Язык:

З думкамі пра землякоў, з любоўю да Радзімы

Главное

Той, хто прачытаў кнігі нашага земляка Казіміра Нехвядовіча "Мае Суботнікі" і "Жэмласлаў", безумоўна, зрабіў вывад, што аўтар - неардынарны чалавек. І хоць не прафесіянальны гісторык, а краязнавец, але займаецца любімай справай з зацікаўленасцю і натхненнем, адказнасцю і беражлівымі, удумлівымі адносінамі да гістарычных падзей і фактаў, жаданнем даследаваць і запісаць успаміны пра мінулае без прыхарошвання, апіраючыся толькі на архіўныя матэрыялы і ўспаміны жывых сведкаў.

Казімір Нехвядовіч нарадзіўся 6 ліпеня 1957 года ў Суботніках. Хлопчыку яшчэ не было і года, калі ён з бацькамі выехаў на пастаяннае месца жыхарства  ў Польшчу. Але сувязь Казіміра з малой радзімай не перапынялася ніколі. У Суботніках засталіся жыць сваякі. Ён прыязджаў сюды ў дзяцінстве, юнацтве і захапляўся ўсім: велічнай готыкай суботніцкага касцёла, маляўнічымі краявідамі ракі Гаўя, навакольнымі лясамі, архітэктурнай забудовай вёсак і мястэчак Іўеўшчыны, аповядамі мясцовых жыхароў пра мінулае роднага краю.

Для тых, хто не пакідаў Беларусь, усё роднае часта становіцца звыклым, непрыкметным. У Казіміра Нехвядовіча, які прыязджае на сваю родную зямлю як госць, стаўленне да Радзімы асаблівае, настальгічнае, з вялікай любоўю  і пашанай да культуры, мовы, традыцый і веры сваіх продкаў. Для яго ў Суботніках і водар лесу, і  лугу незвычайны, і ўзыход сонца над Гаўяй асаблівы, і сустрэчы з землякамі напаўняюць сэрца такой энергіяй, якая натхняе на напісанне новых кніг.

Кожны год, звычайна летам, Казімір Нехвядовіч прыязджае ў Суботнікі, наведвае бібліятэку аграгарадка, дарыць бібліятэцы кнігі, каб іх маглі прачытаць многія чытачы. Тут яго гасцінна сустракае загадчыца бібліятэкі Святлана Іванова. Завязваецца цікавая размова, бо Святлана Мікалаеўна таксама жанчына творчая. Яна народны майстар па вышыўцы, захапляецца сучаснымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: канзашы (падзелкі з атласных стужак), бісерапляценне. Неаднаразовы ўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў, мясцовы краязнаўца, кіраўнік музея Суботніцкай сярэдняй школы.

Напярэдадні свайго юбілею Казімір Нехвядовіч даслаў у Суботніцкую бібліятэку  фотаздымкі сям'і, старыя фотаздымкі Суботнікаў і касцёла, а таксама сваю  аўтабіяграфію. Вось што ён піша:

- Нарадзіўся я 6 ліпеня 1957 года ў мястэчку Суботнікі. Мой бацька Станіслаў і маці Марыя з роду Канановічаў таксама нарадзіліся ў Суботніках. Перад Другой сусветнай вайной сям'я займалася  сельскай гаспадаркай. Пасля вайны бацька працаваў млынаром у Суботніках, а маці ў маладосці вывучылася на краўчыху, шыла ў хаце адзенне для сваёй сям'і і на заказ местачкоўцам. 

1 мая 1958 годы мы выехалі  з Суботнікаў на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу. Гэта была ініцыятыва бацькоў маёй маці -  Яна і Вікторыі Ракса з Нацкавіч. Збіраліся выехаць пасля вайны, але трагічная  смерць маёй бабулі Вікторыі ў 1946 годзе паслужыла прычынай адкласці рэпатрыяцыю ў Польшчу. Калі выязджалі, мне было толькі 10 месяцаў. На бацькоўскай зямлі засталіся жыць  блізкія родзічы з боку маці і бацькі. Пакінулі сваю зямлю, касцёл, Гаўю з Матрунай і Лынтупкай, магілы сваіх родных і блізкіх. Было на душы лягчэй, што не ўсе выехалі, засталіся родныя.

У 1963 годзе наша сям'я пасялілася на пастаяннае месца жыхарства ў Познані.

У 1964 годзе я пайшоў у першы клас васьмігадовай школы №46 у Познані, якую  закончыў у 1972 годзе. Мая першая настаўніца была пані Багуміла Жмудзінская. Маімі любімымі прадметамі былі польская мова, гісторыя, а таксама фізічнае выхаванне. Маімі калегамі і сябрамі ў школе былі дзеці і моладзь з вуліцы  Лэнчыцкай, на якой сам пражываў, а таксама з суседніх вуліц. У школе я быў добрым вучнем. Па выніках 8 класаў меў пяцёркі і чацвёркі.

