Язык:

У полі зроку —заўжды чалавек. Жаночы падыход да справы

Главное

1 чэрвеня на адміністрацыйнай карце Іўеўшчыны з’явіўся новы сельсавет – Іўеўскі. Прынамсі, ён і раней быў, але не такіх памераў, не ў такіх неабдымных межах. Менавіта гэта дата з’яўляецца датай, калі пасля рэарганізацыі адміністрацыйных тэрыторый тэрыторыя Морынскага сельсавета была далучана да Іўеўскага. Сельвыканкам узначаліла Таісія Валянцінаўна Лось (былы кіраўнік Морынскага сельвыканкама).

У сельсавет яна прыйшла разам са сваім упраўсправамі Вольгай Віктараўнай Кантар, з якой 16 гадоў яны і суседкі (жывуць побач), і дзяржаўныя служачыя адной установы – Морынскага сельвыканкама. Хтосьці ўжо паспеў ахарактарызаваць такую перастаноўку кадраў, як чыста жаночы падыход да справы. Таісія Валянцінаўна нічога дрэннага ў “жаночым падыходзе” не бачыць. І сапраўды, гэта цудоўна, калі за шмат гадоў сумеснай працы ты ніколі не засумняваўся ў тым, хто побач з табой цягне гэты воз цяжкіх праблем, якія апошнім часам ляглі на плечы сельвыканкамаў. І груз той цісне не фізічна, а на сэрца і душу, бо вёска сёння ўжо не тая. Людзей усё менш. І яны старэюць, губляюць сілы

фізічныя. І менавіта сельвыканкамам наканавана і лёсам, і дзяржаўнай місіяй дапамагчы гэтым людзяць жыць, не даць ім страціць веру ў дзяржаўную справядлівасць, у сэнс пражытага жыцця. А калі выказацца не гэтак пафасна, то, зрэшты, патрэбна проста зайсці ў кожны дом, разам з адпаведнай камісіяй праверыць бяспеку пражывання адзінокіх састарэлых людзей, пацікавіцца іх праблемамі, дапамагчы іх вырашыць, адвезці да людзей, у сацыяльныя прытулкі, шпіталі састарэлых, дажываючых свой век вяскоўцаў. Яшчэ старшыня разам са сваімі сельвыканкамаўскімі калегамі завяла цудоўную традыцыю — віншаваць добрыя сем’і з юбілеямі сумеснага жыцця, юбілейнымі датамі з дня нараджэння. А што на падарункі сродкі не выдаткоўваюцца – нішто. Ёсць кветкі, ёсць, урэшце, свой заробак на які-ніякі сімвалічны сувенір. Людзям жа галоўнае не сам падарунак, а тое, што пра іх памятаюць…

Абавязковы госць старшыня і на кожным свяце вёскі, якія ладзяць улетку культработнікі рэ-гіёну.

Усё засталося ў сіле. Толькі маштабы работы пабольшацца.

Сёння рэгіён, які ўзначаліла Таісія Валян-цінаўна, — гэта 2476 чалавек насельніцтва ў 50 вёсках. І вёскі, як яна ўдакладняе, не простыя. Усе транзітныя, амаль усе ў цудоўных зонах адпачынку. Тут і ажыўленая рэспубліканская траса, дзе зараз поўным ходам ідзе будаўніцтва шыкоўнай дарогі, тут і пасяленні дачнікаў, якія абралі прынёманскія вёскі месцам сваіх дамоў для адпачынку ў выходныя і святочныя дні, а часам і для пастаяннага жыцця пасля выхаду на пенсію.

Зараз у ведаме сельвыканкама 9 могілкаў, за добраўпарадкаванне якіх патрэбна адказваць.

На тэрыторыі новага рэарганізаванага сельсавета размешчаны: 5 магазінаў (Дай-ліды, Красоўшчына, Морына, Старчаняты, Крывічы, усе астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінамі); тры ўстановы культуры (Морына, Дайліды, Старчаняты), ФАПы (Лукашына, Дайліды, Морына, Старчаняты, Крывічы).

