ivyenews.by

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі! Віншуем вас з Вялікаднем!

Главное

Паважаныя іўяўчане, вернікі каталіцкай канфесіі!

Чыстая, узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне  шчасцем і верай  у вечную перамогу жыцця. Пасхальная ўрачыстасць нараджае ў кожным  з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты і радасці. У гэты дзень  і ў храме, і за святочным сталом вернікі дораць адзін аднаму самыя шчырыя віншаванні, жадаючы божага блаславення, міра і згоды.

Дарагія сябры! Няхай гэтыя цудоўныя веснавыя дні стануць для вас і вашых родных па-сапраўднаму святочнымі, а ўзнёслы пасхальны настрой застаецца з вамі і надае сілы на карысныя і добрыя справы.

"IK".

Читайте ещё:



Оставить комментарий