У 1972 годзе паступіў у чатырохгадовы ліцэй імя Марціна Коспшака ў Познані, а далей паступіў у Познаньскі  палітэхнікум, які закончыў у 1981 годзе. Атрымаў адукацыю інжынера-электрыка.

Маю двух дарослых сыноў - Яна і Міхала, а таксама ўнучку Люцынку ад сына Яна.

Мой бацька Станіслаў памёр у 2011 годзе ва ўзросце 77 гадоў, а маці яшчэ жыве.

Натхненне для заняткаў краязнаўчай дзейнасцю і літаратурнай творчасцю  дае мая радзіма і радзіма маіх бацькоў - мястэчка Суботнікі  і ваколіцы.  Першы раз я прыехаў у Суботнікі з бацькамі ў 1962 годзе праведаць блізкіх родзічаў.

Моцная зацікаўленасць гісторыяй  малой радзімы з'явілася значна пазней, калі я стаў дарослым. У Польшчы я пазнаёміўся з былымі жыхарамі Суботнікаў. Перапісваўся з імі, адшукваў розныя звесткі, фотаздымкі, дакументы. У Познані сустракаўся з Рэгінай Ярмалінскай, дачкой доктара Казіміра Ярмалінскага, які перад вайной загадваў шпіталем у Суботніках. Ад пані Рэгіны атрымаў шмат даваенных фотаздымкаў з нашага мястэчка, а таксама шмат рознай інфармацыі аб жыхарах мястэчка. 

Сустракаўся таксама са Стэфаніяй з роду Булак-Балаховічаў, жонкай суботніцкага доктара Казіміра Ярмалінскага. Родны брат Стэфаніі быў генералам, ваяваў за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

Сабраў так шмат матэрыялу, што не хацеў захоўваць яго ва ўласным архіве толькі для сябе. Вырашыў напісаць кнігу пра Суботнікі.

Кніга з назвай "Мае Суботнікі" з'явілася  ў 2002 годзе з польска-беларускімі часткамі. Паўторнае выданне кнігі " Мае Суботнікі" адбылося ў 2004 годзе (у гонар 100-годдзя з дня адкрыцця касцёла Святога Уладзіслава ў Суботніках) але толькі на польскай мове.

Перад гэтым выдаў брашуру "Тракелі-2003". Чарговымі маімі кнігамі былі "Жэмласлаў" у 2005 годзе і "Беларускае падарожжа" у 2006 годзе. Усе гэтыя кніжкі былі напісаны па адчуванні майго сэрца, з любоўю да малой радзімы і людзей, якія там жывуць. Мне хацелася пераказаць ім частку гісторыі нашай зямлі, часам імі нязведанай. Усе кнігі былі выдадзены ў Познані, а для гэтай мэты я адкрыў сваё выдавецтва "Гаўя".

Цяпер працую над матэрыялам "Над Гаўяй", дзе апісваю свае дванаццаць падарожжаў, якія адбыліся па роднай Беларусі ў 2006-2016 гадах.

Мая невялікая інфармацыя  ў інтэрнэце знаходзіцца на старонцы "Зямля Лідская www. pawet. net. , а яе адрас такі - www.pawet.net/ niechwiadowicz.

Як краязнаўца, пісьменнік і асветнік, Казімір Нехвядовіч папулярызіруе гісторыю роднага краю і хоча, каб да яе часам невядомых старонак далучыўся кожны чытач і перадаў яе іншым, асабліва маладому пакаленню.

У прадмое да кнігі "Жэмласлаў" аўтар піша: "Можа, дзякуючы гэтаму, вы будзеце з большай цеплынёй ставіцца да сваёй зямлі, і я  абуджу ў вас пачуццё гонару за тое, што вы адтуль родам".

У заключнай частцы "Мае кнігі" аўтар верыць у вялікую сілу слова, якое збліжае культуры народаў, а не раз'ядноўвае іх. "Тое, што я пішу пра нашу зямлю, - гэта таксама спроба ўтрымаць повязь паміж тымі, хто застаўся, і тымі, хто выехаў. Паміж іх  нашчадкамі. Нягледзячы на тое, што мы жывём у розных дзяржавах, розных месцах, штосьці нас, аднак, яднае, і гэта варта падтрымліваць, нават калі гэта нешта вельмі тонкае і далікатнае, як павуцінка".

З нагоды 60-годдзя з дня нараджэння жадаем нашаму земляку Казіміру Нехвядовічу моцнага здароўя і новых творчых поспехаў на ніве краязнаўства.

А. ІГЛІЦКІ.

Фотаздымкі з архіва 

К. Нехвядовіча.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.