Язык:

На районной доске почета. Загартоўка на доўгае жыццё

Главное

Дзяцінства ў мяне і маіх бацькоў было асаблівым. Нам не трэба было ні мабільных тэлефонаў, ні камп’ютараў, ні іншай сучаснай тэхнікі, каб правесці свой вольны час прыемна і карысна. Кожны дзень вуліцы вёскі былі напоўнены гулам дзіцячых галасоў, дзе арганізоўваліся сапраўдныя заезды на веласіпедах, турніры па футболе, бадмінтоне і іншых відах спорту, будаваліся цэлыя замкі, крэпасці, пасля чаго, узяўшы ў рукі “палкі-вінтоўкі”, хлапчукі ішлі ў наступленне. І ўсё сціхала тады, калі бацькі ішлі клікаць сваіх гарэз дадому - вёска засынала разам з імі.

 

Менавіта ў такім дзя-цінстве і жыў настаўнік фізічнай культуры і здароўя УА “Іўеўскі ДСПЛ” Валерый Міхайлавіч Завадскі, калі яшчэ маленькім хлапчуком спазнаў, што такое спорт.

Нарадзіўся ён у в. Трабы Іўеўскага раёна. Бацька працаваў у калгасе ветурачом, а маці была майстрам на хлебазаводзе, які на той час знаходзіўся ў межах вёскі. Скончыў у 1977 годзе Трабскую сярэднюю школу і, пакінуўшы мару стаць вайскоўцам, паступіў ў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры. Вучоба ў маладога спартсмена была цікавай і насычанай: разнастайныя спаборніцтвы, спартакіяды, а пасля – уваход у зборную каманду тэхнікума па настольным тэнісе. Ездзілі і ў Смаленск, і ў Віцебск, нават сустракаліся з калегамі з гарадоў-пабрацімаў у Польшчы. Словам, сумаваць не прыходзілася.

У 1979 годзе пасле заканчэння ўстановы адукацыі быў накіраваны ў Баранавіцкую базавую школу (Іўеўскі раён). Доўга папрацаваць маладому хлопцу там не прыйшлося, бо ўжо праз год яму ўручылі павестку ў армію.

У 1982 годзе вярнуўся ў Баранавічы, але менш чым праз год пачаў працаваць у Іўеўскім ССПТВ № 63 – механізацыі сельскай гаспадаркі (цяперашні Іўеўскі ДСПЛ) настаўнікам фізічнай культуры. Менавіта ў гэты перыяд часу, з 1984 па 1989 гг., і атрымаў вышэйшую адукацыю ў Віцебскім педагагічным інстытуце.

Прайшло ўжо больш за 30 гадоў, а Валерыя Міхайлавіча і сёння можна ўбачыць у спартзале Іўеўскага ліцэя. Ра-зам са сваім калегам Г.І. Лысым, ён не толькі праводзіць заняткі, але і рыхтуе спартсменаў да розных спаборніцтваў. У скарбонцы дасягненняў яго выхаванцаў – удзел у спартакіядах на межрэгіянальным, абластным узроўнях сярод устаноў прафтэхадукацыі, прызавыя месцы на абласных і рэспубліканскіх спартакіядах па лёгкай атлетыцы, футболе, валейболе, баскетболе і іншых відах спорту. У свой час зборная каманда Іўеўскага ліцэя пад іх кіраўніцтвам займала 2-е месца ў агульнай спартыўнай базе вобласці. Сярод выхаванцаў Валерыя Міхайлавіча ёсць і тыя, хто прымаў удзел у чэмпіянатах свету, Еўропы і рэспублікі па розных спартыўных дысцыплінах, ёсць і тыя, хто на сённяшні дзень у Іўеўскім раёне працуе ў розных арганізацыях і займае высокія пасады.

Гэтак можна прадаў-жаць бясконца, бо спіс яго заслуг патрабуе асаблівай увагі. І не дзіва, бо калі чалавек любіць сваю справу і самааддана выконвае свае абавязкі, вынік не прымусіць сябе доўга чакаць.

А. ШЫМКО.

Фота аўтара.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.