Язык:

"Званок сябру", ці Хто ў вёсцы гаспадар?

Главное

Пытанне, безумоўна, рытарычнае. Таму што гаспадаром тут павінен быць кожны. Інакш нельга. Нават дачнікам, каб адпачыць у асалоду, патрэбна працаваць да сёмага поту. І каб прыгожа было, і каб утульна, і каб страха не працякала, і печка добра гарэла… Вёска патрабуе работы, завіхання, часам ад цямна да цямна.

 

Вёска, канешне, ужо зусім не тая. Але ж жыць трэба. І менавіта для таго, каб даць палёгку старым нямоглым людзям, каб лягчэй і хутчэй было дэталёва разабрацца з праблемамі, і з’явіўся на беларускай вёсцы інстытут стараства. Мы ўжо неяк пісалі, што сучасныя тлумачальныя слоўнікі характарызуюць паняцце “стараства” са зноскай. Маўляў, з’ява царскай, дарэвалюцыйнай Расіі. Аднак, не. Гэта сучасная дзейсная форма ўзаемадзеяння мясцовай улады з людзьмі.

На вялікай тэрыторыі новага сельсавета шмат прадстаўнікоў гэтай новай з’явы. Таісія Валянцінаўна Лось назвала па нашай просьбе аднаго такога старасту. І мы адправіліся ў вёску Паўлавічы, каб пагутарыць пра жыццё, пра справы з Рэгінай Станіславаўнай Белагаловай.

…Чэрвеньская вёска — гэта штосьці асаблівае. Тым больш, што выдаўся сонечны дзянёк гэтым незразумелым па надвор’і летам. Месца тут чароўнае. Здаецца, толькі – толькі выехалі з Іўя, а трапілі ў лясную вёсачку. Сапраўдны рай зямны: зелена, прыгожа, пахне адчайна язьмінам, сонцам і водарам летняга букету (скошаная трава, лугавыя кветкі, сапернік ружы па прыгажосці шыпшыннік…). Усё напаўняе тваю істоту асалодай ад водару, ад цяпла, ад магчымасці дыхаць лёгка, ад адчування, зрэшты, нейкай асаблівай еднасці з прыродай.

…З дагледжанага гародчыка спяшаецца малажавая, прыгожая, спрытная ў руху і гаваркая жанчына. Побач з ёй - сінявокі белакуры анёлак з надзьмутымі вуснамі – унучачка Лера пакрыўдзілася. Бабуля не дазваляе есці недаспелыя клубніцы.

Гэтая жанчына і ёсць стараста вёскі Паўлавічы. А таксама сацыяльны работнік сямі чалавек – са сваёй вёскі і з суседніх Старчанят.

Рэгіну Белагаловую ў наўкольных вёсках ведае, напэўна, кожны. Як і яна можа пералічыць і хаты, і людзей, і іх заняткі. То і не дзіўна. Дваццацігадовай жонкай некалі прыйшла ў вёску гэтую, у дом, які застаўся мужу спадчынай ад бабулі. Хата старая была, наўкол пякучка-крапіва, павалены плот. Адразу ж узяліся маладыя абжывацца. І, як кажа Рэгіна Станіславаўна, працягваць тое рабіць да гэтае пары.

Дом дагледжаны, прыгожы, добраўпарадкаваны. Прысядзібная тэрыторыя, наогул, падобна на нейкае чароўнае места адпачынку. Астраўкі кветак паўсюдна, малыя, як зараз кажуць, архітэктурныя формы добраўпарадкавання. На шчасце, іх няма столькі, як нярэдка зараз бывае на падворках, што няма дзе ступіць, а бясконцыя “гарматы” і

саломарэзкі наогул напамінаюць сельскагаспадарчы двор на тэрыторыі ваенных дзеянняў. У Белагаловых усё аформлена з вялікім эстэтычным густам. Усё прыгожа, чароўна, усё замілоўвае і вочы, і душу. І арэлі – вялікія, надзейныя, дзе добра і Лерачцы пагойдацца, і маладой яшчэ бабулі ногі і рукі ад работы адпусціць… Эксклюзіўны самаробны стол сярод яблыняў, калодзеж з цудоўным афармленнем. Увесь падворак выглядае месцам адпачынку. І гэта таксама мастацтва — за прыгажосцю не ўбачыць чужому воку, што тут кіпіць заўжды праца: вясковая, цяжкая, штодзённая, ад цямна да цямна.

Я слухала гэту жанчыну, глядзела на яе, адчувала яе, як нейкі кавалачак жывой энергіі Сусвету, і зразумела, што менавіта такім павінен быць стараста вёскі, каб і вёска жыла, і ўлады маглі праводзіць тут як патрэбна сацыяльную палітыку ў імя чалавека.

Яе праца сацыяльным работнікам (раней Рэгіна Станіславаўна працавала ў мясцовым калгасе ў лабараторыі па эксперыментальным ўзрошчванні бульбы) спрыяе гэтай дзейнасці і “пасадзе” гаспадыні дома і бабулі. Ёсць нейкія адносна вольныя хвіліны. А гэта так важна – каб такі вось маленькі анёлак меў на зямлі такое непаўторнае месца - дом бабулі і дзядулі, дзе можна праводзіць лета, есці з градкі клубніцы, піць цёплае малачко і прачынацца ад промняў сонца, што глядзяць у вокны, а не ад гадзінніка, што кліча збірацца ранкам у садок, ехаць туды па гарадскіх перапоўненых вуліцах. Ды і бацькам малых час ад часу патрэбна пажыць, не турбуючыся за дзяцей…

На маё пытанне, што яна робіць як стараста, Рэгіна Станіслававаўна засмяялася: “Званок сябру” з сельвыканкама - і я пайшла выконваць заданне”.

Па словах старшыні Іўеўскага сельвыканкама Таісіі Валянцінаўны Лось, гэты чалавек як стараста вёскі - на сваім месцы. Усе святы вёскі Паўлавічы, іншыя мерапрыемствы, усе грамадска-палітычныя справы (як то: выбары, абход падворкаў і іншае) не праходзяць без удзелу актыўнага і працаздольнага старасты. А свята абавязкова праходзіць на падворку дома Белагаловых ці на вуліцы насупраць дома.

Патрэбна адзначыць, што ў вёсцы гэтай лёгка ладзіць нейкія падзеі. Насельніцтва маладое. Толькі двое чалавек пажылых. Амаль усе працуюць у Іўі. Ездзяць на працу на роварах, на асабістых аўтамабілях. Праўда, ёсць праблема, якую аніяк не могуць вырашыць. І ў старасты не атрымліваецца. Адзін кіламетр дарогі не вяжацца з ніякімі паняццямі пра наша квітнеючае жыццё. Біліся жыхары, біліся над праблемай. Пачулі іх, падсыпалі дарогу, стала яна больш-менш добрай. Аднак апошнім часам прайшоў па ёй караван вялікагрузных “МАЗаў”, што працуюць на будаўніцтве новай дарогі. І ўсё – няма больш дарогі для жыхароў Паўлавіч. Самае крыўднае тое, што нікому не належыць гэты кавалак дарогі ў полі. Асобныя чыноўнікі прапаноўваюць яе аб’язджаць. Тады патрэбна будзе да Іўя, да якога рукой падаць, ехаць ажно 14 кіламетраў… Не згодна з гэтым сельскі стараста. Як і не згодна з тым, што дарога гэта нікому не належыць. Яна ж людзям належыць. Згадзіцеся, жалезны аргумент…

В. Гулідава.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.