Язык:

Прыгожы лекар на самым вялікім ФАПе

Главное

Дайлідскі ФАП – самы вялікі ў раёне. А яго загадчыца, мне падалося, самая прыгожая. Няхай не крыўдзяцца іншыя фельчарыцы, але і сапраўды, калі заходзіш у памяшканне ФАПа, бачыш гэтую прыгожую, мілую і вельмі прыветлівую жанчыну, то і лягчэй, напэўна, сябе адчуваеш.

Родам Галіна Уладзі-міраўна Арцюх з Брэсцкай вобласці. Закончыла Слонімскае медыцынскае вучылішча з чырвоным дыпломам. Прыехала па размеркаванні ў Іўе і вельмі хацела, каб яе адпусцілі дамоў. Ды тагачасны галоўны ўрач раённай бальніцы Георгій Уладзіміравіч Гаспер сказаў, што такі адукаваны спецыяліст ім вельмі патрэбен. І не адпусціў. Паслаў працаваць у Дайліды на ФАП. Усе дайлідскія хлопцы, якія дасягнулі паўналецця, раптам «захварэлі» і пайшлі лячыцца. Якіх толькі недамаганняў ні прыдумвалі, каб убачыць новую дакторку. Будучы муж, не прыдумаўшы ніякай хваробы, прыйшоў купіць бінт. І “захварэў”. Сэрца пачало не так біцца. І прывяла тая “хвароба” гэтую прыгожую пару ў ЗАГС.

Ні пра які зварот на Брэстчыну гутарка не пайшла больш. Адным часам яны разам з мужам (ён вадзіцель) працавалі на “хуткай дапамозе”, а потым яна зноў вярнулася ў Дайліды, на ФАП.

Сёння сельская медыцынская ўстанова, якую ўзначальвае Галіна Уладзіміраўна, як мы ўжо казалі, самая вялікая ў Іўеўскім раёне. Яна абслугоўвае 950 чалавек. Радыус тэрыторыі абслугоўвання – 17 кіламетраў. У 14 вёсках, на хутарах Іўе і Людмілін заўжды рады бачыць фельчара.

Яна ж прымае хворых і наведвальнікаў да 13.00 штодня, а пасля абеду едзе на ўчастак. Аднаму патрэбна канкрэтная медыцынская дапамога, а да другіх мусова прыехаць. Гэта шэсць дзетак да года жыцця, 140 дзяцей да 18 гадоў, таксама гэта інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя, абавязаныя грамадзяне. Гэта ўдзел у актыўнай рабоце сацыяльнай службы, камісій па даследванні ўмоў жыцця пажылых людзей, шматдзетных сем’яў і г.д.

У машыне з сабой у сельскага фельчара заўжды вялікі асартымент лекаў. Людзі ведаюць, што тут можна купіць медыцынскія прэпараты ад павышанага ціску, ад боляў сэрца і іншыя, патрэбныя людзям лекі. А таксама шампуні, зубныя пасты, разнастайныя

крэмы (і парфумерныя, і лекавыя) і шмат чаго іншага, што маецца ў аптэчным кіёску, які ад аптэкі № 59 працуе на Дайлідскім ФАПе.

Галіна Уладзіміраўна змагла вельмі ўдала і прафесіянальна наладзіць дзейнасць сельскага ФАПа.

Галоўны ўрач Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы Лілія Францаўна Горбач вельмі добра адазвалася аб яе рабоце, вылучыўшы адказнасць Галіны Уладзіміраўны, прафесіяналізм, добрасумленныя адносіны да сваіх службовых абавязкаў.

Да таго ж яна жонка, маці двух сыноў - школьнікаў, гаспадыня сельскага дома. Там ля тэлевізара вечарам не пасядзіш.

Вельмі прыемна сустракаць людзей годных, якія не скардзяцца на цяжкасці, а імкнуцца дапамагчы табе, даказаць, што дабрыня і спагада - найлепшыя памочнікі чалавеку, якой бы справай у жыцці ён ні займаўся, а медыцынскім работнікам – тым больш. Мне падалося, што Галіна Уладзіміраўна Арцюх гэтую выснову прыняла за жыццёвае правіла.

В. Гулідава.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.