таксама выступаюць з адзінай пазіцыяй, сумесна ўмацоўваючы абароназдольнасць і бяспеку.

Жадаем жыхарам раёна, сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай рэалізуюцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме пануюць мір, згода і ўзаемаразуменне.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Читайте ещё:



Оставить комментарий