ivyenews.by

Добрасумленная праца і бездакорная рэпутацыя

Главное

Менавіта такім выразам можна ахарактарызаваць шматгадовую дзейнасць таварыства з абмежаванай адказнасцю “Неман-пласт”.

Гэта такое свое-асаблівае сямейнае прадпрыемства, так званы сямейны бізнес. Пачало сваю дзейнасць яно яшчэ ў 1992 годзе як прадпрыемства па выпуску шампуня. Для раёна, які не меў сваёй прамысловасці і адзінай галіной народнай гаспадаркі была фактычна сельскагаспадарчая вытворчасць, з’яўленне прадпрыемства было значнай падзеяй, якая прадаставіла да таго ж дадатковыя рабочыя месцы для мясцовага насельніцтва. Кіраваў вытворчасцю Вячаслаў Віктаравіч Захарэвіч.

Розныя сацыяльна-эканамічныя сітуацыі перажыло прадпрыемства, а затым было рэарга-нізавана. І на базе яго з’явілася ў 2007 годзе ўжо зусім іншая вытворчасць. І кіраваць прадпрыемствам стаў сын першага дырэктара Марат Вячаслававіч Захарэвіч.

Сёння “Неман-пласт” з’яўляецца вядучым вытворцам камплектуючых для папярэдне ізалі-раваных труб. За час свайго існавання прад-прыемства асвоіла выт-ворчасць шырокага асартыменту цэнтратараў, сегментаў цэнтратара, заглушкі для трубы і г. д.

Зрэшты, пералічванне таго, што выпускае “Неман-пласт”, нічога не скажа недасведчанаму ў гэтых пытаннях чытачу. Безумоўна, зусім інакш прагучыць той факт, што “Неман-пласт” — гэта 40 дадатковых рабочых месц, большая частка з якіх занята менавіта жыхарамі Морына, дзе знаходзіцца вытворчасць. Працуюць тут таксама іўяўчане і нават жыхары Мінска. Прадукцыя пастаўляецца ў Беларусь, а таксама Расію, Казахстан, Украіну.

Агульная сума зап-лочаных падаткаў, якая паступіла летась у рэспубліканскі бюд-жэт, склала 118 тысяч дэнамініраваных бела-рускіх рублёў. 88 тысяч рублёў трапіла ў раённы бюджэт. У мінулым годзе прадпрыемства добра папрацавала, з прыбыткам. З’явілася магчымасць выдаткоўваць сродкі на ўсемагчымыя заахвочванні. Так, з дырэктарскага фонду дзецям рабочых куплены навагоднія падарункі, да юбілейных дат асабістага жыцця рабочыя таксама атрымліваюць грашовыя знакі ўвагі. Шматдзетным сем’ям і адзінокім ма-ці выдаткоўваюцца грошы для таго, каб сабраць дзяцей у школу. Пералічваюцца ахвяраваннні для Чыр-вонага Крыжа.

Рабочыя падвозяцца да месца работы транспартам прадпрыемства.

Ёсць цяжкасці ад-носна таго, што работа ў значнай ступені се-зонная. Прадукцыя ты-чыцца зімы. Аднак, у час вытворчага зацішша абавязкова выплач-ваецца мінімальная зар-плата за поўныя чатыры дні тыдня. Гэта значыць, прадпрыемства жыве і дае жыць сваім рабочым.

Між іншым, гэта ў асноўным тыя ж людзі, якіх набіралі ў свой час на вытворчасць шампуня. Гэта таксама дадатна характарызуе “Неман – пласт” і яго кіраўніцтва. Нічога не можа быць каштоўней, чым свае традыцыі, сумесная работа з праверанымі, адказнымі людзьмі. Таму, напэўна, тут працуюць ажно шэсць сямей (жонка-муж). Гэты фактар таксама адносіцца да паняцця стабільнасці. А калі ёсць стабільнасць, то і ёсць усе падставы верыць у добрыя перспектывы.

В. Гулідава.

Читайте ещё:



Оставить комментарий