У полі зроку сельвыканкама 36 арандатараў, якія аформілі на сябе зямлю (да 3 гектараў) ў мэтах вядзення асабістых падсобных гаспадарак; 10 фермерскіх гаспадарак, адно сельскагаспадарчае прадпрыемства, прыватнае прадпрыемства “Неман-пласт”… Карацей кажучы, вялікае поле дзейнасці для мясцовай улады. Вядзецца разам з зямельнай службай кантроль за мэтавым выкарыстаннем зямлі, за вытворчасцю прадукцыі, выдаюцца даведкі на рэалізацыю прадукцыі і г.д.

Цяжка пералічыць усе абавязкі і сферу дзейнасці мясцовай улады. Лягчэй сказаць, да чаго яна не мае дачынення. А такога мала. Таму заўжды ў полі зроку ўсё жыццё з яго акалічнасцямі, святы і дні будзённыя, радасць і бяда, так званыя абавязаныя асобы, шматдзетныя сем’і і г.д., і г.д.

Дарма, што вучылася Таісія Валянцінаўна на бухгалтара. І ўсё жыццё падабаецца бухгалтэрыя… Яе жыццёвая актыўная пазіцыя, яе неабыякавыя адносіны да людзей адразу ж кідаюцца ў вочы. Вось і атрымалася, што з самага пачатку працоўнай біяграфіі яна пастаянна на абіраемых пасадах (райкам камсамола і райкам партыі).

…Кажуць, нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую раку. А ў яе атрымліваецца. Пасля дэкрэтнага водпуску вырашыла працаваць па спецыяльнасці. Ды дарма вырашыла. Яе зноў адправілі “у людзі” — стала старшынёй Морынскага сельвыканкама. Вось да гэтае пары і прадстаўляе ўладу на месцы.

Мне асабіста падабаецца гэтая жанчына. І тады, калі ідзе па вуліцы нашага горада ў элегантным адзенні, з прычоскай. І тады, калі завязаўшы хустку і абуўшы гумовыя боты, кіруе сваім сельвыканкамаўскім аўтамабілем, едучы ў аддаленую вёску да людзей. Яна – свая, яна – на сваім месцы. Яна любіць людзей. І яны адказваюць ёй тым жа.

— На такіх пасадах, як мая, — смяецца суразмоўца, — і затанцуеш, і заспяваеш, і праз плот навучышся пералазіць, калі не знойдзеш адразу брамку…

Яно і сапраўды так. А яшчэ гэтую адказную пасаду, якая адымае ўвесь час і, здаецца, усе душэўныя і фізічныя сілы, Таісія Валянцінаўна Лось арганічна спалучае з пасадай

дачкі, жонкі, маці двух сыноў – следчага і будаўніка. Усе цэняць і любяць яе пірагі, супы і іншую страву, аднак не робяць праблемы, калі маці доўга няма дома. Хтосьці становіцца да пліты. І ўсё нармальна.

Чалавек тонкай душэўнай арганізацыі, яна вельмі адказная і дысцыплінаваная. Таго патрабуе і ад людзей. Тое самае ў іх і цэніць. Кажучы вершамі Высоцкага, “не любіць, калі страляюць у спіну”. Такімі і сыноў выхавалі ў сям’і. Яны як сябры з маці. Праўда, называюць яе на “вы”, нават калі патрэбна паспрачацца.

…Размову мы вялі з Таісіяй Валянцінаўнай у яе асабістым кабінеце ў памяшканні Іўеўскага сельвыканкама. Гаварыць было нялёгка — да старшыні ішлі людзі па розных пытаннях. Некалькі разоў званіў тэлефон па адной і той жа тэме — пачалася рэканструкцыя мемарыяльнага помніка на месцы гібелі яўрэйскай грамады. Грошы выдаткаваў на гэтыя мэты раённы бюджэт.

Таісія Валянцінаўна бачыць, што помнік тэрмінова патрэбна ратаваць. Яшчэ яна чакае таго дня, калі з’явяцца ў раёне групы людзей з Ізраіля і іншых краін, якія прыязджаюць да месца апошняга прытулку сваіх продкаў. Групы прыязджаюць часам зусім не малыя. І нават невялікія ахвяраванні кожнага з турыстаў у агульнай суме маглі таксама дапамагчы рамонту і рэстаўрацыі помніка.. Старшыня сельвыканкама спадзяецца, што яе пачуюць…

Мне здаецца, цяжка не пачуць чалавека, у якога бачна жаданне нешта змяніць да лепшага ў гэтым жыцці…

В. Гулідава.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.