Язык:

Мір і згода - назаўжды

Главное

Гэта гісторыя пачалася ў тыя далёкія часы, калі яшчэ да пачатку XIV ст. на сучаснай тэрыторыі Іўя з’явіліся першыя татары – воіны Залатой Арды. Пасля паходу вялікага князя ВКЛ Вітаўта разам з Тахтамышам пад Азоў недалёка ад Іўя ў 1397 годзе яны заснавалі сваё паселішча, якое назвалі Мураўшчызна. З тае пары жылі тут, не парушаючы законаў зямлі, якая стала для іх другім домам. Роднай мовай для іх стала беларуская, усю сваю дакументацыю вялі менавіта на ёй, аб чым гавораць пісьмовыя гістарычныя крыніцы. Сваю ж народ, на жаль, не збярог, але смаглі захаваць веру. У гэтым годзе спаўняецца 135 гадоў з тае пары, калі ў Іўі, дзякуючы графіні Эльвіры Замойскай, з’явілася свая мячэць. У савецкія часы яна была адзінай, якая дзейнічала ва ўсёй Беларусі, а само Іўе неафіцыйна лічылася сталіцай беларускіх татараў.

Крыху пазней, у XV стагоддзі, бярэ свой пачатак самая вялікая ў раёне канфесія – каталіцкая, якая з’яўляецца амаль равесніцай горада. У 1495 годзе маршалак земскі Літвы, намеснік навагрудскі Пётр Мантыгердавіч заснаваў у Іўі касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла, а таксама кляштар бернардзінцаў. Касцёл размяшчаецца на пануючым над панарамай горада ўзвышшы, а воды іўеўскага возера адлюстроўваюць усю яго веліч і прыгажосць.

Праваслаўная грамада ў Іўі – самая маладая, таму што царква святога мучаніка дзіцяці Гаўрыіла Беластоцкага тут была ўзведзена і асвечана толькі ў 1994 годзе. Праз год малебен ля храма правёў Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Алексій II, на які сабралася амаль усё Іўе. Дарэчы, у тым будынку ў 40-х гадах мінулага стагоддзя знаходзілася радзільнае аддзяленне раённай бальніцы, затым, у 80-я гады, - дзіцячы сад-яслі…

Да 1941 года святую суботу – шабат – у сваім храме адзначалі іўеўскія яўрэі. Сёння іх ў горадзе няма - абшчыну знішчылі 12 мая 1942 году. Вернікі сінагогі знайшлі свой апошні прытулак у самотным лесе ва ўрочышчы Стоневічы. Да гэтай журботнай даты 76% насельніцтва Іўя складалі менавіта яўрэі. Там зараз знаходзіцца мемарыяльны комплекс памяці ахвяр фашызму, а сінагога, вонкавы выгляд якой збераглі падчас рэстаўрацыі, стала дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай.

Вось ужо сёмае стагоддзе на Іўеўшчыне жывуць па-суседску людзі розных нацыянальнасцей і веравызначэнняў. Жывуць у згодзе, еднасці, захоўваючы веру і паважаючы традыцыі і звычаі адзін аднаго, у якіх пераплятаюцца культуры розных народаў. Таму доказ – манумент у цэнтры Іўя, прысвечаны чатыром канфесіям як сімвал веры, талерантнасці і еднасці на доўгія гады.

А. ШЫМКО.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.